ГАЛОЎНАЯ » Posts tagged with » Нумар № 3 (10 149)
«Штучныя суткі» і двухтарыфныя лічыльнікі

«Штучныя суткі» і двухтарыфныя лічыльнікі

Замена звычайных асвятляльных лямпаў накальвання на энергазберагальныя дае эканомію электраэнергіі на асвятленні прыкладна ў пяць разоў. Ёсць і шмат іншых спосабаў для энергазберажэння. Каб дабіцца эканоміі энергетычных рэсурсаў і, адпаведна, павелічэння эфектыўнасці вытворчасці, трэба ўдзяляць увагу гэтым пытанням. Як паказваюць абследаванні, на многіх сельгаспрадпрыемствах раёна не вядзецца належная работа па зніжэнні энергавыдаткаў, адсутнічае аналіз энергаспажывання […]

Не прайшлі праз «фільтр»

Раённым аддзелам па надзвычайных сітуацыях завершаны работы па рэалізацыі каардынацыйнага плана нагляднай дзейнасці на 2016 год. Сярод суб’ектаў гаспадарання, якім выпалі планавыя праверкі напрыканцы мінулага года, – ТАА «Стоўбцыгазбуд», ДУ «Цэнтр павышэння кваліфікацыі кіруючых работнікаў і спецыялістаў упраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання Стаўбцоўскага райвыканкама», ЗАТ «Аграмашзапчастка», ЗАТ «Прэмія Агра», ТАА «Рудзьмянская гаспадарка» і ТАА «Еўрафільтр». […]

Continue reading …
Небяспечныя схемы мінімізацыі падаткаў

Камітэтам дзяржаўнага кантролю Мінскай вобласці ў канцы 2016 года завершаны праверкі двух буйных прадпрыемстваў, якія займаліся вытворчасцю і аптовым гандлем. Устаноўлена, што правераныя арганізацыі актыўна «супрацоўнічалі» з суб’ектамі, якія маюць павышаную рызыку ўчынення правапарушэнняў у эканамічнай сферы, а таксама з замежнымі «ілжэфірмамі». Як вынік – урон інтарэсам дзяржавы з-за недаплаты падаткаў і збораў. У сувязі […]

Continue reading …
Шэсць дзён цудаў

У час зімовых канікул у Старасвержанскай сярэдняй школе працаваў аздараўленчы лагер «Зімовая казка». Шэсць дзён у лагеры – гэта шэсць дзён цудаў, прыгажосці, чараўніцтва і цікавых спраў. Спартыўныя эстафеты, спаборніцтвы «Вясёлы мяч», «Трапныя стралкі», «Гульні цётачкі Зімы», шашачны турнір паказалі, што ў нашай школе вучацца зацікаўленыя, дружныя, смелыя і вясёлыя дзеці. Я і мае сябры […]

Continue reading …

Зімовыя забавы

No Comment
Зімовыя забавы

Падчас зімовых канікул у нашай школе працаваў аздараўленчы лагер «Сняжынка». 25 хлопчыкаў і дзяўчынак з першага класа па чацвёрты былі размеркаваны на два атрады: «Рукавічка» і «Снегавік». Разам са сваімі выхавацелямі мы прыдумалі дэвіз да кожнай назвы атрада і прыгожа прыбралі свае класы. Кожны дзень у лагеры праходзіў пад новай назвай. Гэта «У коле сяброў», […]

Continue reading …
Магчымасці выбару спецыяльнасці пашыраюцца

Магчымасць здачы ЦТ па чатырох прадметах пашырае выбар спецыяльнасці. Такім меркаваннем падзяліўся з журналістамі начальнік упраўлення вышэйшай адукацыі Міністэрства адукацыі Сяргей Каспяровіч, каменціруючы змяненні, унесеныя ў правілы прыёму ва ўстановы вышэйшай і сярэдняй спецыяльнай адукацыі. «Нават рэдакцыя правіл, што існавала раней, давала магчымасць выбіраць у рамках пераліку прадметаў шэраг спецыяльнасцяў, у асобных выпадках гэта быў […]

Continue reading …
Інвестыцыі – на даследаванні прыкладнога характару

Каля 85 працэнтаў інвестыцый у навуку накіроўваюцца на даследаванні прыкладнога характару. Аб гэтым паведаміў 6 студзеня старшыня Прэзідыума НАН Беларусі Уладзімір Гусакоў падчас прэзентацыі Года навукі ў Беларусі. «Навука ў Беларусі заўсёды была высокарэзультатыўнай, адпавядала духу часу і сусветным крытэрыям. Цяпер навука максімальна інтэгравана ў эканоміку. Практычна 85 працэнтаў інвестыцый накіроўваюцца на даследаванні прыкладнога характару […]

Continue reading …
Прэмія Прэзідэнта – ігумену Яўсевію

У светлыя ражджэственскія дні адбылася цырымонія ўзнагароджання лаўрэатаў спецыяльнай прэміі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Аляксандра Лукашэнкі. Сярод лаўрэатаў гэтай высокай дзяржаўнай узнагароды настаяцель Свята-Елісееўскага Лаўрышаўскага мужчынскага манастыра ігумен Яўсевій, які адзначаны за важкі ўклад у духоўна-маральнае і патрыятычнае выхаванне моладзі, арганізацыю дзейнасці мужчынскага манастыра і аказанне дапамогі людзям у цяжкай жыццёвай сітуацыі, а таксама асобам, якія […]

Continue reading …
Навука маладых натхняе

Абвяшчэнне ў Беларусі гадоў адметнымі, прыярытэтнымі ў тым ці іншым накірунку – выдатная традыцыя. Яна дазваляе звярнуць больш пільную ўвагу як на канкрэтныя пытанні, так і на праблемы пэўных сфер дзейнасці. Год навукі – гэта гучыць і паўнаважна, і вельмі аб’ёмна. І як адзначыў Прэзідэнт падчас нядаўняга наведвання Стаўбцоўшчыны, гэты год пажадана правесці больш плённа, […]

Continue reading …
Што кажа прырода

Вучні Мікалаеўшчынскага дзіцячага сада – сярэдняй школы імя Якуба Коласа з 2004 года з’яўляюцца сябрамі грамадскай арганізацыі «Ахова птушак Бацькаўшчыны». АПБ створана ў 1998 годзе. Яна з’яўляецца эксклюзіўным партнёрам сусветнай прыродаахоўнай асацыяцыі ў нашай краіне, місія якой – выратаванне дзікай прыроды Беларусі. У межах АПБ існуюць 145 клубаў «Крылаты дазор», адзін з іх створаны ў […]

Continue reading …
Page 1 of 3123