ГАЛОЎНАЯ » Posts tagged with » Нумар № 16 (10 062)
Сэрцам роднага слова краніся

Сэрцам роднага слова краніся

Пад такой паэтычнай назвай ў Горкаўскай школе прайшла літаратурна-музычная гасцёўня, прысвечаная Міжнароднаму дню роднай мовы. На мілагучнай мове Якуба Коласа, Янкі Купалы вучні розных нацыянальнасцяў (казахі, рускія, цыганы, украінцы) чыталі і інсцэніравалі вершы, спявалі песні, кружыліся ў віхуры беларускіх танцаў. Упрыгожыла свята сустрэча з паэтам, самадзейным кампазітарам і мастаком Яўгенам Карпуцем. Прысутныя трапілі ў палон […]

Брама неўміручасці

Сёння спаўняецца 120 гадоў з дня нараджэння Кандрата Крапівы. Народны пісьменнік, заслужаны дзеяч  навук, акадэмік АН Беларусі, лаўрэат дзяржаўных прэмій. Можна і далей пералічваць тытулы і заслугі. І не звяртацца для гэтага да інтэрнэту, даведнікаў. Кожнаму беларусу вядома гэтае імя, шмат хто нават прадэкламуе хаця б некалькі радкоў, што сталі крылатымі выразамі. Пра махальніка Іванова […]

Continue reading …
Тэрытарыяльны фестывальны…

Стаўбцоўшчына прымала ўдзельнікаў міжрэгіянальнага фестывалю песні «Песняй вітаем мы вас» –  наведвальнікаў аддзяленняў дзённага знаходжання Клецкага, Пухавіцкага і Уздзенскага тэрытарыяльных цэнтраў. Першы такі міжрэгіянальны фестываль прайшоў у мінулым годзе ў Клецку. Фестывалю адразу быў зададзены высокі ўзровень. Але і Стаўбцоўшчына яго ўтрымала. Госці заходзілі ў раённы Цэнтр культуры, праходзілі рэгістрацыю і атрымлівалі ў падарунак «кавалачак» […]

Continue reading …
За здаровы лад жыцця

ПА ЗАКОНАХ СПАРТЫЎНАЙ БАРАЦЬБЫ 23-га лютага, у Дзень абаронцаў Айчыны, прайшла таварыская гульня па міні-футболе паміж вучнямі ДУА «Сярэдняя школа № 3 г. Стоўбцы» і супрацоўнікамі райаддзела міліцыі. Спартыўная сустрэча была арганізавана на базе фізкультурна-аздараўленчага комплексу ў рамках рэспубліканскай міжведамаснай акцыі «Дружым з Законам!». Гульня працякала вельмі дынамічна. Футбалісты абедзвюх камандаў паказалі добрую тэхніку і […]

Continue reading …
Дух саперніцтва аграрыяў вітаў у залах новага фізкультурна-аздараўленчага комплексу

Шостая раённая зімовая спартакіяда работнікаў аграпрамысловага комплексу, прысвечаная Году культуры, праходзіла сёлета ў спартыўных залах новага фізкультурна-аздараўленчага комплексу. Паспаборнічаць за права лічыцца самымі дужымі прыехалі дзевятнаццаць камандаў. Упершыню ў гэтым мерапрыемстве прынялі ўдзел спартсмены ААТ «Стаўбцоўскі мясакансервавы камбінат» і Стаўбцоўскі філіял ААТ «Гарадзейскі цукровы камбінат», прафсаюзныя пярвічкі якіх уваходзяць у склад раённага прафсаюза работнікаў АПК. […]

Continue reading …
Грунтуецца на прафесіяналізме

Напярэдадні Дня міліцыі мы сустрэліся з начальнікам РАУС Іванам МАМАЙКАМ. – Іван Андрэевіч, чым адметна сёлетняе прафесійнае свята работнікаў міліцыі? – 28 студзеня прайшла калегія Міністэрства ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь з удзелам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. Кіраўнік краіны даў ацэнку нашай рабоце. Запомніліся яго словы аб тым, што міліцыя з’яўляецца асноўным органам у праваахоўнай сістэме краіны, […]

Continue reading …
Інавацыі. Ініцыятыва. Перспектывы

АГРАБІЗНЕС: ПРАЦАВАЦЬ, ЗАКАСАЎШЫ РУКАВЫ    На тэрыторыі нашага раёна ажыццяўляе дзейнасць прыватнае сельскагаспадарчае прадпрыемства, якое выкупіла ў свой час сельгаспрадпрыемства «Заямнаўскае». ПДСУП «Профі-Аграцэнтр» паспяхова ажыццяўляе аграбізнес, аб чым сведчаць высокія паказчыкі дзейнасці. Не адзін раз кіраўніку прадпрыемства Сяргею Савіцкаму даводзілася суправаджаць дэлегацыі рознага рангу на малочнатаварную ферму «Ячнае». Звонку яна нічым не выдзяляецца – узрост […]

Continue reading …
Нашы кантактныя тэлефоны: 7-33-86, 7-33-87, SMS – 8-029-663-54-05

Станіслаў Папярэдзін з Наваколасава звярнуўся ў рэдакцыю ад імя жыхароў пасёлка:  «На мінулым тыдні мы атрымалі паведамленні аб аплаце жыллёва-камунальных паслуг, і былі шакіраваны сумамі платы за асвятленне месцаў агульнага карыстання, за нібыта спажытыя аб’ёмы электраэнергіі, якія склалі ад 35 да 45 кВт/гадз. для жыльцоў двух- і трохпакаёвых кватэр. У грашовым выражэнні гэта склала 42-53 […]

Continue reading …
Выбралі службу

У мінулым годзе райаддзел міліцыі папоўнілі 12 маладых супрацоўнікаў. Фактычна ўсе яны – выпускнікі школ Стаўбцоўшчыны, але кожны прыйшоў у міліцыю сваім шляхам. Вадзім Кутас закончыў Акадэмію Міністэрства ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь, дзе атрымаў спецыяльнасць «Эканамічнае права». Ён нясе службу ў групе па барацьбе з эканамічнымі злачынствамі, ужо мае станоўчыя вынікі службовай дзейнасці. Малады лейтэнант […]

Continue reading …
Аб мерах па павышэнні эфектыўнасці эканомікі

Кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка 23 лютага падпісаў указ нумар 78 «Аб мерах па павышэнні эфектыўнасці сацыяльна-эканамічнага комплексу Рэспублікі Беларусь». Аб гэтым паведамілі ў Адміністрацыі Прэзідэнта Беларусі. У дакуменце выкладзены сістэмныя меры, накіраваныя на павышэнне эфектыўнасці функцыянавання эканомікі за кошт забеспячэння належнай якасці кіравання дзяржаўнымі прадпрыемствамі і зніжэння сабекошту прадукцыі, развіцця добрасумленнай канкурэнцыі на ўнутраным рынку, […]

Continue reading …
Page 1 of 212