• Гораду Стоўбцы - 425 гадоў

Спартыўныя дасягненні

Filed under: Нумары,Спорт |

ВЫСТУПІЛІ ДАСТОЙНА

Напрыканцы ліпеня ў Валожынскім раёне адбыліся абласныя спаборніцтвы санітарных дружын. Мерапрыемства традыцыйна праводзіцца штогод, з мэтай удасканалення ўзаемадзеяння аварыйных службаў і фарміраванняў грамадзянскай абароны пры ліквідацыі наступстваў надзвычайных сітуацый рознага характару. Наш раён прадстаўляла зборная каманда, у склад якой увайшлі прадстаўнікі ДУП «МПК-233″, ААТ «Жацерава» і Стаўбцоўскіх электрасетак. Усяго ў спаборніцтвах, якія праходзілі ў пяць этапаў, прынялі ўдзел 23 санітарныя дружыны. Удзельнікі прадэманстравалі работу ў ачагах камбінаванага і хімічнага паражэння, інфекцыйнага захворвання. Было праверана табельнае аснашчэнне сандружын і веданне тэорыі. Менавіта ў тэарэтычным конкурсе каманда нашага раёна была лепшай. Агульнакаманднае прызавое месца заняць не ўдалося, але выступіла сандружына дастойна.

 

ТРЫ І НУЛЬ

Тры галы забілі футбалісты каманды «Нёман-Агра» ў вароты дзяржынскай «Лівадзіі-Юні», але гэта не выратавала іх ад чарговага паражэння. У адказ дзяржынцы правялі чатыры мячы. 4:3 – для «Лівадзіі-Юні» плюс тры ачкі, нашым – нуль.

На любыя апраўданні пра нешанцунак адказ кароткі – шанцуе мацнейшым. Такім чынам паправіць турнірнае становішча не ўдалося. У стаўбчан засталося 18 ачкоў і восьмае месца. Недасягальна высока «Колас» – 32 ачкі. Затое блізка знізу каманды з Маладзечанскага, Смалявіцкага, Бярэзінскага раёнаў. Пры такіх тэмпах відавочныя аўтсайдарскія перспектывы.

Хацелася б, каб трэнер футбольнай каманды расказаў зацікаўленым чытачам, якім курсам далей пойдзе «Нёман-Агра».

Пр

РУБРЫКІ

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Можно использовать следующие HTML-теги и атрибуты: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>