ГАЛОЎНАЯ » Posts tagged with » Нумар № 20 (10 066)
На радзіме пішуцца іконы

На радзіме пішуцца іконы

Далёка не заўсёды сустрэнеш мастака, якому аднолькава цікавыя жывапіс і літаратура. Такі мастак – Юрый Пяткевіч, жыве ў Мікалаеўшчыне і працуе ў сваёй майстэрні на беразе Нёмана. У двух абсалютна розных відах мастацтва ён імкнецца зазірнуць і спасцігнуць бяздонную вышыню, імя якой – душа чалавека. Пасля шматгадовых творчых пошукаў ён вызначыў для сябе творчую задачу […]

Баль, дзе музыка эпох

Нарэшце надышоў той самы дзень. Ярка і эфектна аформлена зала гімназіі, вакол проста магія прыгажосці – дзяўчынкі ў шыкоўных сукенках і сур’ёзныя хлопчыкі ў строгіх касцюмах. Своеасаблівы дрэс-код – гэта адна з умоў нашага балю. Гучыць прыгожая музыка, баль пачынае Віка Башылава з рамантычнай песняй з фільма «Анастасія». Кружыцца ў танцы трыо дзяўчынак – Вольга […]

Continue reading …
У сэрцах паўтараецца Хатынь

22 сакавіка 1943 года, 73 гады таму назад, фашысцкія акупанты спалілі вёску Хатынь разам з жыхарамі. Былі знішчаны 149 чалавек, у тым ліку 75 дзяцей, зруйнаваны 26 двароў. На месцы вёскі пабудаваны мемарыяльны комплекс «Хатынь». Трагічны лёс Хатыні напаткаў дзясяткі беларускіх вёсак, у тым ліку і на нашай Стаўбцоўшчыне. Вецер падыхвае холадам. Зноў снегам цярушыць […]

Continue reading …
Чалавек на зямлі

Чалавек на зямлі. У агульным так можна сказаць пра кожнага, хто з’явіўся на нашай планеце. Больш дакладна – пра тых, хто пабачыў свет у вёсцы, змалку зведаў нялёгкую сялянскую працу, хто пакінуў родныя мясціны толькі на нядоўгі час вучобы, вярнуўся і зямлі прысвяціў свае сілу, рабочыя ахвоту і старанне, а яна пачала шчодра аддзячваць за […]

Continue reading …

Назначэнне

No Comment
Назначэнне

Начальнікам аддзела архітэктуры Стаўбцоўскага райвыканкама, галоўным архітэктарам назначаны КАНДРАТОВІЧ Яўгеній Іванавіч. Кандратовіч Я. І. закончыў Мінскі дзяржаўны архітэктурна-будаўнічы каледж. Працаваў вядучым спецыялістам аддзела архітэктуры і будаўніцтва райвыканкама, майстрам, вытворцам работ ДУП «ПМК-233″ УП «Мінскаблсельбуд».  

Continue reading …
Падзеі і здарэнні

ЗАГСам зарэгістравана па раёне тры шлюбы, зроблена пяць адзнак аб скасаванні сямейнага саюза. Пасведчанні аб нараджэнні атрымалі сем маленькіх жыхароў Стаўбцоўшчыны: Раман Кручанкоў, Маргарыта Палевіч, Кацярына Давідовіч, Ева Емяльяненка, Максім Патапчык, Ілья Ярмак і Анастасія Карчэўская. Зямны шлях закончыўся для дзевяці жыхароў раёна. У пажарнай часці згадалі пажар у Жукавым Барку, дзе агнём моцна пашкоджаны […]

Continue reading …
Сходы. Сувязі. Статыстыка

БУДУЧАЕ – ЗА ЮНЫМІ ГРАМАДЗЯНАМІ У Дзень Канстытуцыі на Стаўбцоўшчыне ўручылі моладзі асноўны дакумент – пашпарт грамадзяніна Рэспублікі Беларусь. Сёлета такога гонару ўдастоіліся сорак пяць дзяўчат і юнакоў, вучняў розных школ раёна, якім споўнілася 14. Смелыя і энергічныя, у святочных касцюмах, яны ўзнімаліся на сцэну раённага Цэнтра культуры. З гэтай нагоды яна была аздоблена дзяржаўнымі […]

Continue reading …
Кароткім радком

У Беларусі прыняты меры па змяншэнні цякучасці кадраў у сельскагаспадарчых арганізацыях, зніжэнні колькасці маючых патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоў. На гэта нацэлены нормы ўказа нумар 97, які падпісаў 15 сакавіка Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка. Служба занятасці Беларусі ў бягучай пяцігодцы акажа садзейнічанне ў арганізацыі прадпрымальніцкай дзейнасці як мінімум 9,2 тысячы беспрацоўных, у тым ліку ў гэтым […]

Continue reading …
Запрашаем на Дзень падпісчыка

22 сакавіка 2016 года з 11.00 да 17.00 ва ўсіх паштовых аддзяленнях сувязі адбудзецца  акцыя «Абласны і раённы дзень падпісчыка». Запрашаем наведаць паштовыя аддзяленні і аформіць падпіску на друкаваныя сродкі масавай інфармацыі. Вас чакаюць прыемныя сюрпрызы. Будзьце з газетай!

Continue reading …
Ужо восем тысяч гільзаў

З сакавіка бягучага года на філіяле ААТ «»Кіруючая кампанія холдынгу «Мінскі маторны завод» у г. Стоўбцы нарасцілі выпуск гільзаў блока цыліндраў да восьмі тысяч штук у месяц. Гэта азначае, што ўстаноўленае на заводзе абсталяванне загружана на 100 працэнтаў у адназменным рэжыме работы. – Пры павелічэнні попыту на прадукцыю будзем арганізоўваць работу ў дзве змены, – […]

Continue reading …
Page 1 of 212