У калектывах Стаўбцоўшчыны

Filed under: Нумары,Прамысловасць |

СТАНОЧНІЦА

Ці жаночая прафесія станочнік? Такое пытанне не адзін раз даводзілася чуць Лене Пакіда за больш чым 30-гадовую работу ў дрэваапрацоўчым цэху Навасвержанскага лесазавода.

Лена Мікалаеўна сціпла адказвае:

– У нас многія жанчыны з Новага Свержаня працуюць на станках. Мы прывыклі ўжо, хоць работа, зразумела, складаная. Аднак нам цяжка ўжо мяняць яе. Дзе яшчэ вось так будзе пахнуць лесам, смалістым водарам, як у нашым цэху?

Нешматслоўная Лена Мікалаеўна аб сабе так і не захацела гаварыць. Больш пра яе мы пачулі ад спецыялістаў лесазавода. Ужо той факт, што Лена Пакіда прадстаўлена для занясення фотаздымка на раённую Дошку гонару, гаворыць сам за сябе.

Розныя перыяды давялося перажыць такім вопытным працаўнікам як Лена Пакіда. І цяпер у калектыву цэха прыўзняты настрой. Прыемна ім выконваць аперацыі на станках, калі заказ ідзе на экспарт. Прадпрыемства паднялося з каленяў, ёсць шмат пазітыўных змен. Пасля нядаўняй мадэрнізацыі запрацавала высокахуткасная фрэзерна-брусавальная лінія нямецкай вытворчасці. У гэтым новым цэху працуе сын Лены Мікалаеўны Яўген Пакіда. І гэта не адзіная сямейная дынастыя на лесазаводзе. Вопыт старэйшых гарманічна спалучаны з маладымі сіламі, што забяспечвае стабільнасць, здаровы дух на вытворчасці з напружанымі вытворчымі планамі і заданнямі.

Фота Васіля ЗЯНЬКО

 

ПА ЕЎРАПЕЙСКІХ СТАНДАРТАХ

СТАА «Фрэор Рэфрыгерайшн» у мінулым годзе паспяхова завяршыла рэалізацыю буйнога інвестыцыйнага праекта з прыцягненнем замежнага капіталу.  Аб сутнасці праекта расказвае  намеснік дырэктара па будаўніцтве  Ганадзь Сей:

– Вынікам паспяхова рэалізаванага інвестыцыйнага праекта за кошт уласных сродкаў інвестараў стала ўвядзенне ў строй у Стоўбцах цэха па вытворчасці халадзільнага абсталявання. Стварэнне сумеснага беларуска-літоўскага прадпрыемства з укараненнем навейшых сусветных тэхналогій  з прыцягненнем экспартнай выручкі стала магчымым дзякуючы прадуманай палітыцы раённай улады  на падставе Дэкрэта Прэзідэнта Рэспубліцы Беларусь № 10 аб прыцягненні замежных інвестыцый у краіну. У гранічна кароткія тэрміны з забеспячэннем еўрапейскіх стандартаў па якасці быў узведзены вытворчы аб’ект. Зборка халадзільнага абсталявання ажыццяўляецца на канвеернай лініі, якая ўкамплектавана сучасным высокапрадукцыйным абсталяваннем імпартнай і айчыннай вытворчасці.

– Генадзь Анатольевіч, увага да вашай вытворчасці прыкавана і тым, што выкарыстоўваюцца энергазберагальныя тэхналогіі.

– Так, вытворчасць дэманструе не толькі самае сучаснае тэхналагічнае абсталяванне з забеспячэннем выдатных умоў працы, але і самыя новыя энергазберагальныя тэхналогіі, зарыентаваныя на выпуск абсталявання з нізкімі эксплуатацыйнымі расходамі і з найменшай нагрузкай на экалогію.

– Якая геаграфія рэалізацыі прадукцыі СТАА «Фрэор Рэфрыгерайшн»?

– Палова аб’ёму выпушчанага маразільнага абсталявання і халадзільных вітрын пастаўляецца ў гіпермаркеты  сталіцы і іншых буйных гарадоў Беларусі. У нас вельмі добры расійскі рынак, кліенты выдатна сустракаюць наша абсталяванне. 50 працэнтаў прадукцыі пастаўляецца ў Расійскую Федэрацыю і Казахстан.  У месяц выпускаецца да 300 халадзільных вітрын.  Прадпрыемства прадаставіла мясцовым жыхарам каля 100 рабочых месцаў.

