ГАЛОЎНАЯ » Posts tagged with » Нумар № 19 (9871)
Камісія хадайнічае

Камісія хадайнічае

Чарговае пасяджэнне камісіі па справах непаўналетніх райвыканкама праходзіла з удзелам прадстаўніка Мінскага аблвыканкама – намесніка старшыні камісіі па справах непаўналетніх Алы Кардаш. Пры наяўнасці кворуму на раённай камісіі былі разгледжаны адміністрацыйныя матэрыялы, хадайніцтвы ўстаноў адукацыі, а таксама заслуханы з прафілактычнай мэтай справаздачы кіраўніцтваў Навасвержанскай і Нававёскаўскай школ аб міжведамасным узаемадзеянні ў рабоце з сем’ямі, дзе […]

Своечасова выплачваеш зарплату работнікам – захоўваеш сваю

Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь у ліпені 1999 года падпісаны Дэкрэт № 29 «Аб дадатковых мерах па ўдасканаленні працоўных адносін, узмацненні працоўнай і выканаўчай дысцыпліны», якім вызначаны парадак выплаты заработнай платы работнікам усіх прадпрыемстваў. Гэты заканадаўчы акт прыняты з мэтай стабілізацыі працоўнай і выканаўчай дысцыпліны, а таксама  для забеспячэння своечасовай выплаты насельніцтвам квартплаты, запазычанасці па крэдытах і […]

Continue reading …
Як табліцу множання

У адпаведнасці з Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 26 сакавіка 1998 года № 157 «Аб дзяржаўных святах, святочных днях і памятных датах у Рэспублікі Беларусь», штогод 15 сакавіка ў краіне адзначаецца Дзень спажыўца. Такім чынам наша рэспубліка дзейнічае і ў гэтых адносінах у адным русле з міжнародным спажывецкім рухам. Сусветны дзень правоў спажыўцоў 15 сакавіка […]

Continue reading …
І айчынныя, і замежныя

Пад кукурузай у сельгаставарыствах раёна сёлета плануецца заняць каля васьмі тысяч гектараў. Каб засеяць усю адведзенную пад гэтую культуру плошчу, неабходна мець 200 тон насення. У пачатку сакавіка праз мясамалпрам гаспадаркамі набыта  68 тон насення беларускай селекцыі, якое паставіла сельгасвытворцам ТАА «Брэст-травы». З улікам мінулагодняга астатку, застаецца купіць прыкладна 100 тон. Закуп будзе ажыццяўляцца на […]

Continue reading …
З ласкай да рагуляў

Па выніках мінулага года аператар машыннага даення ААТ «Агранёманскі» Іна Дзядовіч выйшла лідарам у гаспадарцы па надоях малака ад каровы. Шчырая руплівіца атрымала ад кожнай рагулі па 8360 кілаграмаў і прыбавіла амаль тону. Іна Валер’еўна старанная працаўніца. Яна любіць жывёлу і з ласкай падыходзіць да кожнай каровы. Яны ж аддзячваюць сваёй гаспадыні за клопат высокімі […]

Continue reading …
Галоўнае, каб людзі паверылі

У пачатку снежня мінулага года ААТ «Шашкі» ўзначаліў новы дырэктар Валерый Ільюшэнка. Мы папрасілі кіраўніка расказаць аб сённяшніх справах гаспадаркі і яго планах на будучае. – Валерый Васільевіч, прайшло 100 дзён з таго часу, як вы прынялі сельгаставарыства. І, як вядома, не ў лепшым эканамічным стане, але сённяшнія вынікі абнадзейваюць: гаспадарка паступова, так бы мовіць, […]

Continue reading …
Сярод самых дапытлівых

Вучаніца дзявятага класа СШ № 3 г. Стоўбцы Валерыя Сінянкова стала пераможцай рэспубліканскага конкурсу даследчых работ у секцыі «Літаратуразнаўства». Конкурс праходзіў на працягу некалькіх дзён у Мінску на базе адной з гімназій. Ён сабраў самых дапытлівых і інтэлектуальных вучняў. Адметна, што Валерыя была адзінай сярод удзельнікаў са звычайнай сярэдняй школы, на конкурсе былі прадстаўлены гімназіі. […]

Continue reading …
У асацыяцыі педагогаў-даследчыкаў

Намеснік дырэктара па вучэбнай рабоце сярэдняй школы № 3 Святлана Грыгаровіч і настаўніца англійскай мовы Іна Лаўрыновіч –  педагогі ад нашага раёна –  члены  Асацыяцыі педагогаў-даследчыкаў Рэспублікі Беларусь. Акадэмія паслядыпломнай адукацыі арганізавала сустрэчу педагогаў, якія  ўваходзяць у рэспубліканскую асацыяцыю. Такі семінар дазволіў пазнаёміцца з інавацыйнымі распрацоўкамі калег, садзейнічаў распаўсюджанню вопыту і знаёмству адзін з адным.

Continue reading …
«Маладзёжны» пераязджае ў «Купалінку»

Сярод аб’ектаў гандлю, якія райспажыўтаварыства выставіла для продажу, лічыўся вялікі па плошчы двухпавярховы будынак магазіна «Маладзёжны». Для ўласных патрэб ужо доўгі час выкарыстоўвалі толькі частку плошчы, астатнюю здавалі  ў арэнду. З трэцяга аўкцыёну ўнівермаг прададзены прыватнай асобе. Увесь тавар пераедзе ў магазін «Купалінка», які  знаходзіцца на вуліцы Ленінскай. У магазіне цяпер завяршаюцца рамонтныя работы, каб […]

Continue reading …
Абновіцца рэстаран «Нёман»

Райспажыўтаварыства распачало планавы рамонт рэстарана «Нёман». Зменіцца інтэр’ер прадпрыемства грамадскага харчавання. Над гэтым працуюць і будаўнікі, і дызайнеры. Рамонт плануецца правесці ў кароткія тэрміны і ўжо ў сакавіку прыняць наведвальнікаў. Ва ўтульнай атмасферы стаўбчане змогуць тут адсвяткаваць радасныя і святочныя падзеі. Рэстаран па-ранейшаму чакае сем’і, закаханыя пары, кампаніі сяброў, партнёраў па бізнесу, гасцей Стоўбцаў. Цяпер […]

Continue reading …
Page 1 of 3123