ГАЛОЎНАЯ » Posts tagged with » Нумар № 42 (10 285)
Пасяджэнне камісіі

Пасяджэнне камісіі

14 чэрвеня г. г. у каб. 101 райвыканкама адбудзецца пасяджэнне камісіі па каардынацыі работы па садзейнічанні занятасці насельніцтва. Час работы: з 15.30 да 17.30.

Здатнасць

No Comment
Здатнасць

Адметнай традыцыяй у ДУК «Стаўбцоўскі раённы цэнтр народнай творчасці» з’яўляюцца выставы работ майстроў народнай творчасці Стаўбцоўшчыны. Цяпер тут дзейнічае выстава работ жыхаркі вёскі Яблынаўка Зоі Купцовай «Цуды пруткоў і кручка». Зоя Паўлаўна прадставіла свае мастацкія работы ў розных відах творчасці – вышыванні, вязанні пруткамі і кручком. Кожны наведвальнік, а паглядзелі выставу больш за 300 чалавек, […]

Continue reading …
На бальнічнай кухні

У цэнтральнай раённай бальніцы ёсць службы, якія не надта прыкметныя, але без функцый якіх не можа дзейнічаць медыцынская ўстанова. У ліку іх і харчблок. Штодзень тут гатуецца больш за 200 абедаў для пацыентаў 11 стацыянарных аддзяленняў. Існуе дарослае і дзіцячае меню, асобна рыхтуюцца абеды для тых, каму прапісана дыета. Для радзільнага, акушэрскага, дзіцячага аддзяленняў, а […]

Continue reading …
Урачы і бацькі – адна каманда

У дзіцячай паліклініцы райбальніцы адбылося адкрыццё кабінета ранняга ўмяшальніцтва. Гэта інавацыйная праграма ў педыятрыі, якая ажыццяўляецца па ўсёй краіне. Аб гэтым мы просім расказаць раённага педыятра Анастасію КЛІМОВІЧ: –             Гэта праграма міждысцыплінарнай і сямейна-цэнтралізаванай дапамогі дзецям ранняга ўзросту з асаблівасцямі развіцця і іх сем’ям, – расказвае Анастасія Леанідаўна. – У краіне, і ў нашым раёне […]

Continue reading …
У летнім лагеры хоспіса

Пачаўся аздараўленчы сезон і ў летнім лагеры Беларускага дзіцячага хоспісу. Амаль 20 гадоў ён ажыццяўляе дзейнасць на базе нашага раёна, у вёсцы Падляскоўе Дзераўнянскага сельсавета. Прыемным момантам з’яўляецца тое, што ў гэтым годзе падчас падрыхтоўкі аздараўленчай базы да сезона сваю дапамогу аказалі мясцовыя арганізацыі. Дабрачынна паўдзельнічалі ў гэтых работах Цэнтр банкаўскіх паслуг № 624 у […]

Continue reading …
Фэст экскурсаводаў у райцэнтры

Да Міжнароднага дня помнікаў і мясцін быў прыўрочаны Фэст экскурсаводаў, які адбыўся ў Стоўбцах. Другі год запар, дзякуючы сябрам стаўбцоўскай раённай арганізацыі «Таварыства беларускай мовы імя Францыска Скарыны», фэст збірае прыхільнікаў гісторыі ў Стоўбцах. Першую экскурсію па стаўбцоўскай чыгуначнай станцыі з назвай «Стоўбцы як першая станцыя Заходняй Еўропы» правёў малады і таленавіты краязнавец Кастусь Нашчынец. […]

Continue reading …
Ёсць месца смеламу ўчынку

Ці ёсць месца самаахвярным учынкам у цяперашні час? Можна смела сцвярджаць, што знойдзецца мужны чалавек, які ў экстрэмальнай сітуацыі не разгубіцца, забыўшыся пра сябе, прыйдзе на дапамогу іншым. І няхай не ўсе смелыя ўчынкі ацэньваюцца ўзнагародай, аднак яны назаўжды застаюцца ва ўдзячных сэрцах людзей. Работнік філіяла ААТ «ККХ «Мінскі маторны завод» у г. Стоўбцы, член […]

Continue reading …
І сацыяльнае жыллё не стрымала

Раённай камісіяй па справах непаўналетніх разгледжана хадайніцтва дашкольнага цэнтра развіцця дзіцяці «Радуга» аб нядобранадзейнай сям’і, у якой выхоўваюцца трое малалетніх дзяцей. Самай меншай з трох дзяўчынак – толькі восем месяцаў. Гэтую нядобранадзейную сям’ю разглядалі на камісіі ў мінулым годзе. З улікам выяўленых праблем, шматдзетнай матулі была аказана падтрымка ў выглядзе адраснай дзяржаўнай сацыяльнай дапамогі, прадастаўлення […]

Continue reading …
Памужнелі нашы хлопцы

У райваенкамаце, адкуль нядаўна пайшло на службу чарговае маладое папаўненне, давялося сустрэць тых, хто толькі адслужыў і вярнуўся дадому. Маладыя людзі адразу пасля «дэмбеля» заняліся працаўладкаваннем і іншымі важнымі і першачарговымі справамі. Сярод іх – зварот у ваенкамат, сустрэча з ваенкамам Аляксеем Дзядковым, які кожнаму з іх год-паўтара таму ўручаў павестку на тэрміновую ваенную службу. […]

Continue reading …
Page 1 of 3123