ГАЛОЎНАЯ » Posts tagged with » Нумар № 3 (10 049)
Прамая лінія

Прамая лінія

У сераду, 20 студзеня, з 9 да 10 гадзін будзе працаваць прамая тэлефонная лінія з дырэктарам аўтапарка № 17 Іванам Мар’янавічам Бычкевічам. Па тэлефоне 7-33-66 можна задаць пытанні адносна маршрутнай сеткі і руху маршрутных аўтобусаў у новым годзе, якасці пасажыраперавозак і т. п.

“Вобыскі шлюбныя ў Новым Свержані”

З XVI стагоддзя і да сярэдзіны 1920-х гадоў на нашых землях існаваў такі звычай, як «вобыск шлюбны». У адпаведнасці з кананічнымі законамі шлюб не мог лічыцца сапраўдным, калі ўзнікалі парушэнні (напрыклад, адсутнасць дазволу бацькоў ці апекуноў, прымус бацькоў ці апекуноў, узяцце чацвёртага шлюбу, узяцце новага шлюбу пры існуючым, узяцце шлюбу паміж кроўнымі сваякамі (па лініі […]

Continue reading …
За здаровы лад жыцця

КЛОПАТ ПРАФКАМА Прафсаюзны камітэт ААТ «Стаўбцоўскі мясакансервавы камбінат» адзін з першых у раёне заключыў з фізкультурна-аздараўленчым комплексам дагавор на аказанне паслуг па аздараўленні сваіх работнікаў. Згодна з дагаворам, яны могуць наведваць басейн двойчы на тыдзень на працягу двух месяцаў. Усе наведванні – за кошт прафсаюзных сродкаў. На даны момант 40 работнікаў выказалі жаданне «акунуцца» ў […]

Continue reading …
Палявы «ўлоў» інспектараў

У парушальнікаў канфіскавана 22 сеткі і 80 розных іншых прыстасаванняў для рыбалоўства, 28 адзінак агнястрэльнай зброі (пяць з іх аказаліся незарэгістраванымі) і пяць іншых сродкаў незаконнага палявання. І гэтым «улоў» інспектараў не абмяжоўваецца. Варта назваць яшчэ 68 кг незаконна здабытай рыбы, 552 кг – дзічыны, больш за 6 000 м3 – драўніны, спілаванай з тымі ці […]

Continue reading …

Да дзесяці гадоў зняволення ў выпраўленчай калоніі ўзмоцненага рэжыму з канфіскацыяй маёмасці прыгавораны 25-гадовы стаўбчанін Ігар В. (па маральных меркаваннях імя зменена). Малады чалавек, які да гэтага не меў праблем з законам, абвінавачаны ў цяжкіх злачынствах – набыцці, захоўванні і перавозцы наркатычных сродкаў і асабліва небяспечных псіхатропных рэчываў з мэтай збыту. На жаль, гэта ўжо […]

Continue reading …
Калядныя сустрэчы

ЯЕ ВЯЛІКАСЦЬ ГАРБАТА «Мы за чаем не скучаем» –  так называлася вечарына, якую ладзілі ва ўтульнай гасцёўні супрацоўнікі дзіцячай бібліятэкі ў дзень Свяціцеля Мікалая Цудатворца. Адразу каля дзвярэй гасцей віталі ўдзельнікі бібліятэчнага тэатрыка «Чараўнікі» – частавалі сухарыкамі і баранкамі і запрашалі падняцца на другі паверх. Мерапрыемства было прысвечана таксама і святкаванню Міжнароднага дня гарбаты. Маленькія […]

Continue reading …
Быць урачом – адказна

Дар’я Трубіна прадстаўляе маладое пакаленне ўрачоў цэнтральнай раённай бальніцы. Выпускніца Гродзенскага медыцынскага ўніверсітэта, яна тры гады назад прыехала па размеркаванні ў Стоўбцы. Дар’я Валер’еўна – афтальмолаг. Па гэтай спецыяльнасці яна ўдаскальвае свае веды і навыкі, набывае каштоўны ўрачэбны вопыт. Штодзённыя працоўныя будні ўрача патрабуюць уважлівых адносін да пацыентаў, клопату аб сваёй урачэбнай рэпутацыі. Дар’я Трубіна […]

Continue reading …

Супрацоўнікі раённага ваеннага камісарыята таксама спрычыніліся да навагодняй дабрачыннай акцыі «Нашы дзеці». Намеснік райваенкама Аляксандр Кахновіч і вядучы спецыяліст мабілізацыйнай групы Наталля Аляшкевіч завіталі з падарункамі ў аддзяленне дзіцячага сацыяльнага прытулку ДУ «Сацыяльна-педагагічны цэнтр» Стаўбцоўскага раёна. Дзецям-школьнікам, якія часова знаходзяцца ў прытулку, а не ў сваёй сям’і, уручаны пакункі з цукеркамі, а таксама канцылярскія прылады. […]

Continue reading …
Камунальнікі і ДАІ – адным экіпажам

За некалькі дзён зімовай стыхіі камунальнікамі вывезена за межы горада 2 500 м3 снегу. На вывазцы снегу задзейнічана як тэхніка аб’яднання камунальных службаў, так і іншых прадпрыемстваў і арганізацый: ДБУ № 29, аўтапарка № 17, рамонтна-будаўнічага ўпраўлення. Ударнымі тэмпамі вядзецца ўборка прысядзібных тэрыторый, дзеля чаго дадаткова былі створаны тры комплексныя брыгады. Яны абслугоўваюць не толькі Стоўбцы, […]

Continue reading …
З рэдакцыйнай пошты

З ЛЮБОЎЮ ДА КАЛЕГ Пакуль чалавека помняць – ён жывы. Кожная творчая асоба, як жывая,  прысутнічала ў зале на вечары памяці, які быў падрыхтаваны ў раённым Цэнтры культуры. Прысутныя ў зале пранікліся пачуццём павагі да тых людзей, хто працаваў у сферы культуры, сваім адметным жыццём на зямлі асвяціў шлях іншых, і хто цяпер у вечнасці. […]

Continue reading …
Page 1 of 212