ГАЛОЎНАЯ » Posts tagged with » Нумар № 12 (9961)
Назначэнні

Назначэнні

Дырэктарам ДУП «Стаўбцоўскае ПМС» назначаны Міхаіл Сямёнавіч АНТАНЮК. М. С. Антанюк закончыў Беларускую дзяржаўную сельскагаспадарчую акадэмію, працаваў майстрам, галоўным інжынерам ПМК-69 Уздзенскага раёна. Са жніўня 2010 года – галоўным інжынерам ААТ «Аграбудфірма «ПМК-74 – Налібакі».

Традыцыі бюро падарожжаў

Старэйшыя пакаленні стаўбчан памятаюць, як з чыгуначнай станцыі ў Стоўбцах накіроўваліся па розных маршрутах турысцкія паязды. Даязджалі яны нават да Узбекістана. – Турпаязды фарміраваліся раз у квартал, а значна больш частымі былі аўтамабільныя і самалётныя турысцкія групы, – прыгадвае Леаніда Высоцкая, вядучы спецыяліст службы турызму аддзела перавозак аўтапарка № 17, якая стаяла ля вытокаў развіцця […]

Continue reading …
Шлях у музычны свет

59 педагогаў Стаўбцоўскай дзіцячай школы мастацтваў выконваюць штодзень сваю высакародную місію – далучаюць дзяцей да прыгожага, да свету мастацтва, эстэтычна выхоўваюць маладое пакаленне. Унушальная лічба –  у гэтым навучальным годзе школу мастацтваў наведваюць больш за 600 дзяцей. Яны навучаюцца на самых розных аддзяленнях. Педагогі імкнуцца дапамагчы ім развіць свой талент, не згубіць інтарэсу да вучобы, […]

Continue reading …

Абслугоўванне

No Comment
Абслугоўванне

ПА ЗНАЁМЫМ МАРШРУЦЕ Сярод «старажылаў» спажывецкай кааперацыі раёна – вадзіцель Іван Чышэвіч. На працоўным гарызонце Івана Казіміравіча можна адсачыць этапы развіцця і станаўлення райспажыўтаварыства. У гісторыі арганізацыі 33 гады складае асабісты вопыт работы Івана Чышэвіча. У яго абавязках заўсёды было развозіць прадукты па магазінах раёна. Кожны дзень яго з таварам чакалі прадаўцы. Цяпер Іван Казіміравіч […]

Continue reading …

Узор жаноцкасці

No Comment
Узор жаноцкасці

Валянціна Сідаровіч пасля заканчэння Старасвержанскай школы ніяк не збіралася працаваць педагогам, хоць магла б падумаць аб працягу настаўніцкай дынастыі. Яе бабуля Вольга Шарупіч аддала сваё жыццё школе на пасадзе настаўніцы пачатковых класаў, а маці – Тамара Кізевіч –  выкладае гісторыю ў Старасвержанскай СШ. Валянціна паспяхова паступіла ў Баранавіцкі тэхнікум лёгкай прамысловасці, а потым атрымала вышэйшую […]

Continue reading …
Кошт аднаго вечара

На пачатку лютага  прайшлі вечары сустрэчы з выпускнікамі. Шматлюдна было не толькі ў школах, але і ў стаўбцоўскіх кафэ і рэстаранах, куды накіраваліся ўчарашнія і далёка ўжо не ўчарашнія школьнікі пасля афіцыйнай, урачыста-настальгічнай, часткі сустрэчы. Месцы ў гэтых забаўляльных установах заказваліся, як правіла, адразу на вялікую кампанію (на цэлы клас!) і, безумоўна, загадзя (некаторыя рабілі […]

Continue reading …
Бадзёры дух спартакіяды

Фізкультурна-аздараўленчы комплекс «Меліяратар» прымаў удзельнікаў чарговай, пятай па ліку зімовай раённай спартакіяды работнікаў аграпрамысловага комплексу. Памерацца сіламі прыехалі ў Дзераўную васямнаццаць камандаў, кожная з якіх была поўная рашучасці стаць пераможцай.  Да ўдзельнікаў спаборніцтваў з прывітальным словам і пажаданнямі звярнуўся старшыня райвыканкама Юрый Горлаў: – Сёння для вас, аграрыяў нашага раёна, урачысты і знамянальны дзень. Чарговы […]

Continue reading …
Урачыстыя мерапрыемствы, прысвечаныя 75-годдзю з дня ўтварэння Стаўбцоўскага раёна

16-21 лютага Выстаўка літаратуры «Перагортваючы старонкі гісторыі» (бібліятэкі раёна). 20 лютага Інтэрактыўная пляцоўка «Арт-мястэчка»: — майстар-клас па аквагрыме; — майстар-клас па мастацтве акварэльнага жывапісу; — майстар-клас па мастацтве арыгамі (Стаўбцоўская дзіцячая школа мастацтваў, з 10.00 да 12.00). 21 ЛЮТАГА Работа інтэрактыўных пляцовак ва ўстановах адукацыі раёна: — «Шахматная краіна»; — «О спорт, ты мір!»; — […]

Continue reading …
Жывём з надзеяй на мір

Урачыстыя мерапрыемствы, прысвечаныя Дню памяці воінаў-інтэрнацыяналістаў, прайшлі на Стаўбцоўшчыне. Шматлюдная калона воінаў-інтэрнацыяналістаў з кветкамі і вянкамі рушыла ад райваенкамата ў цэнтр горада, да помнікаў героям Вялікай Айчыннай на плошчы Бессмяротнасці і загінуўшым воінам-інтэрнацыяналістам – нашым землякам. У сэрцы кожнага – памяць пра тых, хто не вярнуўся з ратнай службы, удзячнасць за здзейснены подзвіг. У знак […]

Continue reading …