Сезон адпачынку ў школьнікаў

Filed under: Нумары,Увага - дзецям |

РАЗГЛЕДЖАНА НА ПАСЯДЖЭННІ. БЯСПЕЧНАЕ ЛЕТА

Пытанні арганізацыі аздараўленчай кампаніі разгледжаны на пасяджэнні райвыканкама.

На тэрыторыі нашага раёна будуць функцыянаваць тры стацыянарныя дзіцячыя лагеры – «Нёман», «Церамок» і імя Я. М. Чайкі. На базе лагера «Нёман» плануецца адкрыццё профільных лагераў «Непаседы», «Лідар», «Юны даследчык», «Зялёны свет», «Эўрыка», «Абаронца Айчыны».

Для бяспекі дзяцей, арганізацыі належнага адпачынку задзейнічана міжведамасная праграма. Работнікамі РАУС асаблівая ўвага надаецца дарожнай бяспецы. У бягучым годзе на дарогах Мінскай вобласці ўчынена восем дарожна-транспартных здарэнняў з удзелам дзяцей, у якіх адно дзіця загінула і восем атрымалі раненні.

З мэтай захававання грамадзянскага парадку, бяспекі дзяцей за кожным лагерам будуць замацаваны супрацоўнікі міліцыі. У загарадных лагерах з кругласутачным прабываннем дзяцей нясенне службы супрацоўнікамі міліцыі будзе пастаянным. Ужо з 1 мая супрацоўнікі ўнутраных спраў сумесна з іншымі дзяржаўнымі органамі праверылі выкананне правілаў бяспекі ў дзіцячых здраўніцах. Па выніках абследавання былі вынесены прадпісанні аб ухіленні недахопаў. Спецыяльныя камісіі правялі праверку гатоўнасці лагераў да аздараўленчага сезона.

Паміж тэрытарыяльнымі органамі ўнутраных спраў адбыўся абмен інфармацыяй у адносінах да падлеткаў, якія стаяць на ўліку ў інспекцыях па справах непаўналетніх, і якія выязджаюць у лагеры ці да родных, для арганізацыі з імі прафілактычнай работы. Сумесна з камісіяй па справах непаўналетніх, аддзелам адукацыі, спорту і турызму райвыканкама прымаюцца меры па накіраванні падлеткаў, якія стаяць на розных формах уліку, у аздараўленчыя і ваенна-патрыятычныя лагеры.

У адпаведнасці з графікам, распрацаваным камісіяй па справах непаўналетніх РАУС і райвыканкамам, супрацоўнікі аддзела ўнутраных спраў сумесна з прадстаўнікамі розных ведамстваў у летні перыяд будуць праводзіць рэйды па месцах масавага адпачынку моладзі і дыслакацыі аздараўленчых лагераў.

Павышаецца патрабаванне да працаўнікоў аздараўленчых лагераў па недапушчэнні на тэрыторыі здраўніц старонніх асоб.

У кругласутачным рэжыме будзе працаваць тэлефон гарачай лініі ўпраўлення ўнутраных спраў Мінаблвыканкама (8-017) 372-73-87 на базе прыёмніка-размеркавальніка, па якім можна ўнесці прапановы па паляпшэнні арганізацыі работы дзіцячых аздараўленчых здраўніц, забеспячэнні аховы правапарадку.

 Пр

 

АЗДАРАЎЛЕННЕ. ЯК БУДУЦЬ АДПАЧЫВАЦЬ НАШЫ ДЗЕЦІ

Наступілі доўгачаканыя летнія канікулы ў дзяцей і час водпускаў.

Рашэннем Мінскага абласнога выканаўчага камітэта нашаму раёну даведзены план летняга аздараўлення дзяцей, згодна з якім плануецца аздаравіць 1787 дзяцей, з іх у лагерах з кругласутачным прабываннем – 737 чалавек, у прышкольных дзённых лагерах – 1000, у лагерах працы і адпачынку – 50 вучняў.

Сума дзяржаўнай датацыі са сродкаў дзяржаўнага сацыяльнага страхавання  на адну пуцёўку ў аздараўленчыя лагеры з кругласутачным прабываннем дзяцей не менш за 18 дзён складае 1400000 рублёў, з дзённым прабываннем – 580000 рублёў, у прафілактычныя аздараўленчыя лагеры з кругласутачным прабываннем не менш за 9 дзён – 600000 рублёў, у лагеры працы і адпачынку з дзённым прабываннем – 650000 рублёў.

У летні перыяд на тэрыторыі нашага раёна будзе арганізавана работа аздараўленчых лагераў «Нёман», імя Я. М. Чайкі, «Церамок». Большасць дзяцей будзе аздароўлена ў дзіцячым лагеры «Нёман» аддзела адукацыі, спорту і турызму райвыканкама, работа якога будзе арганізавана ў чатыры змены: першая змена – 04.06 – 21.06, другая – 25.06 – 12.07, трэцяя – 16.07 – 02.08, чацвёртая – 06.08 – 23.08. Цана на пуцёўкі разлічана па ўзроставых катэгорыях дзяцей: ад 6 да 10 гадоў – 2150000 рублёў, 11-13 гадоў – 2232800 рублёў, 14-18 гадоў – 2285500 рублёў. Частковая даплата за пуцёўку адпаведна складае – 750000, 832800, 885500 рублёў. Працягласць кожнай змены – 18 дзён.

