Свята з Богам

Filed under: Лампада,Нумары |

Мір дому

Інстытут тэалогіі святых Кірыла і Мяфодзія ў апошнія дні мінулага года падвёў вынікі ІІ Рэспубліканскага конкурсу «Мір дому», прысвечанага захаванню і прымнажэнню хрысціянскіх сямейных каштоўнасцяў.

Студэнтам і школьнікам прапаноўвалася напісаць эсэ на тэму «З жыцця маёй сям’і».

Лаўрэатамі конкурсу сталі вучні Старасвержанскай СШ Юрый Краскоўскі, Юлія Ермаковіч і Дар’я Астахновіч. Кіраўніком конкурсных работ выступіла намеснік дырэктара па выхаваўчай рабоце Людміла Вайдзілевіч, якая вядзе курс «Край, у якім мы жывём» у рамках абласной інавацыйнай пляцоўкі «Духоўна-маральнае выхаванне на хрысціянскіх традыцыях».

Лаўрэаты конкурсу і іх кіраўнік былі запрошаны на цырымонію ўзнагароджання пераможцаў у Інстытут тэалогіі. Акрамя грамат і падзячных пісьмаў вучні атрымалі каштоўныя падарункі. Для ўдзельнікаў урачыстасці быў арганізаваны шчодры салодкі стол. Акрамя таго, яны пабылі на экскурсіі на сядзібе Ваньковічаў у Троіцкім Прадмесці, наведалі музей Бібліі ў Інстытуце тэалогіі і кафедральны Свята-Духаў сабор.

Мерапрыемства пакінула ў вучняў і іх кіраўніка радасны светлы настрой.

 

УРОК СА СВЯШЧЭННІКАМ

Ужо не першы год па запрашэнні кіраўніцтва Заямнаўскай сярэдняй школы свяшчэннік Стаўбцоўскага Свята-Аннінскага храма іерэй Георгій Кур’ян вядзе ў навучальнай установе факультатыў  «Асновы праваслаўнай культуры».

Як расказваюць педагогі, у панядзелак дзеці з нецярпеннем чакаюць айца Георгія, бягуць яму насустрач. Заняткі праходзяць жыва, дзецям у даступнай форме даносяцца простыя хрысціянскія ісціны – як правільна паступіць у розных жыццёвых сітуацыях, якія якасці ў сабе выхаваць, каб стаць грамадзянінам-патрыётам, добрым сем’янінам. Па асобных тэмах заняткі праходзяць сумесна з ксяндзом Адамам Стаўбцоўскага касцёла.

Не толькі вучні, але і педагогі пасябравалі з айцом Георгіем. Яны адчуваюць, што маюць вялікую патрэбнасць у духоўных зносінах. Такія сустрэчы даюць магчымасць задаць свае пытанні, атрымаць параду, благаславенне ў сваім прафесійным занятку і ў асабістым жыцці.

Важным момантам у выхаваўчай рабоце з’яўляецца ўдзел айца Георгія ў бацькоўскіх сходах, на якіх свяшчэннік звяртае ўвагу бацькоў на важныя моманты, якія патрэбна ўлічыць кожнай сям’і ў выхаванні сваіх дзяцей, каб іх душы цягнуліся да дабра і святла.

Лана СВЯТЛІЦКАЯ

 

НАВАГОДНІ МАЛЕБЕН

У Стаўбцоўскім Свята-Аннінскім храме ўжо некалькі гадоў запар захоўваецца традыцыя ў навагоднюю ноч служыць навагодні малебен. Многія сем’і, прыхаджане храма збіраюцца, каб падзякаваць Богу за мінулы год, папрасіць благаславенне на новы, міру і дабрабыту на нашай зямлі, у нашай краіне і ў кожнай беларускай сям’і. Малебен гэты асаблівы –  з узвышаным спяваннем «Многая лета».

Царкоўным звонам быў абвешчаны прыход Новага года.

Па благаславенні настаяцеля Свята-Аннінскага храма протаіерэя Аляксандра Марцінчыка на памяць быў зроблены здымак   усіх удзельнікаў навагодняй службы. Ён застанецца ў царкоўным архіве.

Пр

РУБРЫКІ

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Можно использовать следующие HTML-теги и атрибуты: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>