ГАЛОЎНАЯ » Posts tagged with » Нумар № 16 (9965)
Творчыя сустрэчы

Творчыя сустрэчы

ВЯСНЕ ЎСМІХАЙЦЕСЯ Чарговае пасяджэнне ўніверсітэта трэцяга ўзросту прайшло з масленічнымі блінамі ды скокамі і было аздоблена паэзіяй вясны, багатых народных традыцый. У тэрытарыяльным цэнтры сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва  напрацаваны трывалыя сувязі з рознымі творчымі калектывамі і арганізацыямі раёна, якія могуць упрыгожыць любую сустрэчу і напоўніць яе не толькі цікавай, а і разнастайнай карыснай інфармацыяй. Менавіта так […]

Абслугоўванне

МАЙСТАР-КЛАС ПРАФЕСІЯНАЛА Ганну Амельчанка мы сфатаграфавалі на яе рабочым месцы. Але не ў Наваколасаўскім комплексна-прыёмным пункце, дзе яна працуе цырульнікам, а ў Літвенскім сельскім клубе. Па графіку цырульнікі раённага камбіната бытавога абслугоўвання выязджаюць у сельскую мясцовасць для аказання паслуг вяскоўцам. Ганна Амельчанка часта выконвае гэтую місію. Больш таго, яна бярэ з сабою і маладых спецыялістаў, […]

Continue reading …
Міліцэйскі веснік

ЖЫЦЦЁВЫ ВЫБАР Паглядзеўшы на фота гэтай маладой і прыгожай жанчыны, цяжка паверыць, што працуе яна міліцыянерам-канваірам. У нашым грамадстве існуе такі гендарны стэрэатып, што канваірам можа быць толькі мужчына. Хрысціна Коржык і сапраўды пакуль адзіная супрацоўніца ў мужчынскім калектыве ізалятара часовага ўтрымання райаддзела міліцыі. Службу нясе, між іншым, нароўні з калегамі і пры гэтым паспяхова […]

Continue reading …

Памяць

No Comment
Памяць

НАМ ДАВЕРАНА У стаўбцоўскай гімназіі № 1 адбыўся ўрачысты збор, прысвечаны Дню юнага героя-антыфашыста «Нам даверана памяць». У рамках патрыятычнай акцыі «Дзякуй за жыццё!» і «Дзякуй за перамогу!» 20 гімназістаў папоўнілі рады ГА БРСМ. Камсамольскія білеты і значкі ім уручылі першы сакратар раённага камітэта БРСМ Анастасія Калодзінская і намеснік старшыні раённага савета ветэранаў Аляксей Палянскі. […]

Continue reading …
Прамая лінія

У суботу, 7 сакавіка, з 09.00 да 12.00 па нумары 5-12-00 адбудзецца прамая тэлефонная лінія са старшынёй Стаўбцоўскага раённага Савета дэпутатаў Аркадзіем Расціслававічам КАЗЯКОЎСКІМ.

Continue reading …
Жывуць сустрэчамі ветэраны

«Дамовіліся? Сустракаемся 9 Мая на мітынгу! Ісці не трэба, па вас прыедзе машына», – такі «дагавор» заключае з Мікалаем Кардашом старшыня раённай арганізацыі ветэранаў вайны і працы Іосіф Язвінскі. Нагода для таго, каб наведаць ветэрана вайны Мікалая Кардаша, выдалася самая знамянальная: 6-га лютага яму споўнілася 90. З парога сустракае нас жонка юбіляра – Галіна Станіславаўна. […]

Continue reading …
Падвялі вынікі, абмяняліся вопытам

Жывёлаводы раёна падвялі вынікі работы за мінулы год і студзень бягучага. Кіраўнікі і галоўныя спецыялісты заатэхнічнай службы гаспадарак абмяняліся вопытам. Яны наведалі МТФ «Шашкі» і «Жацерава» аднайменных таварыстваў, дзе цікавіліся ўтрыманнем маленькіх цялят у індывідуальных доміках. На МТФ «Заброддзе» ААТ «Дзераўное» паглядзелі  поўны цыкл вырошчвання цялушак ад нараджэння, а на комплексе ў ААТ «Радзіма Дзяржынскага» […]

Continue reading …
«Мюзікпарад» у Германіі – са стаўбцоўскім аркестрам

Колькі раз нам даводзілася радавацца поспехам стаўбцоўскага зводнага духавога аркестра. Неаднойчы мы агучвалі яго слаўныя перамогі на конкурсах, у тым ліку і міжнародных. Можна смела гаварыць аб тым, што аркестр з’яўляецца багаццем не толькі Стоўбцаў, але і нашай краіны. Пацвярджэнне таму – наступны факт. У Германіі на працягу некалькіх месяцаў традыцыйна праводзіцца «Мюзікпарад», на які […]

Continue reading …
Прамая лінія

6 сакавіка начальнікам упраўлення па грамадзянстве і міграцыі УУС Мінаблвыканкама Аляксандрам Іванавічам КУРНЫШОМ будзе праводзіцца прамая тэлефонная лінія. Свае пытанні вы можаце задаць па тэлефоне (8-017) 229-05-68 з 11.00 да 12.00.

Continue reading …