ГАЛОЎНАЯ » Posts tagged with » Нумар № 4 (9856)

Падзеі і здарэнні

У пажарнай часці тыдзень, на шчасце, прайшоў спакойна. Аднак у рэспубліцы пачатак года складваецца вельмі трывожна. Ужо зафіксавана 260 пажараў, на якіх загінулі 59 чалавек, з іх трое – дзеці. Жыцці адразу траіх – дзяўчынкі 2007 года нараджэння і двух яе братоў – 2008 і 2010 гадоў нараджэння, забраў пажар 14 студзеня, на стары Новы […]

ЗАГСам зарэгістраваны па раёне тры шлюбы, зроблена адзнака аб скасаванні сямейнага саюза. Пасведчанні аб нараджэнні атрымалі восем маленькіх жыхароў Стаўбцоўшчыны: Эвяліна Прыгодская, Вікторыя Стома, Дамінік Маскальчук, Соф’я Жылінская, Яна Стома, Паліна Валадзько і Мікалай Грыцун. Зямны шлях закончыўся для 10-ці чалавек.

Continue reading …
Навіны Стаўбцоўшчыны

Падарункі для ўсёй сям’і Здабыткам для нашага горада з’яўляецца кожнае новае адкрытае прадпрыемства, пашырэнне сеткі паслуг, павелічэнне колькасці прадпрымальных людзей, якія адважваюцца адкрыць сваю ўласную справу.

Continue reading …
Абнаўленне ў райбальніцы

Людскія недамаганні не пакідюць без турбот медыкаў цэнтральнай раённай бальніцы, якія стаяць на варце аховы здароўя жыхароў Стаўбцоўшчыны. Клопатамі напоўнены і працоўныя дні рэнтгенлабаранткі Людмілы Маляўка (на здымку справа) і яе памочніцы санітаркі Валянціны Жыбуль. Апошнім часам медыка-тэхнічная база райбальніцы падмацавалася купленымі апаратамі УГД, сучаснай відэаэндаскапічнай стойкай і апаратам штучнай вентыляцыі лёгіх у хворых дзяцей. […]

Continue reading …
«Адобрана моладдзю» – найлепшы стымул

Раённы дзень прафілактыкі за адносна кароткі перыяд пераўтварыўся са сціплага пачынання ў добрую традыцыю, набыў статус праекта, адобранага моладдзю, якая давярае спецыялістам свае праблемы, атрымлівае адказы на самыя розныя пытанні, якія хвалююць. Яскрава гэтыя актуальнасць і прафесійная аснова адчуваліся і ў школе № 2 горада Стоўбцы – акурат у тым калектыве, дзе дзень прафілактыкі адбыўся […]

Continue reading …
Публічныя пасады – стараста і бібліятэкар

Менавіта гэтыя дзве пасады: грамадскую – старасты вёскі, і прафесійную – бібліятэкара, сумяшчае ў Новым Свержані Алена Ляхоўская. З Беларуссю ў Алены Мікалаеўны звязаны гады замужжа. Ураджэнка Мурманскай вобласці, у свой час яна закончыла Петразаводскі бібліятэчны тэхнікум у Карэліі і паступіла ў Ленінградскі ўніверсітэт. Выйшла замуж, пакінула вучобу ва ўніверсітэце і паехала за мужам у […]

Continue reading …
Мабільны пост побач з трасай

У год каля 50 выездаў на буйныя загаранні і розныя здарэнні зафіксавана на пажарным аварыйна-выратавальным пасту № 14, які базіруецца ў вёсцы Скамарошкі. Асаблівасць – блізкае суседства з аўтамагістраллю М1/Е30 – накладае непазбежны для хуткаснай еўрапейскай трасы «дарожна-транспартны» нюанс на ўсю дзейнасць паста. Невыпадкова, што ён адзіны з чатырох на тэрыторыі раёна аснашчаны ўнікальным аварыйна-выратавальным […]

Continue reading …
Удалы дэбют Ганны Абрамовіч

У Мінску адбыўся ІІ Міжнародны конкурс-фестываль «Славянскія сустрэчы», арганізатарамі якога выступіла творчае аб’яднанне «Трыумф» горада Санкт-Пецярбург пры падтрымцы SANARTIS S.R.O. Прага. Прыняць удзел у ім былі запрошаны дзіцячыя і маладзёжныя творчыя калектывы і індывідуальныя выканаўцы з розных краін Еўропы. Конкурс праходзіў у светлыя ражджэственскія дні, таму асаблівай танальнасцю былі афарбаваны выступленні салістаў і ансамбляў, майстар-класы […]

Continue reading …
Чароўнае «Дрэва жаданняў»

Шматразовае «дзякуй» акурат на стары Новы год чулася ў Стаўбцоўскім тэрытарыяльным цэнтры сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва. Рэха яго адгукалася ў сэрцах усіх прысутных… У гэты адметны дзень у актавай зале цэнтра ладзіўся заключны этап дабрачыннай каляднай акцыі «Дрэва жаданняў». Хваляваліся супрацоўнікі аддзялення дзённага знаходжання інвалідаў на чале з Наталляй Макавай – ініцыятары і арганізатары гэтай акцыі, […]

Continue reading …

Бяспека

No Comment
Бяспека

ЯШЧЭ ПРА МІРНЫ АТАМ З часу адкрыцця радыеактыўнасці прайшло больш за сто гадоў. Жыццё, сумна памятныя падзеі на Чарнобыльскай АЭС прымусілі літаральна кожнага думаць пра радыяцыю. Наколькі можна лічыць яе небяспечным фактарам? Факты супакойваюць. Крыніцы іанізуючага выпраменьвання ёсць ва ўсіх галінах народнай гаспадаркі: у прамысловасці, сельскай гаспадарцы, медыцыне і г. д. Падлічана, што цыферблаты гадзіннікаў, […]

Continue reading …
Page 1 of 212