ГАЛОЎНАЯ » Posts tagged with » Нумар № 38 (10 184)
Усё пра тую ж птушку

Усё пра тую ж птушку

У тэлефонных размовах з аматарамі прыроды – нашымі чытачамі – часта гучала пытанне аб тым, як паводзіць сябе птушка, што ваявала з аўталюстэркам. Яны і прымусілі мяне звярнуцца яшчэ раз да гісторыі, пра якую амаль месяц таму расказвалася на старонках «Праменя». Цяпер «сваё» аўто даўгахвостая пліска беспамылкова заўважае здаля, напэўна з даху ці дрэва, і […]

Мара і любоў

З МАРАЮ – У МАСТАЦТВЕ І Ў ЖЫЦЦІ «Свет з марай» – такую прыгожу назву насіў міжнародны конкурс дзіцячага малюнка, праведзены напярэдадні Дня абароны дзяцей. Ён штогадовы і мае мэтай зацвярджэнне ў грамадстве каштоўнасці жыцця чалавека, сям’і і дзіцяці. Наколькі дзеці непасрэдна, праз сваё ўнутранае ўспрыняцце могуць выказаць гэтыя каштоўнасці, паказалі малюнкі выхаванцаў мастацкага аддзялення […]

Continue reading …
Майстар з душой рамантыка

У адной з творчых паездак у Шашкі, падчас размовы са знаёмым, увагу прыцягнуў прыгожа аформлены разьбой насценны гадзіннік. Такія эксклюзіўныя рэчы робіць Станіслаў Ляпешко. Станіслаў Пятровіч жыве ў пасёлку Нёман. Трыццаць гадоў займаецца разьбой па дрэве. Па адукацыі – мастак-дэкаратар, скончыў Маскоўскі ўніверсітэт мастацтваў. Ён добра малюе, аднак апошнія гады яго натхняе толькі разьба. – […]

Continue reading …
Льецца чыстая песня народная

Майскія лагодныя дні ў нашым раёне азнаменаваны правядзеннем шматлікіх мастацкіх дзіцячых конкурсаў. У ліку іх і XXVI Адкрыты рэгіянальны дзіцячы фестываль-конкурс беларускай песні «Альбуцкая крынічка». Арганізатарам яго з’яўляецца педагагічны калектыў Наваколасаўскай дзіцячай школы мастацтваў, дзе выдатна захоўваюцца і развіваюцца традыцыі фальклорнай і народнай творчасці. Конкурс прайшоў у раённым Цэнтры культуры і сабраў юных талентаў з […]

Continue reading …
Навядзём парадак у лясах!

За апошнія гады ў краіне шмат зроблена па навядзенні парадку ў населеных пунктах, на зямлі. Гэтае пытанне на асобым кантролі ў Прэзідэнта краіны. На месцах органамі ўлады выкарыстоўваюцца ўсе спосабы і рычагі стымулявання работы, якая праводзіцца па добраўпарадкаванні: суботнікі, прэміі за лепшы дом, святы вёсак і т. п. Разам з тым ёсць асобныя «індывіды», якіх […]

Continue reading …
Не «сёння-заўтра», а цяпер і якасна

Санітарная камісія ў складзе ўрача-гігіеніста раённага цэнтра гігіены і эпідэміялогіі Наталлі Рык, галоўнага спецыяліста райінспекцыі прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Ірыны Высоцкай і карэспандэнта газеты праехала па стаўбцоўскіх вуліцах, каб ацаніць, як прадпрыемствы наводзяць парадак на замацаваных тэрыторыях. Пара цяпер гарачая,сенакосная, і не толькі ў вёсцы. У горадзе – свой сезон касьбы, пасадак кветак. […]

Continue reading …
Школьныя навіны

БЫВАЙ, МОЙ ПЕРШЫ ПАДРУЧНІК! С этой книжкой самой первой Каждый путь свой начинал, Чтоб пройти маршрутом верным На заветный перевал… У жыцці чалавека ўсё пачынаецца з малога: хлеб – з зернейка, сонца – з праменьчыка, дом – з цаглінкі, а веды – з першай кнігі чалавека – Буквара. У гімназіі № 1 г. Стоўбцы ў […]

Continue reading …
Імя ў членаў клуба – патрыёты

Прызыўнікі ідуць служыць, а маладзейшыя за іх, якія пакуль вучацца ў школе, збіраюцца разам у клубе «Памяць сэрца», каб маральна рыхтавацца да службы ва Узброеных Сілах Рэспублікі Беларусь. Клуб дзейнічае на базе ДУК «Дзераўнянскі цэнтр культуры» больш за тры дзясяткі гадоў і не губляе сваёй актуальнасці. Можна ўявіць, сколькім юнакам ён дапамог узмужнець яшчэ да […]

Continue reading …
«Белая Русь» – за незалежную, моцную і квітнеючую Беларусь

На мінулым тыдні адбылася IV справаздачная-выбарчая канферэнцыя Стаўбцоўскай раённай арганізацыі Рэспубліканскага грамадскага аб’яднання «Белая Русь». Са справаздачай аб рабоце Стаўбцоўскай раённай арганізацыі РГА «Белая Русь» за перыяд з 21.11.2014 па 12.05.2017 выступіла яе старшыня Жанна Лысая. Жанна Мікалаеўна адзначыла, што аб’яднанне «Белая Русь» налічвае 608 чалавек, аб’яднаных у 69 пярвічных арганізацый. У радах аб’яднання людзі […]

Continue reading …
Падзеі і здарэнні

ЗАГСам зарэгістраваны па раёне пяць шлюбаў, зроблены восем адзнак аб скасаванні сямейнага саюза. Пасведчанні аб нараджэнні атрымалі сем маленькіх жыхароў Стаўбцоўшчыны: Паліна Ціхановіч, Адэль Пазднякова, Анастасія Гелейша, Назар Дзямянка, Кірыл Смірноў, Данііл Шаўчэнка і Цімур Фурса. Зямны шлях закончыўся для 11-ці жыхароў раёна. У пажарнай часці згадалі загаранне гаража, сумешчанага з кармакухняй, у Заямным. Раніцай […]

Continue reading …
Page 1 of 212