• Гораду Стоўбцы - 425 гадоў

Унесены змены ў Дырэктыву № 1

Filed under: Нумары,Пастановы, дэкрэты, дырэктывы |

Кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка падпісаў Указ № 420 «Аб унясенні змен і дапаўненняў у Дырэктыву Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь».

У адпаведнасці з дакументам прынята ў новай рэдакцыі Дырэктыва Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 11 сакавіка 2004 г. № 1 «Аб мерах па ўмацаванні грамадскай бяспекі і дысцыпліны».

Ключавой асаблівасцю новай рэдакцыі Дырэктывы № 1 з’яўляецца выразная ўстаноўка на фарміраванне адзіных падыходаў і сістэмную работу па забеспячэнні грамадскай бяспекі і дысцыпліны як на тэрытарыяльным, так і ведамасным узроўні, а таксама прыняцце дадатковых захадаў па зніжэнні гібелі і траўмавання грамадзян ад знешніх кіраваных прычын, паведамляе прэс-служба кіраўніка дзяржавы.

У сувязі з гэтым пашыраны пералік крытэрыяў ацэнкі выканання Дырэктывы № 1. Аднымі з іх прапануецца лічыць забеспячэнне здаровых і бяспечных умоў працы, прамысловай, пажарнай, ядзернай і радыяцыйнай бяспекі, бяспекі руху і эксплуатацыі транспарту, фарміраванне правапаслухмяных паводзін, здаровага ладу жыцця, навыкаў па забеспячэнні асабістай і маёмаснай бяспекі грамадзян, у тым ліку ў падпарадкаваных (размешчаных на падведамаснай тэрыторыі) органах і арганізацыях.

Па ўсіх гэтых напрамках перад рэспубліканскімі органамі дзяржаўнага кіравання, іншымі дзяржаўнымі і грамадскімі арганізацыямі, аблвыканкамамі і Мінскім гарвыканкамам пастаўлены дадатковыя задачы. Так, замацаваны абавязак дзяржаўных органаў па распрацоўцы і выкананні на галіновым і тэрытарыяльным узроўнях комплексных планаў мерапрыемстваў па забеспячэнні бяспекі вытворчай дзейнасці і ажыццяўленні маніторынгу іх рэалізацыі. Аблвыканкамам і Мінскаму гарвыканкаму да 1 студзеня 2016 года таксама даручана выпрацаваць і забяспечыць выкананне на падведамаснай тэрыторыі комплексу мер па ўмацаванні вытворча-тэхналагічнай, выканаўчай і працоўнай дысцыпліны, бяспекі вытворчай дзейнасці. Вынікі гэтай работы павінны штогод разглядацца на пасяджэннях выканкамаў.

Прадугледжаны шэраг іншых механізмаў забеспячэння здаровых і бяспечных умоў працы, вытворчай і грамадскай дысцыпліны, фарміравання асноў бяспечных паводзін грамадзян, зніжэння алкагалізацыі насельніцтва. Адлюстравана роля ў гэтай дзейнасці мясцовых Саветаў дэпутатаў, прафесійных саюзаў і іншых грамадскіх арганізацый.

Акрамя таго, прапісаны механізм кантролю і каардынацыі дзейнасці па выкананні патрабаванняў Дырэктывы № 1.

БелТА

РУБРЫКІ

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Можно использовать следующие HTML-теги и атрибуты: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>