Ражджэственскае пасланне

Filed under: Лампада,Нумары |

 “Хрыстос нараджаецца – слаўце! Хрыстос з нябёс – сустракайце! Хрыстос на зямлі – узносьцеся! Успявайце Госпаду ўся зямля”.

(І ірмос Ражджаства Хрыстовага)

Узлюбленыя ў Госпадзе айцы, браты і сёстры!

Вялікай радасцю сягоння перапоўнены нашы сэрцы аб Богадзіцяці Іісусе Хрысце, Які нарадзіўся ў гэты свет. Які, будучы Іпастассю Сапраўднага Бога, успрыняў на Сябе ўсю паўнату чалавечай прыроды і стаў ва ўсім, акрамя граху, падобны нам для таго, каб і мы ўпадобіліся Яму ў святасці.

Праз цуднае злучэнне Бажэственнага і чалавечай прыроды ў Адзінай Асобе Госпада нашага Іісуса Хрыста для кожнага з нас адкрылася блажэнная магчымасць прымірэння з Богам у Лоне Яго Святой Царквы , “каб  кожны веруючы ў Яго не загінуў, але меў Жыццё Вечнае” (Ін.3:16).

Аднак адзінства з Богам – не проста абстрактная катэгорыя! Яно раскрывае сябе, а таксама бачна праяўляецца і прымнажаецца ў дараваным нам адзінстве з Царквою.

Гэта Ражджаство для мяне асаблівае. Усе вы ведаеце, што ў 2014 годзе на тэрыторыі Мінскай вобласці былі заснаваны новыя епіскапскія кафедры. Адна з іх – Маладзечанская і Стаўбцоўская, на якую Свяшчэннаначалле нашай Царквы назначыла мяне правячым архіерэем.

Упершыню сустракаючы гэтую вялікую Урачыстасць у архіерэйскім дастоінстве і ўсведамляючы вялікую адказнасць, ускладзеную на мяне не толькі людзьмі, але і Самім Богам, асмелюся заверыць вас, што ўсямерна буду старацца праходзіць архіпастырскае служэнне згодна са Словам Божым і канонамі Святой Царквы, клапоцячыся бесперастанна аб нашым спасенні і спасенні ўласнай душы.

Прашу вашых святых малітваў, каб Гасподзь умацаваў усіх нас у арганізацыі і развіцці епархіяльна-прыхадскога жыцця. Бо нам так шмат належыць зрабіць у сферы духоўнай адукацыі, у русле месіянерскай дзейнасці, у галіне сацыяльнай работы ў межах нашай новаўтворанай епархіі.

Збліжэнне епіскапаў, свяшчэннікаў і міран – вось што з’яўляецца галоўнай ідэяй Свяцейшага Патрыярха з утварэннем новых епархій. Спадзяюся, што мы станем адзінай дружнай сям’ёю, якая аб’яднае нас паверх якіх бы ні было адрозненняў – каб мы маглі неасуджана сведчыць свету аб Адзіным Богу і Адзінстве Яго Царквы.

У бягучы годзе плануем наведаць усе прыходы нашай епархіі. Хочацца пазнаёміцца з паўсядзёным жыццём прыходаў, пранікнуцца іх радасцю і раздзяліць цяжкасці. Я разумею, што сёння прыходы сутыкаюцца з многімі праблемамі як духоўнымі, так і матэрыяльнага характару. Аднак не трэба сумаваць і апускаць рукі, памятаючы словы свяціцеля Іаана Залатавуста: “Не сумнявайцеся ў Промысле Божым, не здзіўляйцеся Яго апекаванню”.

У гэтае Светлае Свята жадаю ўсім вам небяднеючых даброт ад Народжанага Госпада і Яго Прачыстай Маці. Памятаць і ніколі не расставацца з галоўнай ідэяй Светлага Хрыстовага Ражджаства, цудоўна выражанай св. Афанасіем Вялікім: “Бог для таго стаў чалавекам, каб чалавек стаў богам”  — усе мы па слову Свяшчэннага Пісання ”павінны зрабіцца прычаснікамі Божаскай сутнасці” (2 Пет.1,4).

З Ражджаством Госпада і Спаса нашага Іісуса Хрыста!

З Навалеццем!

Міласцю Божай, епіскап Маладзечанскі і Стаўбцоўскі Павел

Ражджаство Хрыстова, 2015 год

 г. Маладзечна

РУБРЫКІ

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Можно использовать следующие HTML-теги и атрибуты: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>