Вось дык «Лявоначкі»!

Filed under: Культура,Нумары |

Варта было крышку спазніцца, каб застаць такую сітуацыю: у вялікай зале раённага Цэнтра культуры на творчым вечары ўзорнага харэаграфічнага ансамбля «Лявоначкі» з нагоды 35-годдзя з дня заснавання калектыву не было ніводнага свабоднага месца. Гэтыя абставіны толькі парадавалі.

Змена харэаграфічных замалёвак (іх было 23), непаўторных вобразаў, каларыту, мільганне прыгожых яркіх касцюмаў, прыўзняты настрой танцораў самых розных узроставых груп, высокі ўзровень выканання – зачароўвалі залу. Спадарожнікам гэтага творчага вечара быў добры настрой і тых, хто сядзеў у зале, і саміх удзельнікаў канцэрта. У праграме юныя танцоры паказалі ўсё, чаму яны навучыліся: акрабатычныя элементы, пластыку, выразнасць рухаў, артыстычнасць, выразнасць і ўвогуле высокі ўзровень харэаграфічнай падрыхтоўкі.

Бурнымі апладысментамі гледачы сустракалі харэаграфічную пастаноўку да 70-годдзя Вялікай Перамогі  «Синий платочек», танцавальныя замалёўкі «Беларусь вітае»,  «На Каляду», «Калыханка», «Дудалка», «Вясковыя прыгоды», «Рана-раненька» і іншыя.

Уражвае: сёння толькі ў падрыхтоўчых групах на заняткі ў харэаграфічны ансамбль «Лявоначкі» бацькі прыводзяць 80 маленькіх танцораў, якім 4-6 гадоў. «Арсенал» жа ансамбля – рознаўзроставыя групы, у складзе іх і выпускнікі гэтага года, якія пакінуць агульнаадукацыйную школу, пакінуць і любімы ансамбль. Аднак душою застануцца з ім. І ў юілейныя дні прыедуць на ўрачыстасць, як і іх папярэднікі, якія падняліся на сцэну з кветкамі і слязамі на вачах, каб абняць, павіншаваць выкладчыкаў, падзякаваць ім – заснавальніку калектыву, нязменнаму кіраўніку, балетмайстру-пастаноўшчыку Людміле Несцярук і харэографу-рэпетытару, выкладчыку ў малодшых групах Але Ярмак.

Авацыі ў зале, гарачыя апладысменты, словы падзякі бацькоў і саміх выхаванцаў – гэта стымул і надалей развіваць калектыў, прыцягваць моладзь да заняткаў харэаграфіяй, эстэтычна выхоўваць маладое пакаленне.

Паглядзець выдатны юбілейны канцэрт і павіншаваць калектыў з нагоды 35-годдзя з дня заснавання падняліся на сцэну намеснік старшыні райвыканкама Сяргей Шэсцель, намеснік начальніка ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Святлана Жыбуль, дырэктар раённага Цэнтра культуры Галіна Азановіч, дырэктар СШ № 2 г. Стоўбцы Аксана Лось, дзе Ала Ярмак і Людміла Несцярук выкладаюць эстэтычныя дысцыпліны, аднакурснікі Людмілы Несцярук з Мінскага вучылішча мастацтваў і Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта культуры і мастацтваў, бацькі, выхаванцы ансамбля – прадстаўнікі розных узроставых груп. Сяргей Шэсцель адзначыў добрыя здабыткі ансамбля – актыўную канцэртную дзейнасць, перамогі на міжнародных і рэспубліканскіх конкурсах, калектыў і нядаўна вярнуўся з гастрольнай паездкі ў Францыю. Прамоўца заверыў, што райвыканкам і надалей будзе падтрымліваць калектыў, які славіць Стаўбцоўшчыну, дае магчымасць мясцовым дзяцям развіваць свае таленты і эстэтычна абагачацца, будзе ствараць умовы для яго творчага росту. Прынята рашэнне пры запуску другой чаргі фізкультурна-аздараўленчага комплексу выдзеліць для ансамбля новае добраўпарадкаванае памяшканне. Да юбілею калектыву райвыканкам прафінансаваў набыццё харэаграфічных касцюмаў. На творчым вечары падзяку за пашыў касцюмаў атрымалі Галіна Дзям’янка, Алена Зуб, якія прыклалі сваё майстэрства і атрымаўся выдатны вынік. 

Вядучая творчага вечара Наталля Грынкевіч называла і іншых асоб, хто ўклаў у развіццё ансамбля сваю лепту, садзейнічаў росту калектыву. У ліку іх – Анатоль Грэкаў, Лідзія Кузняцова, Дзіна Кухарава, светлай памяці. Удзячныя словы маладзейшых калег адрасаваны і Марыі Грэсь, выдатнаму рэжысёру, творцу, якая шчодра дзеліцца сваім вопытам з іншымі, паказвае прыклад вернасці сваёй прафесіі, зацікаўлена ў развіцці талентаў.

У поўнай меры настроем юбілейнай урачыстасці пранікліся бацькі. Для мам і тат, а таксама бабуль і дзядуль, якія сядзелі ў зале, няма большага падарунка, чым бачыць, чаго дасянулі іх дзеці, любавацца імі на сцэне. Упрыгажэнне калектыву – салісты ансамбля Ян Вяршына, Аляксандр Гарох, Віктар Казлоў. Як гаворыць Людміла Несцярук, ужо трэцяе пакаленне стаўбчан прыводзіць у ансамбль «Лявоначкі» сваіх дзяцей. Пераемнасць працягвацца. І гэта дае сілы кіраўніку тварыць. Кожная харэаграфічная замалёўка – гэта узор увасаблення таленту. А раскрыццё задумы аўтара – у выдатным выкананні твора юнымі танцорамі. Што і пацвердзіла юбілейная творчая справаздача, якая стала сапраўдным святам танца, у роўнай меры неабходным як гледачам, так і ўдзельнікам. Узорны харэаграфічны ансамбль «Лявоначкі» сагрэў усіх і аб’яднаў выдатным настроем.

Лана СВЯТЛІЦКАЯ

Фота Васіля ЗЯНЬКО

 

АХ, «ГАРМОНІК»!

Мінскі каледж мастацтваў сабраў лепшых баяністаў і акардэаністаў на І Адкрыты рэгіянальны конкурс «Гармонік».

У ім прынялі ўдзел вучні школ мастацтваў вобласці і горада Мінска. Журы адзначыла высокі ўзровень выканальніцкага майстэрства вучняў Стаўбцоўскай школы мастацтваў. З перамогай вярнуліся дамоў Ганна Абрамовіч, Дзмітрый Хвалей, Паліна Міткевіч (малодшая ўзроставая група), Лявон Несялоўскі (старэйшая ўзроставая група). Дыпломам ІІ ступені адзначана і выступленне дуэта ў складзе Паліны Міткевіч і Лявона Несялоўскага.

Пр

 

РУБРЫКІ

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Можно использовать следующие HTML-теги и атрибуты: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>