Экспартны тэмп лесазавода

Filed under: Нумары,Прамысловасць |

За студзень – кастрычнік аб’ёмы вытворчасці на Навасвержанскім лесазаводзе павялічыліся ў параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года больш чым у тры разы.

Так, у рублёвым выражэнні гэты паказчык дасягнуў амаль 32-х мільярдаў рублёў, а ў «кубах» – амаль 15 тысяч м3. Як падкрэсліў дырэктар завода Васіль Дзейчык, 80 працэнтаў выпушчанай прадукцыі адгружаецца на экспарт –  у Германію, Галандыю, Літву, Азербайджан. Гэта піламатэрыялы тэхнічнай сушкі, паганажныя і прафіляваныя вырабы. На ўнутраны рынак вытворцы адпраўляюць дошку падлогі, абшыўку і іншае. 

Калектыў завода працуе стабільна. Сярод яго кваліфікаваных спецыялістаў, якім даверана абслугоўваць сучаснае дрэваапрацоўчае абсталяванне, – і станочнік Андрэй Жаровін (на здымку). Прыемна вырабляць не толькі якасную, а і запатрабаваную на рынку прадукцыю.

Таццяна ПЯТКЕВІЧ

Фота Васіля ЗЯНЬКО

РУБРЫКІ

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Можно использовать следующие HTML-теги и атрибуты: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>