ГАЛОЎНАЯ » Posts tagged with » Нумар № 44 (10 190)
Край людзей працавітых

Край людзей працавітых

На любое свята заўсёды прапануецца ўсё лепшае, чым можна пахваліцца перад гасцямі. Менавіта так паступілі дзераўнянцы, пачынаючы фэст свайго аграгарадка, які раскінуў гаманлівыя вуліцы ўдоўж і ўшыр. Свята стартавала на новай вуліцы, уздоўж якой стаяць сучасныя прыгожыя катэджнага тыпу дамы-харомы. Тут пачастункамі і сустракалі гасцей, сярод якіх старшыня раённага Савета дэпутатаў Аркадзь Казякоўскі, старшыня Дзераўнянскага […]

Ад роднае зямлі збіраўся скарб

Адметным літаратурна-мастацкім святам стала правяденне на Стаўбцоўшчыне мерапрыемстваў, прысвечаных 135-годдзю з дня нараджэння Якуба Коласа і з нагоды 50-годдзя адкрыцця філіяла Дзяржаўнага літаратурна-мемарыяльнага музея народнага песняра. Філіял у Смольні быў урачыста адкрыты 8 чэрвеня 1967 года. І з гэтага часу ён стаў экскурсійным маршрутам, як і музейныя сядзібы ў Акінчыцах, Альбуці, Ластку. З усяго свету […]

Continue reading …
Каб сядзібы былі прыгажэйшымі

ЛЕТА – НОВАЕ, ПРАБЛЕМЫ – СТАРЫЯ Лета толькі пачынаецца і дае шанц кожнаму з нас зрабіць сёлета свае сядзібы і горад непадобнымі на леташнія, а, з улікам назапашанага вопыту, значна больш цікавымі і добраўпарадкаванымі. Паназіраць, як мяняюцца ў гэтым накірунку адносіны стаўбчан і арганізацый горада, узялася санітарная камісія ў складзе начальніка аддзела жыллёва-камунальнай гаспадаркі райвыканкама […]

Continue reading …
Дзень падпісчыка

20 чэрвеня ў 11.00 ва ўсіх аддзяленнях паштовай сувязі пачнецца акцыя «Абласны і раённы дзень падпісчыка». Запрашаем наведаць паштовыя аддзяленні і аформіць падпіску на трэці квартал ці другое паўгоддзе 2017 года на друкаваныя сродкі масавай інфармацыі. Рады ўбачыць вас сярод падпісчыкаў і сяброў нашай газеты. «Прамень» – газета для ўсёй сям’і, для кожнага з вас. […]

Continue reading …
Вынік залежыць ад людзей

Апошнім часам пачалі папраўляцца малочныя справы ў ААТ «Шашкі». Наладжваецца кармленне і паступова павялічваецца валавы надой. З плюсам працуюць жывёлаводы і па надоях малака ад каровы. Першачарговую ролю адыгрываюць і адносіны людзей да работы, якую яны выконваюць. Умацоўваецца дысцыпліна, а значыць – растуць паказчыкі. У гаспадарцы налічваецца нямала шчырых работніц. Сярод іх тэхнік-асемянатар Таццяна Барысенка, […]

Continue reading …
Сельскія навіны

ЗГУРТАВАЛА КАЛЕКТЫЎ Працаўнікі МТФ «Церабейнае» ТАА «СЖК «Налібакі» займаюць трэцяе месца ў спаборніцтве сярод фермаў раёна. Зладжаны калектыў мае ўсе шанцы выбіцца ў лідары. Высокага паказчыка ў малочных справах аператары машыннага даення дасягаюць дзякуючы не толькі сваёй рупнасці, а і дакладнай арганізацыі працы, належнаму кармленню жывёлы. Згуртавала людзей і кіруе калектывам на працягу чатырох апошніх […]

Continue reading …
Чароўнае святло батлейкі

У аграгарадку Залессе Смаргонскага раёна Гродзенскай вобласці адбыўся рэгіянальны фестываль батлеечных тэатраў «Чароўнае святло батлейкі». Дзякуючы ініцыятыве службы аховы дзяцінства аддзела адукацыі, спорту і турызму райвыканкама клуб прыёмных бацькоў «Буслянка» на гэтым фестывалі прадставіў лялечны тэатр «Батлейка». Юныя артысты, у ліку якіх былі і дзеці, якія выхоўваюцца ў патранатных семя’х, – Даніла Нісцюк, Аляксандр Сніцар, […]

Continue reading …
Прыём грамадзян

19 чэрвеня г. г. з 12.00 да 13.00 у каб. 101 райвыканкама прыём грамадзян будзе весці старшыня Мінскага абласнога Савета дэпутатаў Ліпніцкі Іван Эдуардавіч. Папярэдні запіс па тэл. 7-75-20, 7-75-21, 7-74-02. *** У аўторак, 20 чэрвеня, з 11.00 да 12.00 у каб. 101 райвыканкама будзе праводзіцца прыём грамадзян начальнікам ДУ «Упраўленне бытавога абслугоўвання Мінскай вобласці» […]

Continue reading …
На службе здароўя

ЭЛЕКТРАВЕЛАСІПЕД – СЕЛЬСКАМУ МЕДЫКУ Мархачоўшчынскі фельчарска-акушэрскі пункт Стаўбцоўскай цэнтральнай раённай бальніцы ў ліку пераможцаў рэспубліканскага спаборніцтва па якасці і культуры медыцынскага абслугоўвання насельніцтва за 2016 год. Загадчыца ФАПа Ірына Краўчанка не адзін раз ужо сёлета змагла адчуць прыемнасць перамогі. Мархачоўшчынскі ФАП спачатку быў прызнаны пераможцам у раёне. Да дыплома па ініцыятыве кіраўніцтва цэнтральнай раённай бальніцы […]

Continue reading …
Падзеі і здарэнні

ЗАГСам зарэгістраваны па раёне сем шлюбаў, зроблены дзве адзнакі аб скасаванні сямейнага саюза. Пасведчанні аб нараджэнні атрымалі пяць маленькіх жыхароў Стаўбцоўшчыны: Арцём Віцько, Ганна Шчэцько, Вераніка Трацяк, Паліна Грыгаровіч і Аліса Драчан. Зямны шлях закончыўся для 19-ці жыхароў раёна. У пажарнай часці тыдзень прайшоў спакойна, без здарэнняў. Міліцыяй зарэгістравана 114 паведамленняў аб правапарушэннях, у выніку […]

Continue reading …
Page 1 of 212