ГАЛОЎНАЯ » Posts tagged with » Нумар № 34 (9886)
Са старта – новыя надзеі

Са старта – новыя надзеі

Ранняй стала вясна і ў сёлетнім футбольным сезоне. Ужо першага мая на стадыёне «Юнацтва» паядынкам з дзяржынскай «Лівадзіяй-Юні» распачалі турнірнае дзейства ў першынстве Мінскай вобласці футбалісты «Нёмана-Агра». Вынік, як мы ўжо паведамлялі, – 4:2 на карысць стаўбчан. Затым адбыўся выезд нашай каманды ў Старобін. 17 мая «Нёман-Агра» будзе прымаць ФК «Капыль». Затым адбудуцца паядынкі з […]

У пракуратуры

ЗА ПАДРОБЛЕНЫЯ ДАКУМЕНТЫ Пракуратурай Мінскай вобласці накіравана ў раённыя суды горада Мінска і Мінскай вобласці шэсць крымінальных спраў у адносінах да грамадзян, якія абвінавачваюцца ў саўдзеле па падробцы і збыце афіцыйных дакументаў па ч. 6 арт. 16, ч. 1 арт. 380 КК Рэспублікі Беларусь, а таксама ў выкарыстанні загадзя падложных дакументаў. Папярэдняе расследаванне крымінальных спраў […]

Continue reading …
Традыцыі «Сымона-музыкі»

На Стаўбцоўшчыне працягваюць жыць фестывалі і конкурсы, звязаныя з імем нашага славутага земляка Якуба Коласа. У ліку іх і адкрытае абласное свята-конкурс юных музыкантаў «Сымон-музыка», якое прайшло ў гэтым годзе  24-ты раз. Арганізатарамі конкурсу выступілі галоўнае ўпраўленне ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Мінаблвыканкама, аддзел ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама і […]

Continue reading …
Па зваротах грамадзян

За І квартал 2014 года ў Камітэт дзяржкантролю Мінскай вобласці паступіла 480 зваротаў грамадзян і юрыдычных асоб (у тым ліку ў пісьмовай форме – 257, вуснай – 223), ці на 110 менш, чым за аналагічны перыяд 2013 года. Па-ранейшаму большасць зваротаў грамадзян звязана з вырашэннем камунальна-бытавых праблем (19 % ад усіх паступіўшых зваротаў), жыллёвых пытанняў […]

Continue reading …
Самыя прыгожыя, самыя шчаслівыя

Яркай падзеяй, сапраўдным фестывалем стаў занальны конкурс «Шматдзетная сям’я года Міншчыны»,  праведзены ў Стоўбцах. Арганізатарам яго выступіў раённы тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва. У конкурсе прынялі ўдзел шматдзетныя сем’і з пяці раёнаў – Дзяржынскага, Клецкага, Капыльскага, Нясвіжскага і Стаўбцоўскага. Яшчэ да таго, як прыгожыя, вясёлыя сем’і выйшлі на сцэну для выканання конкурсных заданняў, у фае […]

Continue reading …
Усюды патрэбна ініцыятыва

Прамыя тэлефонныя лініі, якія праводзіць старшыня райвыканкама У. Т. Місько, заўсёды самыя масавыя. Людзі задаюць розныя пытанні з упэўненасцю, што праблемы будуць вырашацца. І на апошняй прамой лініі за гадзіну адведзенага часу паступіла больш за дзясятак пытанняў. У асноўным яны датычылі добраўпарадкавання. Наконт навядзення санітарнага парадку ў Налібаках было першае тэлефанаванне ад А. І. Сінякевіча. […]

Continue reading …
Эстафета пакаленняў

У САЛДАЦКІ СТРОЙ Па добрай традыцыі, раённы Дзень прызыўніка прайшоў у адметным месцы – на мемарыяльнай сядзібе «Дзяржынава». Каля бюста Ф. Э. Дзяржынскаму маладым людзям урачыста ўручаны павесткі і дадзены наказ сумленна служыць сваёй Радзіме. Думаецца, гэта хвалюючая падзея надоўга застанецца ў памяці маладых людзей. У салдацкі строй стануць гэтай вясной 43 прызыўнікі Стаўбцоўшчыны. – […]

Continue reading …
Стаўбцоўшчына адзначыла Дзень Перамогі

НАВАСВЕРЖАНСКІ  «ДЭСАНТ» У пярэдадзень Дня Перамогі да навасвержанскіх ветэранаў вайны наведаўся святочны «дэсант» у складзе старшыні Навасвержанскага сельвыканкама Анатоля Богдана і старшыні прафсаюзнага камітэта Навасвержанскага лесазавода Станіславы Пархімовіч, а таксама артыстаў мясцовага цэнтральнага Дома культуры. У Новым Свержані засталося ў жывых толькі сем ветэранаў вайны, адзін вязень фашысцкага канцэнтрацыйнага лагера. Ніводнага з іх не прапусціў […]

Continue reading …
Пад сонцам мірнага мая

Яркі, сонечны, квітнеючымай. І ў руках людзей, якія ідуць да плошчы Бессмяротнасці, –  кветкі. Светлы настрой у свята 9 Мая, але і журботны ўспамін аб тых, хто не вярнуўся з вайны, заўчасна памёр ад ран. Памяць вечная, бясконцая ўдзячнасць тым, каму мы абавязаны сённяшнім мірным небам. Гучыць Гімн Рэспублікі Беларусь. Урачысты мітынг адкрывае намеснік старшыні […]

Continue reading …