Лясныя фантазіі

326
1213
414
1005
Для Міхаіла Бычко са Стоўбцаў лес у любы час, у любую пару года прыцягальны, чароўны. У адрозненне ад тых, хто ў летнюю ці асеннюю пару наведвае яго зялёныя засені ў пошуках прыроднай спакусы – ягад ды грыбоў, гэты аматар роднай прыроды, ускінуўшы на сябе аб’ёмісты заплечнік, шыбуе па ледзь прыкметных сцяжынках бялюткіх бярозавых гаёў, разлапістых ельнікаў у пошуках корчыкаў, галінак, да якіх прырода прыклала першапачатковую фантазію. Безумоўна, у такім паляванні поспех забяспечвае пільны зрок, мастацкі густ. Не адзін раз, не два прыходзіцца зрабіць прыдзірлівы круг вакол якога-небудзь вываратня, каб убачыць у прыродным спляценні каранёў казачны вобраз гарластага пеўня ці шырокакрылага пелікана, стромкіх журавоў альбо асцярожную куніцу. Дома, у хатняй майстэрні, вядома, прыйдзецца не адну гадзіну пакарпець, каб пры дапамозе сцізорыка ці разца давесці да ладу, узмацніць, раскрыць сюжэт. Патрэбны цярпенне, мастацкі густ, падказка фантазіі, а яшчэ – агромністая ўлюбёнасць у родную прыроду, яе непаўторнасць і хараство.
Васіль ЗЯНЬКО

РУБРЫКІ

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Можно использовать следующие HTML-теги и атрибуты: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>