Аздараўленчы лагер імя Я. М. Чайкі будзе прымаць дзяцей у тры змены: першая – 05.06 – 26.06, другая – 30.06 – 20.07, трэцяя- 24.07 – 13.08. Цана за пуцёўку складае: 6-10 гадоў – 3979200 рублёў, 11-13 – гадоў – 4085450 рублёў, 14-18 гадоў – 4152850 рублёў. Частковая даплата за пуцёўку адпаведна складае – 2579200, 2685450, 2752850 рублёў. Працягласць кожнай змены – 21 дзень.

Дзіцячы аздараўленчы лагер «Церамок» будзе прымаць дзяцей у тры змены: першая – 02.06 – 19.06, другая – 23.06 – 10.07, трэцяя – 14.07 – 31.07. Цана за пуцёўку для дзяцей ва ўзросце ад 6 да 10 гадоў – 3807500 рублёў, 11-13 гадоў – 3890300 рублёў, 14-18 гадоў – 3943000 рублёў. Частковая даплата за пуцёўкі адпаведна складае – 2407500, 2490300, 2543000 рублёў. Працягласць кожнай змены – 18 дзён.

На базе аздараўленчага лагера «Нёман», Акінчыцкага вучэбна-педагагічнага комплексу дзіцячы сад – пачатковая школа, Горкаўскай, Засульскай сярэдніх школ арганізаваны профільныя аздараўленчыя дзявяцідзённыя кругласутачныя лагеры. Цана на пуцёўкі складае ад 753 тысяч да 1000000 рублёў, частковая даплата адпаведна – ад 153000 да 400000 рублёў.

Лагеры з дзённым прабываннем дзяцей адкрыты з 1 па 24 чэрвеня ў 22 установах агульнай сярэдняй адукацыі, у іх будуць аздароўлены 1000 дзяцей. Таксама будуць аганізаваны чатыры лагеры працы і адпачынку з кругласутачным прабываннем для 20 дзяцей. Цана пуцёўкі ў іх складае ад 645000 да 742000 рублёў, даплата – ад 65000  да 162400  рублёў.

Летам плануецца аўдараўленне вучняў розных катэгорый. Рашэннем райвыканкама аддзелу адукацыі, спорту і турызму будуць выдзелены фінансавыя сродкі на набыццё 45 пуцёвак у лагеры з кругласутачным прабываннем для дзяцей, якія засталіся без апекі бацькоў і знаходзяцца на дзяржаўным забеспячэнні, 10 пуцёвак – для дзяцей-інвалідаў у лагеры з дзённым прабываннем, 10 пуцёвак – для дзяцей-інвалідаў з дзённым прабываннем на базе цэнтра карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі, 10 пуцёвак – для дзяцей-інвалідаў у аздараўленчы лагер з кругласутачным прабываннем «Нёман», 50 пуцёвак у лагеры з кругласутачным прабываннем для шматдзетных, малазабяспечаных сем’яў і дзяцей, якія стаяць на розных відах уліку.

Па пытаннях выдачы пуцёвак і іх аплаты, іншых пытаннях аздараўлення дзяцей можна звяртацца па тэлефонах: 5-22-05, 5-32-42.

Раіса ЛАЗАР, галоўны спецыяліст па аздараўленні і санаторна-курортным лячэнні па Стаўбцоўскім раёне

 

МАНІТОРЫНГ. З НЕАДКЛАДНЫМ УХІЛЕННЕМ

У рамках падрыхтоўкі да летняга аздараўленчага перыяду праведзены праверкі і маніторынг дзіцячых аздараўленчых устаноў раёна. Тэрміны для ўхілення выяўленых недахопаў дадзены самыя сціслыя.

У лагерах дзеці будуць знаходзіцца кругласутачна на працягу трох летніх месяцаў, таму апраўдана такая пільная ўвага да пытання іх бяспечнага пражывання.

З лепшага боку паказаў сябе лагер імя Я. М. Чайкі, кіраўніцтву якога прапанаваны для выканання мерапрыемствы, якія датычаць дадатковай устаноўкі аўтаномных пажарных апавяшчальнікаў, правядзення комплекснага апрабавання сістэмы аўтаномнай пажарнай сігналізацыі, інструктажоў і абсталявання мінералізаванай супрацьпажарнай паласы. Аналагічныя недапрацоўкі характэрныя і для лагера «Церамок». Акрамя таго, кіраўніцтву «Церамка» рэкамендавана вызначыць і абсталяваць месца для курэння, а развядзенне кастроў на тэрыторыі праводзіць строга з правіламі пажарнай бяспекі.

Парушэнні нормаў і правілаў пажарнай бяспекі былі выяўлены на момант планавай праверкі і ў лагеры «Нёман». Датычаць яны, у першую чаргу, эвакуацыі людзей з будынка на выпадак узнікнення пажару, нармальнага функцыянавання ўнутранага і знешняга супрацьпажарнага водазабеспячэння і т. п.

Таццяна ТАРАСЕВІЧ, інспектар раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях

РУБРЫКІ

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Можно использовать следующие HTML-теги и атрибуты: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>