ГАЛОЎНАЯ » Posts tagged with » Нумар № 44 (10 090)

Выйшлі з «ачага»

13 камандаў прадпрыемстваў Стаўбцоўшчыны сустрэліся на пляцоўцы ля ляснога масіву Караліна, каб даказаць сваё права называцца лепшым санітарным фарміраваннем грамадзянскай абароны раёна. Традыцыйна спаборніцтвы пачаліся з самага адказнага моманту – жараб’ёўкі. На гэты раз выпала даць старт сандружыне ААТ «ТБЗ Нёман». Як і ў мінулыя гады, праграма выступленняў камандаў прадугледжвала пяць этапаў. У ходзе першага […]

ПРАЦЭС «ТАРПЕДАВАННЯ» Аматарам футбола – раскоша. На спартыўных арэнах гарадоў Францыі разгарнулася грандыёзнае дзейства – чэмпіянат Еўропы. Шкада, што для выступлення ў фінальнай стадыі еўрапейскага футбольнага форуму не трапіла зборная каманда Беларусі. Але заўзятарам гэтай самай папулярнай спартыўнай гульні сумаваць не даводзіцца. Кожны дзень на каналах беларускага тэлебачання вядуцца трансляцыі. Францыя, Англія, Іспанія, Расія, Італія, […]

Continue reading …
Трапныя «выстралы» – жартамі

Лета пачалося для каманды «Кароткае замыканне» з трапных «выстралаў», ад якіх аж дух захоплівае і галава круціцца. На фестывалі конкурсу вясёлых і знаходлівых сярод працоўнай моладзі Мінскай вобласці каманда «Кароткае замыканне» прадстаўляла Стаўбцоўшчыну і выйшла пераможцам. Дэвіз фестывалю – «Культурнае лета – культурная моладзь» – падкрэслівае яго тэматычную далучанасць да Года культуры, у тым ліку […]

Continue reading …

Пракуратурай Стаўбцоўскага раёна праведзена праверка мэтавага выкарыстання зямельных участкаў, размешчаных на тэрыторыі г. Стоўбцы і выдзеленых грамадзянам для будаўніцтва і абслугоўвання жылых дамоў. Устаноўлена, што службовымі асобамі райвыканкама не праводзіцца належная работа па адабранні не занятых працяглы час зямельных участкаў, а таксама па скарачэнні не завершаных будаўніцтвам незакансерваваных жылых дамоў. Рашэннем Стаўбцоўскага райвыканкама ад 23.12.2008 […]

Continue reading …
Лішкі – дзяржаве

Міхаіл Бець жыве ў вёсцы Круговіны Дзераўнянскага сельсавета. Дбайны гаспадар трымае на падвор’і трох кароў і ўжо звыш сарака гадоў прадае лішкі малака дзяржаве. Міхаіл Іосіфавіч у ліку  лепшых малаказдатчыкаў раёна. Ён пастаянна ў прызёрах. Летась здаў 15 524 кілаграмы малака і заняў у спаборніцтве другое месца. Мужчына на пенсіі, працаваў вадзіцелем малакавоза. Стаж работы […]

Continue reading …
Выбралі нялёгкую прафесію

Ніна Лук’янчык і Валянціна Нарановіч (на здымку злева направа) родныя сёстры. Нарадзіліся ў вёсцы і звязалі свае жыцці з сельскай гаспадаркай. Выбралі нялёгкую галіну – пайшлі працаваць у жывёлагадоўлю. Гэтыя жанчыны – дастойныя прадстаўніцы ў сваёй прафесіі. Абедзве звыш дваццаці гадоў завіхаюцца аператарамі машыннага даення і пастаянна дабіваюцца неблагіх паказчыкаў у рабоце. Ніна Мікалаеўна шчыруе […]

Continue reading …

На мінулым тыдні чатырнаццаць тэхнікаў-асемянатараў з усіх гаспадарак раёна разам са старшынёй райвыканкама Юрыем Горлавым ездзілі на абласное мерапрыемства ў сталіцу, дзе адбылася сустрэча з першым намеснікам старшыні аблвыканкама, старшынёй камітэта па сельскай гаспадарцы і харчаванні аблвыканкама Ігарам Макарам. У зале сабраліся спецыялісты гэтай прафесіі з кожнага раёна вобласці. Генеральны дырэктар РУСП «Мінскае племпрадпрыемства» Руслан […]

Continue reading …
Ліцейная вытворчасць – праект канкурэнтаздольнасці

 – На нашым прадпрыемстве было вылучана некалькі кандыдатаў на V Усебеларускі народны сход, аднак калектыў выказаўся за мяне. На раённым сходзе была падтрымана мая кандыдатура. Разумею, што гэтым мне аказаны высокі давер, і яго неабходна пацвердзіць канкрэтнымі справамі. На філіяле маторнага завода, самым буйным прадпрыемстве Стаўбцоўшчыны, я працую сем гадоў (прыйшоў адразу пасля заканчэння БНТУ), […]

Continue reading …
Рэгіянальнае вымярэнне

Рэгіянальнае вымярэнне адыгрывае асаблівую ролю ў беларуска-расійскай інтэграцыі, заявіла 7 чэрвеня міністр інфармацыі Лілія Ананіч на секцыі «СМІ як значны фактар міжрэгіянальнага ўзаемадзеяння, фарміравання агульнай прасторы гуманітарных каштоўнасцяў» ІІІ Форуму рэгіёнаў Беларусі і Расіі. «Асаблівая роля ў працэсах беларуска-расійскай інтэграцыі належыць рэгіянальнаму вымярэнню, – сказала Лілія Ананіч. – Менавіта на ўзроўні рэгіёнаў ідзе канкрэтная дзелавая […]

Continue reading …
Прамая лінія

У суботу, 18 чэрвеня, з 09.00 да 12.00 адбудзецца прамая тэлефонная лінія з  намеснікам старшыні райвыканкама Шэсцелем сяргеем Яўгеньевічам. Пытанні на прамую лінію падавайце па тэлефоне 5-15-11.

Continue reading …
Page 1 of 212