ГАЛОЎНАЯ » Posts tagged with » Нумар № 30 (10 273)
На спартыўных арэнах

На спартыўных арэнах

З ПЕРАХОДАМ У ДРУГІ КЛАС У мінулую нядзелю стартаваў Чэмпіянат Беларусі па футболе ў другой лізе. У прыхільнікаў нашай каманды «Нёман-Агра» ёсць зноў прыемная магчымасць паспяшацца на трыбуны стадыёна «Юнацтва», каб назіраць за гульнёй, падтрымаць футбалістаў у іх імкненні да перамогі. Заклапочаны трэнер каманды Арцём Сукала. Дванаццаты сезон выступленняў гэтага майстравітага, вопытнага абаронцы ў калектыве […]

Агонь у вагончыку і на пілараме

У выхадны дзень, на Радаўніцу, выратавальнікам раёна прыйшлося двойчы выязджаць на пажары. У гэты дзень у Стоўбцах па вуліцы Машынабудаўнікоў гарэў будаўнічы вагончык, а ў вёсцы Зарэчча (Дзераўнянскі сельсавет) пажар здарыўся ў памяшканні прыватнай піларамы. Для высвятлення прычыны загарання вагончыка матэрыял перададзены ў райаддзел міліцыі. На пілараме, згодна з папярэдняй версіяй, агонь узнік з-за парушэння […]

Continue reading …
Не адмаўляйцеся ад прышчэпак

З 23 па 29 красавіка праводзіцца Еўрапейскі тыдзень імунізацыі. Мэта штогадовага праекта – данесці да людзей важнасць правядзення імунізацыі, пабудзіць кожнага мець персанальную адказнасць за сваё здароўе і здароўе сваіх блізкіх, дзяцей. Людзі старэйшага пакалення памятаюць, колькі чалавечых жыццяў забіралі масавыя эпідэміі чумы, воспы, адзёру, дыфтэрыі і іншых небяспечных інфекцый. Спыніць масавую гібель людзей удалося […]

Continue reading …
Лідарскія таленты

У Цэнтры творчасці дзяцей і моладзі прайшоў раённы этап V Рэспубліканскага агляду-конкурсу «Лідар года – 2018″. У конкурсе прынялі ўдзел прадстаўнікі чатырох устаноў адукацыі: гімназіі № 1, СШ № 2, Дзераўнянскай СШ, Мікалаеўшчынскага вучэбна-педагагічнага комплексу. Дзеці дэманстравалі свае таленты, даказвалі, што яны валодаюць лідарскімі якасцямі. Агляд-конкурс складваўся з трох заданняў: самапрадстаўлення «Я – лідар», прэзентацыі […]

Continue reading …
Руку дапамогі працягнуў Чырвоны Крыж

Валанцёры Беларускага Таварыства Чырвонага Крыжа аказалі дапамогу жыхарам Стаўбцоўшчыны, якія пацярпелі падчас вясновай паводкі. У першую чаргу дапамога аказана шматдзетным сем’ям, адзінокім пенсіянерам і інвалідам. З рэзервовага фонду жыхарам падтопленых падворкаў выдзелены прадуктовыя і гігіенічныя наборы, коўдры, наборы пасцельнай бялізны, посуду (каструлі, міскі, лыжкі, відэльцы, нажы). Усяго дапамогу атрымалі 53 жыхары Новага Свержаня і 40 […]

Continue reading …
26 красавіка – Дзень чарнобыльскай трагедыі. Рэйсы па хойніцкай зямлі

Стаўбчаніну Івану Ермаку давялося пабываць у чарнобыльскай зоне двойчы. Ён – прафесійны вадзіцель, які ўнёс значны ўклад у ліквідацыю наступстваў аварыі на ЧАЭС. У 1986-м, калі на атамнай станцыі здарыўся выбух, Іван Віктаравіч працаваў у райсельгасхіміі. Ад гэтай арганізацыі ён і трапіў у Хойніцкі раён, акурат у 30-кіламетровую зону, якая падлягала адсяленню. «Вывозілі забруджаны грунт. […]

Continue reading …
Па заказе моладзі

Актывісты раённай арганізацыі БРСМ у ліку першых на Стаўбцоўшчыне прынялі ўдзел у добраахвотнай акцыі «Тыдзень лесу-2018″. Літаральна ў першы дзень акцыі яны адправіліся ў Акінчыцкае лясніцтва, дзе іх ужо чакаў пасадачны матэрыял і неабходны інвентар. Своеасаблівы майстар-клас для моладзі правёў галоўны ляснічы Сцяпан Явід. – Садзілі елку. Свяціла сонца, што прыносіла асаблівую асалоду ад работы, […]

Continue reading …
Нарадзіліся вясною

На Стаўбцоўшчыне вясна багатая шлюбамі і нараджэннямі. Так, за апошні месяц ЗАГСам зарэгістраваны 14 шлюбаў, пасведчанні аб нараджэнні выдадзены 37-мі маленькім жыхарам Стаўбцоўшчыны. Сярод нованароджаных – Андрэй Чэмка, Мацвей Самец, Софія Міханошына, Савелій Лапко, Мілана Паўлава, Павел Гарохавік, Мірон Нікіценка, Кірыл Баравік, Аляксандра Вакарынец, Яраслаў Сініцкі, Анастасія Бурдукевіч, Мілана Шчэцько, Глеб Трышын, Сцяпан Савельеў, Вікторыя […]

Continue reading …
На «салодкіх» палетках

У ААТ «Вішнявецкі-агра» да сяўбы цукровых буракоў прыступілі ў ліку першых і да канца красавіка плануюць з гэтай работай справіцца. Даная прапашная культура зойме ў гаспадарцы плошчу 460 гектараў. – Сёлета асаблівую ўвагу ўдзялілі падрыхтоўцы глебы, – гаворыць галоўны аграном Леанід Новік. – Механізатары пастараліся, поле выраўнавана ідэальна і насенне добра загортваецца. Належным чынам угноілі […]

Continue reading …
Page 1 of 212