«Удалая дача» ў дзіцячай бібліятэцы

Filed under: Нумары,Сям'я,Факты, падзеi, людзi |

Ва ўтульнай гасцёўні дзіцячай бібліятэкі адбыўся агляд-конкурс «Удалая дача» сярод членаў раённай арганізацыі  грамадскага аб’яднання «Шматдзетная сям’я». Свята адбылося напярэдадні Дня Міру, таму актыўны ўдзел у ім прынялі прадстаўнікі раённага аддзялення грамадскага аб’яднання «Беларускі Фонд Міру» ў асобе яго старшыні – начальніка ўпраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне насельніцтва Наталлі Лапко.

Гасцей свята сустракалі ўдзельнікі бібліятэчнага тэатрыка «Чараўнікі» Дзмітрый Грышан, Варвара Асаёнак, Андрэй, Хрысціна і Канстанцін Плотнікавы. Яны весела і з гумарам расказалі прысутным аб тым, што вырасла на нашых градках.

На сталы, упрыгожаныя кветкамі, былі выстаўлены разнастайныя нарыхтоўкі. На суд журы ў саставе Наталлі Лапко, Алены Шыран і Канстанціна Пракаповіча руплівымі гаспадынямі было прадстаўлена шмат смачных страў, якія гэтыя шматдзетныя маці нарыхтавалі з вырашчанай ва ўласных гаспадарках садавіны і гародніны. Чаго тут толькі ні было! І агуркі па-балгарску, і леча па-беларуску, і ікра грыбная, і агарод у слоіку, і нават карнішоны ў капусным лісце. Ад прыгожых і пахучых страў цякла слінка не толькі ў журы, а і ва ўсіх прысутных. Усе дэгуставалі, абмяркоўвалі кожны рэцэпт, выказвалі меркаванні, дзяліліся ўражаннямі і аддавалі свае галасы за  стравы, якія спадабаліся.

Задача ў журы была вельмі складаная, але конкурс ёсць конкурс. Члены журы ўлічвалі і свае ўражанні, і меркаванні ўсіх прысутных. Па агульных ацэнках вызначылі пераможцаў. Вольга Пракаповіч  з аграгарадка Дзераўная падрыхтавала пірог з кабачкоў і грыбную ікру, якія былі высока ацэнены. Алена Асаёнак усіх прысутных здівіла смачным і эканомным рэцэптам апельсінавага соку і салатай з зялёных памідораў. Трэцяе месца было прысуджана Вользе Пракаповіч са Стоўбцаў. Прыгожа аздобленыя слоікі з леча, салатай і джэмам з чорных парэчак спадабаліся і малым, і дарослым. Прыз сімпатый быў аднагалосна прысуджаны Іне Кураш з аграгарадка Дзераўная. Яе салата з гародніны з рыбай стала безумоўным фаварытам конкурсу.

Пакуль журы падводзіла вынікі, у чытальнай зале бібліятэкі для ўсіх прысутных супрацоўнікамі Навасвержанскага цэнтральнага Дома культуры быў наладжаны невялікі канцэрт. Членаў аб’яднання «Шматдзетная сям’я» звязваюць з гэтым калектывам шматгадовыя сяброўскія адносіны.

Не засталіся без увагі і самыя малодшыя ўдзельнікі свята. Маладыя спецыялісты бібліятэкі Кацярына Шакаль і Святлана Касьян разам з Палінай і Ульянай Асаёнак падрыхтавалі для іх шмат цікавых гульняў, захапляльных спаборніцтваў і жартоўных конкурсаў.

Кожная гаспадыня, якая прадставіла свае стравы, атрымала невялікі сувенір ад Фонду міру. Прыемным сюрпрызам для членаў аб’яднання сталі і дзіцячыя падарункі, якімі падзяліліся з намі члены хрысціянскай царквы «Возрождение».

Свята было цікавым, вясёлым і карысным. Гаспадыні папоўнілі свае скарбонкі кулінарных сакрэтаў новымі цікавымі рэцэптамі. Кожны знайшоў нешта карыснае. Прысутныя прапанавалі зрабіць на наступны год гэтае свята раённым, а для членаў аб’яднання «Шматдзетная сям’я» арганізаваць конкурс выпечкі. Прапанова цікавая, так што будзем пячы пірагі!

Алена АCАЁНАК, старшыня раённай арганізацыі грамадскага аб’яднання  «Шматдзетная сям’я»

РУБРЫКІ

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Можно использовать следующие HTML-теги и атрибуты: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>