ГАЛОЎНАЯ » Posts tagged with » Нумар № 17 (10 163)
З поглядам мастака

З поглядам мастака

Гэты здымак Алены Валента зроблены на выставе майстроў народнай творчасці «Сонцаварот». Алена ў ліку тых, хто ў бягучым годзе ўпершыню прадставіў свае творчыя работы на гэтую прэстыжную ў нас у раёне традыцыйную выставу. Прафесійны дызайнер і мастак, выпускніца Магілёўскага каледжа дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва, Віцебскага тэхналагічнага ўніверсітэта малюе з дзяцінства. Гэты дар у яе спадчынны – прафесійны […]

На баявым пасту

ТЭЛЕФОН 102 У аператыўна-дзяжурнай службе заступіў на чарговае дзяжурства штатны нарад. У старшага інспектара-дзяжурнага Андрэя Васіна стаж міліцэйскай службы ў розных падраздзяленнях складае 19 гадоў, памочніка дзяжурнага Віталя Ермака – 16 гадоў, міліцыянера-вадзіцеля Андрэя Язвінскага – 11 гадоў. У сярэднім за суткі на нумар 102 паступае два дзясяткі паведамленняў, больш – у выхадныя і святочныя […]

Continue reading …
Маладое папаўненне

Свежыя маладыя сілы са спартыўным і армейскім вопытам, дыпломамі прэстыжных ВНУ ўліліся пасля праходжання падрыхтоўкі ў цэнтры павышэння кваліфікацыі МУС Рэспублікі Беларусь у падраздзяленні райаддзела міліцыі. Найбольш абнавілася за апошні год аддзяленне патрульна-паставой службы, і некаторыя з маладых супрацоўнікаў гэтага аддзялення, як, да прыкладу, міліцыянер Іван Бельскі, па выніках работы за 2016 год былі прызнаны […]

Continue reading …
Памятаем лепшае

Стагадовы юбілей нельга ўявіць без погляду ў мінулае і перагортвання «гістарычнага фармуляра». Жывымі і цікавымі ўспамінамі напаўняюць яго тыя, хто стаяў на чале райаддзела міліцыі, прадстаўляў калектыў і нёс персанальную адказнасць за тое, каб жыхары нашага раёна спалі спакойна. Чым запомніўся райаддзел міліцыі? Гэтае пытанне мы адрасавалі дзевяці былым начальнікам райаддзела, якія неслі кіраўніцкую эстафету […]

Continue reading …
Сіла закону нязменная праз стагоддзе

Будні міліцыі зусім не падобныя на святы. І, разам з тым, у іх ёсць месца святу, ды такому значнаму, як 100-гадовы юбілей беларускай міліцыі. Стаўбчанам пра гэтую гістарычную падзею сімвалічна нагадваюць чатыры пакаленні міліцыянераў з білборда, які ўстаноўлены на ўездзе ў горад па вуліцы Цэнтральнай. Пакаленні міліцыянераў змяняюцца, але дэвіз іх жыцця застаецца тым жа […]

Continue reading …
У школу – на ўрок фінансаў

Тэма фінансавай граматнасці настолькі важная ў сучасным свеце, што ў Расійскай Федэрацыі ў школьную праграму нават увялі такі ўрок. У Беларусі таксама шырока праводзіцца асветніцкая работа ў навучальных установах. Прыкладам можа паслужыць і мерапрыемства, якое прайшло ў рамках рэспубліканскай праграмы па павышэнні фінансавай граматнасці напрыканцы лютага ў сярэдняй школе № 2 г. Стоўбцы. Ініцыятарамі яго […]

Continue reading …
Ад матулі – хлеб і доля

Такіх жанчын, як Марыя Камёнка з вёскі Зарэчча (Вішнявецкі сельсавет), няшмат знойдзецца на нашай зямлі. Марыя Аляксандраўна нарадзіла і выхавала дзесяць дзяцей! Кожнае сваё дзіця яна благаславіла ў самастойнае жыццё. І сёння за дзяцей дзякуе Богу, бо яны, па яе словах, не гультаі, усё ўмеюць і, безумоўна, доўжаць век любай матулі. Марыя Камёнка родам з […]

Continue reading …
Вучыцца быць шчаслівымі

«Гэтая матуля – лідар сярод бацькоў раёна, якія выхоўваюць дзяцей з асаблівасцямі развіцця, – заўважае ў адрас стаўбчанкі Васіліны Коваль настаўнік-дэфектолаг ДУА «Стаўбцоўскі цэнтр карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі» Ірына Жаўняркевіч. І, не раздумваючы, дадае: – У яе можна павучыцца, як правільна выбудоўваць адносіны ў сям’і, каб усе былі шчаслівымі». Прадстаўнік карэкцыйнага цэнтра тройчы на тыдзень […]

Continue reading …
У белых халатах

У сярэдняй школы № 3 і цэнтральнай раённай бальніцы наладжана цеснае супрацоўніцтва з мэтай прафарыентацыі вучняў. Гэты праект ажыццяўляецца ў рамках работы інавацыйнай пляцоўкі «Укараненне мадэлі дапрофільнай падрыхтоўкі вучняў ва ўмовах узаемадзеяння ўстаноў агульнага сярэдняга і профільнага навучання, сям’і і соцыуму». Па ініцыятыве бацькоў, у прыватнасці, Алены Іванаўны Юрчанка, маці вучня 7 «В» класа Уладзіслава, […]

Continue reading …
Уменне – абслужыць пакупніка

У ліку лепшых працаўнікоў раёна, чые фотаздымкі занесены на раённую Дошку гонару, і прозвішча загадчыцы прадуктовага магазіна № 21 «Аптавік» Ганны Шастак. Кіраўніцтва райспажыўтаварыства тым самым адзначае высокія заслугі гэтага прадаўца ў прафесійнай і ўмелай арганізацыі кааператыўнага гандлю. Факт гаворыць сам за сябе: за два гады работы Ганна Аляксандраўна сумела вывесці магазін з адстаючага па […]

Continue reading …
Page 1 of 212