ГАЛОЎНАЯ » Posts tagged with » Нумар № 29 (9978)
Афiша

Афiша

РАЁННЫ ЦЭНТР КУЛЬТУРЫ 23 красавіка – выступленне ВІА «Сіняя птушка», пачатак у 18.00. 25 красавіка – канцэрт удзельніка міжнародных фестываляў, барда Генадзя Парыкіна, пачатак у 18.00, білеты ў касе РЦК. 28 красавіка – канцэрт Віктара Каліны (шансон), пачатак у 18.00, білеты ў касе РЦК. 30 красавіка – дабрачынны канцэрт у падтрымку Надзеі Канашэнка і Антона […]

Для лячэння Надзі Канашэнка і Антона Бандаровіча

Няма нічога больш важнага ў нашым жыцці, чым паслужыць бліжняму, быць гатовымі адгукнуцца, прыйсці на дапамогу ў цяжкай сітуацыі, узрасціць у сабе жаданне і ўменне заўважаць чужы больш, падставіць плячо. Таму з якой радасцю ўспрымаецца аб’яўленне  дабрачыннай акцыі, якая плануецца ў нашым раёне ў падтрымку двух цяжка хворых дзяцей-інвалідаў. Канцэрт пройдзе ў светлыя пасхальныя дні. […]

Continue reading …
Далей пясочніцы

У рэдакцыю паступіла тэлефанаванне ад жыльцоў дома № 3-а па вуліцы Цэнтральнай у Стоўбцах. Іх хвалюе праблема добраўпарадкавання. На  тэрыторыі, што прылягае да дома,  адсутнічаюць тратуарныя дарожкі, хаця побач знаходзяцца школа, гандлёвы аб’ект. Пешаходам, у тым ліку мамам з калясачкамі, прыходзіцца ісці па праезджай частцы. Апошняя – вузкая, на ёй цяжка размінуцца, і з мноствам […]

Continue reading …
Суботнікі пайшлі – на палігоне ажыўленне

За Новым Свержанем знаходзіцца раённы палігон цвёрдых бытавых адходаў, куды апошнім часам звозяцца адходы фактычна з усяго раёна. Цяпер, калі паўсюдна праходзяць веснавыя суботнікі, тут назіраецца прыкметнае ажыўленне.  Адна за адной заязджаюць на выгрузку камунальныя машыны-»смеццявозы», якія цэнтралізаваным спосабам збіраюць бытавыя адходы ад насельніцтва, следам – трактары, нагружаныя як бытавымі адходамі, так і галлём, вулічным […]

Continue reading …
Да службы ў міліцыі

У гэтым годзе ў нашай краіне адкрываецца новая ўстанова адукацыі –  «Спецыялізаваны ліцэй Міністэрства ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь», які функцыянуе на базе VII -ХІ класаў.

Continue reading …
Стаць выратавальнікам

25-га красавіка ў 10.00 дзяржаўная ўстанова адукацыі «Гомельскі інжынерны інстытут» Міністэрства па надзвычайных сітуацыях Рэспублікі Беларусь праводзіць Дзень адкрытых дзвярэй.  Для выпускнікоў школ і іх бацькоў гэта выдатная  магчымасць пазнаёміцца з вучэбнай базай і выкладчыкамі інстытута, атрымаць з першых вуснаў адказы на хвалюючыя пытанні, пагутарыць з курсантамі і даведацца пра ўмовы быту, правядзення вольнага часу, […]

Continue reading …
З «проСВЕТлением»

У пярэдадзень светлага Хрыстова Уваскрэсення Стаўбцоўшчына прымала ўдзельнікаў маладзёжнага фестывалю-выстаўкі Мінскай абласной арганізацыі грамадскага аб’яднання «БРСМ». Маладзёжны фестываль-выстаўка «проСВЕТление» –  так крэатыўна называўся  гэты праект, мэтай якога стала не толькі дэманстрацыя лепшых творчых і кулінарных работ моладзі Міншчыны, прысвечаных Вялікадню, але і заахвочванне дзяцей і моладзі да праваслаўнай культуры, садзейнічанне іх духоўна-маральнай асвеце і выхаванню, […]

Continue reading …
Ад маланкі ўспыхнула бяроза

Моцны вецер, які пранёсся на пачатку тыдня па нашай рэспубліцы, пакінуў свае адзнакі і на Стаўбцоўшчыне.   Як паведамілі ў раённым аддзеле па надзвычайных сітуацыях, стыхія, нягледзячы на яе непрадказальны і парывісты нораў, не выклікала збояў у электразабеспячэнні населеных пунктаў. Аднак яна сарвала дахі над домам і хлявом у аднаго з жыхароў вёскі Агароднікі. Маёмасць, як […]

Continue reading …
Даследаваць разам з мамай

Кіраўніцтва і педагогі «Акінчыцкага вучэбна-педагагічнага комплексу дзіцячы сад-пачатковая школа» імкнуцца развіваць творчасць дашкольнікаў і пачаткоўцаў, у тым ліку і іх удзелам у розных дзіцячых конкурсах, алімпіядах. Навучальная ўстанова вялікую ўвагу надае наладжванню сувязяў з бацькамі, каб і яны былі актыўнымі ўдзельнікамі вучэбна-выхаваўчага працэсу. І такія старанні даюць плён. Расціслаў Ранцюк прадстаўляў Стаўбцоўшчыну на дзіцячым абласным […]

Continue reading …
Попыт на гарачы асфальт

У чарговы раз адкрыты новы сезон на асфальтным заводзе ДРБУ № 135. З улікам незапатрабаванасці асфальтабетону зімою, на халодны перыяд завод спыняе сваю работу і аднаўляе яе з надыходам цёплага надвор’я.

Continue reading …
Page 1 of 212