Шматфункцыянальны БРСМ

Filed under: Год моладзі,Нумары |

Па выніках работы за 2014 год раённы камітэт БРСМ прызнаны лепшым у Мінскай вобласці па падтрымцы і развіцці маладзёжнага валанцёрскага руху «Добрае сэрца».

Цырымонія ўзнагароджання пераможцаў праходзіла ў ДУА «Мінскі абласны інстытут развіцця адукацыі» з удзелам прадстаўнікоў абласнога выканаўчага камітэта і абласнога камітэта ГА «БРСМ». У рамках урачыстасці таксама прайшлі абласныя форумы – інтэрнэт-форум і форум, які ўключаў у сябе выстаўку-прэзентацыю «100 ідэй для Беларусі». 

– На конкурс мы прадаставілі матэрыялы аб дзейнасці валанцёрскага атрада ў выглядзе фотасправаздачы і відэароліка, – гаворыць першы сакратар раённага камітэта БРСМ Анастасія Калодзінская, дэманструючы атрыманыя ўзнагароды: сувенір-сімвал з выявай сэрца, а таксама карысны падарунак – шматфункцыянальне прыстасаванне, якое сумяшчае функцыі факса, сканера і прынтара.

Пр

 

ЗАПІСВАЙЦЕСЯ Ў АТРАД

Працягваецца запіс моладзі ў летнія працоўныя атрады.

Раённы камітэт БРСМ прапануе папрацаваць у летні перыяд на добраўпарадкаванні Стоўбцаў і на зборы ўраджаю парэчак, для чаго заключаны дагаворы з аб’яднаннем камунальных службаў і сялянскай фермерскай гаспадаркай «Мой сад». Гаспадарка знаходзіцца ў вёсцы Цвіркі, таму з райцэнтра будзе арганізаваны падвоз школьнікаў. У атрад прымаюцца школьнікі, якія дасягнулі 14-ці гадоў.

– Рабяты цікавяцца працоўнымі месцамі, умовамі працы і заробку, актыўна запісваюцца ў атрады, – каменціруе першы сакратар раённага камітэта БРСМ Анастасія Калодзінская (тэл. 5-22-87, 8-029-875-69-91, 8-029-508-39-79).

У моладзі, якой споўнілася 16-ць, ёсць магчымасці і для індывідуальнага працаўладкавання ў летні перыяд. На даны момант патрэба ў падсобных рабочых ёсць у райаграсэрвіса, а прыватнаму прадпрыемству «Профі-Аграцэнтр» неабходны работнікі для ўборкі цыбулі (сезон – з канца ліпеня). Жадаючыя могуць звяртацца як у раённы камітэт БРСМ, так і непасрэдна на названыя прадпрыемствы.

Таццяна ПЯТКЕВІЧ

РУБРЫКІ

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Можно использовать следующие HTML-теги и атрибуты: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>