ГАЛОЎНАЯ » Posts tagged with » Нумар № 33 (9982)
Прамая лінія

Прамая лінія

13 мая 2015 г. з 11.00 да 12.00 адбудзецца прамая тэлефонная лінія з начальнікам упраўлення па грамадзянству і міграцыі УУС Мінаблвыканкама палкоўнікам міліцыі Аляксандрам Іванавічам КУРНЫШОМ. Свае пытанні, якія датычаць дзейнасці падраздзяленняў па грамадзянству і міграцыі, вы можаце задаць па тэлефоне (8-017) 229-05-68.

Мірная вясна Жукава Барка

Напярэдадні юбілейнай  даты, 70-годдзя з Дня Перамогі, у Жукавым Барку ладзілася свята вёскі. Эстафету правядзення такіх мерапрыемстваў  жукаваборцам перадала вёска Літва. Пачалося народнае гулянне з ускрайку вёскі. За духавым аркестрам Дзераўнянскай школы мастацтваў па галоўнай вуліцы вёскі рушылі госці. Сярод запрошаных  – старшыня райвыканкама Юрый Горлаў, старшыня райсавета дэпутатаў Аркадзь Казякоўскі, дэпутат Мінскага абласнога Савета […]

Continue reading …

Па добрай традыцыі ў музеі-сядзібе «Дзяржынава» ўрачыста былі ўручаны павесткі прызыўнікам раёна, якія гэтымі майскімі днямі папоўняць беларускае войска. З віншаваннямі звярнуліся да маладых людзей раённы ваенны камісар Аляксей Дзядкоў, воін-інтэрнацыяналіст Іван Карніцкі і галоўны спецыяліст аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама Анастасія Віслаўская. Кожны з выступоўцаў знайшоў для прызыўнікоў цёплыя і […]

Continue reading …
Міру – салдатам Перамогі і ўсім нам

Моладзь шчыра здзіўляецца: ветэраны вайны цытуюць Якуба Коласа –  і падхоплівае іх нястомны заклік: беражыце мір і сваю зямлю! Чым далей час аддаляе ад нас Вялікую Айчынную вайну, тым менш застаецца яе жывых сведак – ветэранаў. Ды і здароўе ў многіх з тых, хто сярод нас, ужо, на жаль, такое, што не выпускае з абдымкаў […]

Continue reading …
Дзякуй вашаму подзвігу

Беларуская рэспубліканская піянерская арганізацыя, Беларускі Саюз моладзі і телевізійны канал СТВ правялі сумесную акцыю «Пісьмо Пераможцу», у ходзе якой члены маладзёжных арганізацый, вучнёўская моладзь пісалі лісты ветэранам. Актыўны ўдзел у гэтай юбілейнай акцыі прынялі вучні школ раёна. Першы сакратар райкама БРСМ Анастасія Калодзінская расказвае: –        Было вельмі кранальна чытаць гэтыя пісьмы. Яны падрыхтаваны ў форме […]

Continue reading …
«Гэта наш дзядуля»

Выпадкова даведаліся, што ў Стоўбцах жыве чалавек, які па ўласнай ініцыятыве шэфствуе над ветэранам Вялікай Айчыннай вайны, аказвае дапамогу пажылым людзям. – Я рамантаваў свой аўтамабіль «Ака» ў Заямным на прыватнай станцыі тэхабслугоўвання. Пасля рамонту грошай з мяне не ўзялі і спыталі, што з прадуктаў мне патрэбна, – прыгадвае пачатак знаёмства шаноўны 93-гадовы ветэран з […]

Continue reading …
Сустрэча ў Нацыянальнай бібліятэцы

Незабыўная паездка адбылася ў стаўбчан напярэдадні 70-годдзя Вялікай Перамогі. Іх запрасілі ў Нацыянальную бібліятэку на ўрачыстае мерапрыемства, прысвечанае 70-годдзю вызвалення вязняў фашысцкіх канцлагераў і 10-годдзю хора «Судьбы», у склад якога ўваходзяць былыя непаўналетнія вязні Першамайскага раёна г. Мінска. – Нашай дружбе з незвычайным мастацкім калектывам пад зборным іменем «Судьбы» – другі год. А пазнаёміліся мы […]

Continue reading …
Гісторыя вайны ў сэрцы партызана

На тэрыторыі Шашкоўскага сельсавета засталіся толькі два ветэраны вайны. Гэта Дзмітрый Ігнатавіч Байчук, нязменны старшыня пярвічнай ветэранскай арганізацыі сельсавета, і Барыс Андрэевіч Самец. Барысу Самцу, чалавеку надзвычай сціпламу, разважліваму, сёлета споўнілася 90. Павіншаваць яго з адметным юбілеем прыехалі старшыня раённай ветэранскай арганізацыі Іосіф Язвінскі, старшыня Шашкоўскага сельвыканкама Святлана Якаўлева, прадстаўнік філіяла № 500 — Мінскага […]

Continue reading …
Надзея ў імя Перамогі

У 60-х гадах мінулага стагоддзя Мар’ян Карніцкі працаваў сакратаром партыйнага камітэта тагачаснага саўгаса «Івянецкі». Работа, так бы мовіць, з вялікім радыўсам дзейнасці, бо пасада сакратара была вызваленай, а не па сумяшчальніцтву. Ён цесна супрацоўнічаў і з Налібацкай школай, добра ведаў пра справы педагога-энтузіяста Алы Юльянаўны Юшкевіч. У прыватнасці, дзякуючы ёй, завязалася цесная перапіска з роднымі […]

Continue reading …
Прыём грамадзян

11 мая 2015 г. з 12.00 да 13.00 у каб. 101 райвыканкама (г. Стоўбцы, вул. Ленінская, 45) будзе праводзіць прыём грамадзян старшыня Мінскага абласнога Савета дэпутатаў Іван Эдуардавіч ЛІПНІЦКІ. Папярэдні запіс на прыём па тэл. 5-53-66.

Continue reading …
Page 1 of 212