Замутненасць «Чыстай вады»

Filed under: Нумары,У Камітэце дзяржкантролю |

Праверкай УП «Жылцепласэрвіс» Пухавіцкага раёна, праведзенай Камітэтам дзяржаўнага кантролю Мінскай вобласці, устаноўлены шэраг парушэнняў. У выніку неабгрунтаванага аднясення на затраты кошту электраэнергіі, расходаванай філіялам «Дружны» прадпрыемства пры аказанні паслуг агульнымі аддзяленнямі лазні і на асвятленне месцаў агульнага карыстання і вуліц, без зацверджаных у адпаведнасці з заканадаўствам нормаў расходу, у красавіку – снежні 2012 г. і ў 2013-2014 гг. незаконна атрымана з раённага бюджэту 276,7 млн руб., а дзяржаўным інтарэсам нанесены страты ў памеры 387,5 млн руб. (з улікам пені).

Акрамя таго, у 2012 г. УП «Жылцепласэрвіс» дапушчана няпоўная выплата падатку на прыбытак і часткі даходу дзяржаўнага прадпрыемства, якія належалі пералічэнню ў раённы бюджэт. Усяго Камітэтам дзяржкантролю даналічана падаткаў у бюджэт і пені ў суме 1,2 млрд руб.

У ходзе праверкі ўстаноўлены істотныя недахопы ў рэалізацыі дзяржаўнай праграмы «Чыстая вада». Так, на 1 ліпеня 2015 г. нарматыўны тэрмін будаўніцтва аб’екта водазабору ў г. Мар’іна Горка (пяць і больш свідравін, станцыя другога пад’ёму, станцыя абезжалезвання, вадаводы, замена водаправодных сетак) перавышаны на 10 месяцаў. Пры гэтым прадпрыемства, парушаючы парадак вядзення бухгалтарскага ўліку, не вяло аналітычнага ўліку на рахунку 08 «Укладанне ў доўгатэрміновыя актывы» з пачатку будаўніцтва ўказанага аб’екта (кастрычнік 2013 г.). Згодна з пярвічнымі ўліковымі дакументамі фактычныя затраты нарастаючым вынікам склалі 66,5 мільярда рублёў.

Не ўведзены ў эксплуатацыю ўсе шэсць аб’ектаў з запланаваных да ўводу ў 2012 – 2014 гг. па цэнтралізаваным водазабеспячэнні пітной вадой нарматыўнай якасці жыхароў аграгарадкоў. Акрамя таго, з-за адсутнасці фінансавання на пачатак работы па будаўніцтве чатырох артсвідравін (а. г. Блонь, Блужа, Турын і в. Суцін), запланаваныя да ўводу ў 2015 годзе.

Не праведзена дзяржэкспертыза праектна-каштарыснай дакументацыі па рэканструкцыі ачышчальных збудаванняў «Міхайлава» г. Мар’іна Горка, падрыхтаванай ТАА «Гефліс» у 2012 годзе на агульную суму 502 млн руб. Удакладнім, што тэрмін выканання работ па рэканструкцыі ачышчальных збудаванняў «Міхайлава» запланаваны на 2015 год.

Таксама пры правядзенні пазапланавай інвентарызацыі, назначанай у ходзе праверкі, выяўлены два катлы, якія падлягаюць мантажу і не ўлічаныя ў бухгалтарскім уліку прадпрыемства, агульным коштам 835,1 млн руб.

Акрамя таго, у ходзе праверкі УП «Жылцепласэрвіс» устаноўлены парушэнні парадку фарміравання, устанаўлення і прымянення адпускных тарыфаў (цэн) на паслугі па вывазе і абясшкоджванні цвёрдых і вадкіх бытавых адходаў, а таксама ўліку, збору, захоўвання лому і адходаў чорных металаў. Парушаны заканадаўства аб працы і патрабаванні пры заключэнні грамадзянска-прававых дагавароў, тэрміны пагашэння бюджэтных  пазык. Дапушчана нерацыянальнае выкарыстанне паліўна-энергетычных рэсурсаў і цеплавой энергіі.

Паводле вынікаў праверкі за дапушчаныя парушэнні 18 службовых асоб прадпрыемства прыцягнуты да дысцыплінарнай адказнасці, накладзена штрафаў на вінаватых асоб на агульную суму 3,2 млн руб. і на юрыдычную асобу – 221,8 млн руб. У поўным аб’ёме вернуты ў бюджэт даналічаныя падаткі і пеня, вернуты незаконна атрыманыя сродкі.

Матэрыялы праверкі перададзены ў праваахоўныя органы для прававой ацэнкі.

Упраўленне кантролю галін гаспадаркі і грашова-крэдытнай сферы Камітэта дзяржкантролю Мінскай вобласці

 

***

Чытайце ў газеце на 5-й старонцы:

“ВЫВУЧАЕМ ЗАКАНАДАЎЧЫЯ АКТЫ І ПРЫМЯНЯЕМ У РАБОЦЕ ПА СВОЕЧАСОВАЙ ВЫПЛАЦЕ АБАВЯЗКОВЫХ СТРАХАВЫХ УЗНОСАЎ”  з Людмілай СУДНІК, начальнікам Стаўбцоўскага раённага аддзела Мінаблупраўлення Фонду.

“ГОРАЧА. ЯК ВЫ СЯБЕ АДЧУВАЕЦЕ?” – пытаецца і дае рэкамендацыі Ала ШЫДЛОЎСКАЯ, валеолаг РЦГіЭ.

“АБ ХАРЧАВАННІ” – расказвае Галіна ЛЯБЕДЗЬКА, памочнік урача-гігіеніста РЦГіЭ.

РУБРЫКІ

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Можно использовать следующие HTML-теги и атрибуты: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>