Лана СВЯТЛІЦКАЯ

 

СА ЗНАКАМ МЫТНАГА САЮЗА

На філіяле «Стоўбцы» ААТ «Мінскі мясакамбінат» распачата работа па дэкларацыі выпушчанай прадукцыі ў адпаведнасці з Тэхнічнымі рэгламентамі Мытнага саюза.

На прадпрыемстве заўсёды адказна падыходзілі да якасці прадукцыі, узроўню яе бяспекі і павышэння культуры вытворчасці. Аднак з новага, 2015 года, калі наша краіна ўступіла ў Мытны саюз, уступілі ў сілу і новыя правілы эканамічнай дзейнасці для суб’ектаў гаспадарання.   

Атрыманне дэкларацыі – гэта адказная работа, завяршэннем якой стане нанясенне на прадукцыю камбіната знака адпаведнасці Тэхрэгламентам Мытнага саюза.  

Пр

 

СПРАВЫ ДАРОЖНІКАЎ

Філіял «ДЭУ № 62″ РУП «Мінскаўтадар-Цэнтр» завяршыў мінулы год з добрымі паказчыкамі. Тэмп росту ў параўнанні з 2013 годам склаў 107,2 працэнта. Выручка вырасла на 2,8 мільярда рублёў.

Калі разглядаць віды выкананых работ, то найбольшы працэнт росту забяспечаны за кошт работ па ўтрыманні дарог. Акрамя таго, дарожнікі праводзілі работы па бягучым і капітальным рамонтах дарог, выконвалі заказы ад іншых арганізацый. Сабекошт рэалізаванай прадукцыі, тавараў, работ і паслуг склаў за мінулы год 33,7 мільярда рублёў.

– Як змяніліся нашы дарогі за мінулы год? – цікавімся ў начальніка філіяла ДЭУ № 62 Дзмітрыя ЁДЧЫКА. 

– У мінулым годзе на 14,3 км дарог філіялам зроблена паверхневая апрацоўка на бітумнай эмульсіі, на 5,4 км – рамонт асфальтабетоннага пакрыцця картамі. Вялікая ўвага надаецца аўтамагістралі М1/Е30 – візітнай картцы нашай рэспублікі. Для бяспекі ўдзельнікаў дарожнага руху ўстаноўлена 700 метраў пагонных тросавага агароджвання і 208 метраў ацынкаванай бар’ернай агароджы. На 304-м км магістралі абсталяваны пешаходны пераход, на 294,2-294,45 км распачата першая чарга рэканструкцыі, у сувязі з чым наш філіял выконваў на гэтым аб’екце дэмантаж пліткі і дарожнага борта, устаноўку часовых знакаў.

– У аб’ёмах вашай дзейнасці вялікі працэнт займае ўтрыманне аўтадарог. Чым прыходзілася займацца?

– Гэта самыя розныя віды работ. Цяпер, у зімовы перыяд, вядзём апрацоўку дарог супрацьгалалёднымі матэрыяламі. З вясны пераходзім на ямачны рамонт. Рамантуем агароджы на аўтамагістралі. Устанаўліваем дарожныя знакі. Нельга не сказаць пра падтрыманне на дарогах парадку. Для гэтага ўстанаўліваем урны і кантэйнеры для збору цвёрдых бытавых адходаў. Наша задача – своечасова абкошваць абочыны дарог. Калі адсутнічае магчымасць для механізаванага скошвання, робім гэта ўручную. Па меры неабходнасці падстрыгаем елкі, высякаем дрэвы і, паралельна, займаемся пасадкай снегаахоўных насаджэнняў.  

– Ваша матэрыяльна-тэхнічная база дазваляе зарабляць сродкі і па прамых дагаворах.

– Так, у прыватнасці аказваем паслугі разметачнай машынай. Для КУП «Мінскаблдарбуд» выканалі падобных работ на 581 км дарог на суму больш чым 800 мільёнаў рублёў. У Стоўбцах наносілі разметку на вуліцах, праводзілі і іх добраўпарадкаванне.

Гутарыла Таццяна ПЯТКЕВІЧ

РУБРЫКІ

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Можно использовать следующие HTML-теги и атрибуты: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>