ГАЛОЎНАЯ » Posts tagged with » Нумар № 23 (9875)
Пасябравалі дзве школы

Пасябравалі дзве школы

Нясвіжская дзіцячая школа мастацтваў гасцінна і цёпла прымала да сябе ў госці ўзорны драматычны тэатр «НаДзея» Дзераўнянскай дзіцячай школы мастацтваў пад кіраўніцтвам Алены Шуцько. Юныя артысты паказалі спектакль па п’есе Андрэя Усачова «Загадкі курачкі Рабкі». Адметна, што на гэтую сустрэчу прыйшлі не толькі выкладчыкі і выхаванцы тэатральнага аддзялення, але і члены мясцовага аддзела грамадскага аб’яднання […]

Засявай насенне дабрыні

Больш чым на адзін мільён рублёў атрымалі насення ў якасці дабрачыннай дапамогі раённыя арганізацыі Беларускага таварыства інвалідаў і Асацыяцыі інвалідаў вайны.  – З ААТ «МінскСортНасенАгародніна» ў нас склалася даўняе і плённае супрацоўніцтва, – заўважае старшыня гэтых грамадскіх арганізацый Міхаіл Мазур. – У веснавую пару насенне агароднінных і кветкавых культур асабліва запатрабавана. Хто можа, прыходзяць да […]

Continue reading …
Старэйшая аграрная ВНУ

Сёння выпускнікоў Беларускай дзяржаўнай сельскагаспадарчай акадэміі можна сустрэць ва ўсіх кутках рэспублікі і далёка за яе межамі. Многія сталі дзяржаўнымі дзеячамі, вучонымі, кіраўнікамі прадпрыемстваў, унеслі дастойны ўклад у развіццё народнай гаспадаркі краіны. Акадэмія ганарыцца, што першы Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка – выпускнік яе эканамічнага факультэта. БДСГА сёння – вядучая ВНУ ў нацыянальнай сістэме адукацыі […]

Continue reading …
У райспажыўтаварыстве

СУМЕСНА З ЗАВОДАМІ-ВЫТВОРЦАМІ У прамысловых магазінах кааппрамгандлю ў раёне адкрыта дзевяць фірменных секцый айчынных заводаў-вытворцаў. Найбольш эфектыўна працуюць секцыі ААТ «Світанак», ЗАТ «Пінскдрэў», ЗАТ «Вітэкс» і СП «Беліта». Такое партнёрства дазваляе пашырыць разнастайнасць тавараў на прылаўках, праводзіць гібкія формы гандлю са зніжэннем гандлёвых надбавак, пастаянна абнаўляць асартымент. У мінулым годзе тавараабарот фірменных магазінаў і секцый […]

Continue reading …
З раніцы рупяцца камунальнікі

Завітаем на ўчастак добраўпарадкавання аб’яднання камунальных службаў. Менавіта яго можна назваць самым «раннім» падраздзяленнем. Ужо ў 06.00 яго работнікі, апранутыя ў ярка-аранжавыя жылеты бяспекі, выходзяць на ўборку гарадскіх вуліц. – Кожны кіруецца па сваім, замацаваным за ім маршруце. Падбіраем бытавое смецце. Ачышчаем урны. У дзевяць гадзін  нас чакае агульная работа, яе характар напрамую залежыць ад […]

Continue reading …
Суботнік на шашкоўскім возеры

У Шашках прайшоў свой, мясцовы, суботнік, арганізаваны грамадскай  ініцыятывай. – З возера, што раскінулася побач з  вуліцай Цэнтральнай у старой вёсцы, спрадвеку б’е крынічка. Заўзятыя рыбакі любяць лавіць тут рыбу. Але баліць душа, калі навокал – смецце… – расказвае першы сакратар раённага камітэта КПБ Ніна Дубовік. Яна і выступіла сярод мясцовых жыхароў ініцыятарам своеасаблівай экалагічнай […]

Continue reading …
Будзе прыёмны пункт

Стаўбцоўскім аб’яднаннем камунальных службаў зроблены дадатковы заказ на 60 кантэйнераў для раздзельнага збору цвёрдых камунальных адходаў. – Калі ў райцэнтры раздзельны збор адходаў больш-менш наладжаны, то ў сельскіх населеных пунктах раёна ён адсутнічае. Будзем запаўняць гэты прагал, – акцэнтуе ўвагу дырэктар прадпрыемства Дзмітрый Шкляр і дзеліцца бліжэйшымі планамі камунальнікаў  адкрыць свой прыёмны пункт па закупе […]

Continue reading …
Станем вясне саюзнікамі

Сёлетняя вясна ўпэўнена ўступае ў свае правы і, літаральна штодзень змяняючы пад промнямі высокага сонца навакольную абстаноўку, заклікае нас у саюзнікі. Яна дорыць нам натуральную і звонкую прыгажосць прыроды, а мы ёй – сваё шчыраванне па падтрыманні вуліц, паркаў, месцаў адпачынку, уласных сядзіб у чыстым і добраўпарадкаваным стане.    – У сувязі са спрыяльнымі пагоднымі […]

Continue reading …
Дыпломы з Масквы

Не толькі для сярэдняй школы № 3  г. Стоўбцы, але і для сістэмы адукацыі ўнікальны выпадак – інтэлектуальныя перамогі двух родных братоў Уладзіслава і Мікіты Сазановічаў на розных алімпіядах па праграміраванні. Дзе толькі яны не атрымлівалі дыпломы! І гэта не толькі рэспубліканскія алімпіяды і турніры, але і міжнародныя. Вось і нядаўна Мікіта і Уладзіслаў вярнуліся […]

Continue reading …
Пяць канцэртаў – у скарбонку

Стаўбцоўшчына стала ўдзельніцай акцыі «60 добрых спраў прафсаюза культуры», прысвечанай 60-гадоваму юбілею прафсаюза культуры і 110-годдзю прафсаюзнага руху ў Беларусі. – У скарбонку адметных прафсаюзна-культурных спраў зрабіла свой унёсак студыя «Святліца» Шашкоўскай дзіцячай школы мастацтваў – ужо прайшло пяць канцэртаў, прысвечаных гэтай акцыі, –  завітала ў рэдакцыю, каб расказаць пра іх, выкладчыца гэтай школы мастацтваў […]

Continue reading …
Page 1 of 3123