Міс Дзюймовачка

Filed under: Дзіцячы «Праменьчык»,Нумары |

У маі, калі прырода з радасцю слухае чароўныя гукi вясны, у нашым горадзе прайшоў конкурс «Міс Дзюймовачка». Усе маленькія прыгажуні, якія жадалі паказаць сябе і свае здольнасці на сцэне раённага  Цэнтра культуры, змаглі прыняць удзел у конкурсе. Спонсарам конкурсу «Міс Дзюймовачка»  выступіў салон вясельных сукенак «Вераніка». Раённы Цэнтр культуры выказвае вялікую ўдзячнасць гаспадыні гэтага салона Ірыне Шабуня і старшыні раённага аб’яднання прафсаюзаў Галіне Шапецька.

  Конкурс праходзіў у выглядзе казачнага прадстаўлення, заснаванага на казцы «Дзюймовачка». Усяго ў ім удзельнічалі дзесяць дзяўчынак. Усе прыклалі велізарныя намаганні для таго, каб іх выступленне прайшло на вышэйшым узроўні. Дзяўчынкі заслужылі свае тытулы і ўзнагароды, і цяпер хацелася б абвясціць вынікі конкурсу. Намінацыю Міс Зачараванне атрымала Валерыя Стома, выхаванка дзіцячага сада № 7, Міс Хараство – Ксенія Пічыц (дзіцячы сад № 4), Міс Усмешка – Аляксандра Нікалаеня (Дашкольны цэнтр развіцця дзіцяці «Радуга»), Міс Пяшчота – Аліна Шэдзь (дзіцячы сад № 5), Міс Элегантнасць – Насця Суднік (Акінчыцкі вучэбна-педагагічны комплекс дзіцячы сад – пачатковая школа), Міс Грацыя – Вікторыя Казлоўская (дзіцячы сад № 7), Міс Сціпласць – Алена Касцевіч (Старасвержанскі дзіцячы сад), Міс Талент – Хахракова Ксенія (школа № 4 г. Дзяржынска), Міс Шарм – Лізавета Цвірко (дзіцячы сад № 7), Міс Фота – Вікторыя Казлоўская, Віцэ-Міс – Марта Капуста (дзіцячы сад № 7), якой дастаўся і прыз глядацкіх сімпатый. Ну і галоўнае званне – Міс Дюймовачка – атрымала выхаванка  Дашкольнага цэнтра развіцця дзіцяці «Радуга» шасцігадовая Аляксандра Нікалаеня. Кацярына Юхнель – пераможца конкурсу «Міс Дзюймовачка» 2014 года ўручыла Сашы дыядэму, якая замацавала заваяванае званне «Міс Дзюймовачка» 2015 года.

 Самай маленькай удзельніцай конкурсу была Ксенія Пічыц, ёй чатыры гады. Конкурс атрымаўся рэгіянальным, у ім прыняла ўдзел дзяўчынка з Дзяржынска – Ксенія Хахракова. Варта адзначыць дзіцячы сад № 7 г. Стоўбцы, які дэлегаваў на конкурс некалькі ўдзельніц, прычым з адной групы – «Калінка».

Вялікую работу правялі арганізатары конкурсу. Усе дзяўчынкі былі абсалютна розныя, у кожнай – свой настрой, свой характар, сабраць іх усіх у адно цэлае для дасягнення добрага выніку было нялёгка. Заняткі праходзілі кожны тыдзень, з лютага. Падрыхтоўка танцавальных нумароў вялася з дапамогай харэографа Юліі Бохан. Яна аказала вялікую дапамогу ў падрыхтоўцы да такіх этапаў конкурсу, як выхад у бальных сукенках, дэфіле.

 Вельмі складанай задачай было падрыхтаваць творчыя нумары. Маленькім спявачкам дапамагалі выкладчыца студыі «Крынічка» Наталля Грынкевіч і рэжысёр Цэнтра культуры Марыя Манцывода. Ксенія Пічыц і Ксенія Хахракова чыталі вершы, астатнія дзяўчынкі спявалі і танцавалі. Дзяўчынкі вельмі стамляліся, але здолелі вытрымаць усе выпрабаванні.

   Адзін з самых цікавых і інтрыгуючых конкурсаў – прадстаўленне касцюмаў з нетрадыцыйнага матэрыялу. Ён паказаў, што бацькі дзяўчынак – сапраўдныя выдумшчыкі! Конкурс прайшоў цудоўна.  Матэрыял для касцюмаў быў самы разнастайны. У Лены Касцевіч касцюм быў зроблены з гафрыраванай паперы, яе мама вельмі цікава перапляла матэрыял і зрабіла падсвятленне. Ксюша Пічыц і Валерыя Стома таксама паказалі гледачам касцюмы, зробленыя з гафрыраванай паперы. Аліна Шэдзь здзівіла ўсіх уборам з упаковачнай сеткі, Віка Казлоўская – з упаковак ад марожанага. У Ксеніі Хахраковой і Анастасіі Суднік касцюмы былі зроблены з пакетаў для адходаў, у Марты Капуста, Аляксандры Нікалаеня, Лізы Цвірко – з сурвэтак.

Загадчыца дзіцячага аддзела раённага Цэнтра культуры Людміла Пархімовіч, арганізатар гэтага конкурсу, якая на працягу ўсіх месяцаў знаходзілася побач з дзяўчынкамі, прызнаецца:

– У гэтым годзе ўсе ўдзельніцы незвычайныя! Яны такія сур’ёзныя, такія дарослыя, я проста не магу гэтага растлумачыць! Кожная з іх – яркая індывідуальнасць. У кожнай дзяўчынцы ёсць нешта непаўторнае. Сапраўдныя маленькія лэдзі! Прызнацца, я вельмі прывязалася да кожнай з удзельніц. У працэсе падрыхтоўкі яны шмат працавалі, удасканальваліся. Абсалютна ўсе дзяўчынкі прэтэндавалі на званне міс. У канцы ім было вельмі складана, яны перажывалі, нібы дарослыя, за вынікі конкурсу. Гэтыя дзеці адказна паставіліся да мерапрыемства. Усе яны атрымалі тытулы. А нарыканцы конкурсу бацькі арганізавалі ім салодкі стол. Мне б хацелася выказаць вялікую ўдзячнасць удзельніцам конкурсу «Міс Дзюймовачка», іх бацькам, спонсарам, арганізатарам гэтага прыгожага дзіцячага шоу. У выніку адбылося яркае цудоўнае мерыпрыемства «Міс Дзюймовачка», якое стала ўжо ў нашым раёне традыцыйным.

На здымках: Аляксандра Нікалаеня, Вікторыя Казлоўская, Анастасія Суднік, Марта Капуста, Лізавета Цвірко, Аліна Шэдзь, Ксенія Пічыц, Ксенія Хахракова, Алена Касцевіч, Валерыя Стома.

Кацярына ІГНАТОВІЧ, вучаніца СШ № 3 г. Стоўбцы

РУБРЫКІ

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Можно использовать следующие HTML-теги и атрибуты: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>