Вось мы якія!

Filed under: Дзіцячы «Праменьчык»,Нумары |

Ульяна АСЛЮК
Наша слаўная Ульяна
Прачынацца любіць рана.
Зубкі чысціць і памыцца,
Плацце новае надзець,
У садок каб не спазніцца.
Потым – спраў на цэлы дзень.
Як прыемна маляваць
І з канструктарам складаць
І машыны, і дамы.
«І гуляць усе любім мы», –
Пра сяброў і пра сябровак
Кажа ўпэўнена Ульяна.
У яе іх – можа сорак,
Калі палічыць старанна.
Станцаваць і песню спець.
А сіроп салодзенькі.
Усюды хочацца паспець
У чатыры годзікі.

Мацвей і Цімафей АЛЕКСАНДРОВІЧЫ
І Мацвей, і Цімафей –
Іх «водою не разлей».
Добра, калі ў хаце
Ёсць старэйшы брацік.
Хочацца і большаму
Усё расказаць малодшаму.
Гэтак з гутаркай вясёлай
Ходзяць раніцай у школу.
І яшчэ карысна змалку
Усім наведваць «музыкалку».
Саксафон і флейта
З гукамі чароўнымі.
І зімой, і летам
Справай дні запоўнены.
З захапленнем адпаведным
Танцам вучацца балетным.
У школе вучаццца выдатна.
Поспехаў рабятам здатным!

Аляксей ЯРМАК
Паміж намі, маракамі,
Шчыра праўду кажучы,
Той знаходзіць, хто шукае,
Смелы і адважны.
У свеце – розныя краіны,
І жывёлы, і расліны.
Мора ёсць і акіяны,
І зялёныя паляны.
Нёман – слаўная рака,
Што чакае марака
І, вядома ж, рыбака.
А марак заўсёды мужны,
Ніколі ён не плача.
Хай дапамагае дружба,
Спрыяе хай удача.

Марыя ЦЮНЦЯЕВА
Ах, фартэпіяна ноты,
Быццам крылы для палёту.
А якая пластыка –
Мастацкая гімнастыка!
У Марыі захапленні,
Дзе і творчае натхненне
Са штодзённай
шчырай працай
Светлы свет
і муз, і грацый.
Няхай музыка гучыць.
Ды жыццёвым знакам –
Мамачцы дапамагчы
Гатаваць прысмакі.
Ах, якая смаката,
Пачастуе і ката.
Нават лапачкі абліжа
З пачастунку коцік Рыжык.

Яна КАСЦЮКЕВІЧ
Усё разважлівая Яна
Акуратна і па плану
Так надзейна, умела зробіць –
І ўпрыгожыць, і аздобіць.
А абед у Яначкі –
Аж абліжаш пальчыкі.
Бо практычна, не на словах,
Прыгатуе адмыслова.
Фота – з летняе пары:
Гэтак хораша ў двары.
Усё, што вырасла вялізным,
Ці малое – шмат карысных
Натуральных усюды лекаў,
Што з зялёнае аптэкі.
Яна спраўна гаспадарыць
Ды ўрокам – большы час.
Нездарма дзяўчынка марыць
Аб прафесіі ўрача.

РУБРЫКІ

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Можно использовать следующие HTML-теги и атрибуты: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>