ГАЛОЎНАЯ » Posts tagged with » Нумар № 46 (9898)
«Экстра» з Целяхоў

«Экстра» з Целяхоў

У чэрвені з МТФ «Целяхі»  ТАА СЖК «Налібакі» малако паступае на малочны завод толькі гатункам «экстра». – Адпраўляем адсюль перапрацоўшчыкам па шэсць тон штодзень, – гаворыць галоўны заатэхнік Уладзімір Чарняўскі. – Гэта амаль трэцяя частка ўсяго валавага надою ў таварыстве. Зразумела, маем і большы прыбытак – за кожны літр дадаткова атрымліваем 593 рублі. Уладзімір Іосіфавіч […]

З гумарам аб транспарце

На базе сярэдняй школы №3 г. Стоўбцы прайшлі дзясятыя раённыя гульні сярод каманд вясёлых і знаходлівых па тэматыцы  дарожнага руху. У рамках мерапрыемства быў праведзены цэлы парад спаборніцтваў. Гэта традыцыйныя: Візітная картка «А ў нас у двары…», конкурсы «І танцуем, і спяваем», «Агучка» (неабходна было агучыць фрагмент кінафільма, дзе ёсць транспарт і дарожныя сітуацыі), музычнае […]

Continue reading …
Змайстравалі адмысловы прычэп

Здавалася б, купіць новую тэхніку для сельгаспрадпрыемства сёння можна без праблем – фірмы прапануюць, і выбар ёсць. Але не заўсёды здзелку можна ажыццявіць, бо дзеля гэтага патрэбны немалыя сродкі, якіх у гаспадарках нестае. І вось тады на дапамогу кіраўніцтву прыходзяць людзі, якіх звычайна называюць «самадзелкінымі», або «кулібінымі». Пашанцавала той гаспадарцы, дзе працуюць такія спецыялісты і […]

Continue reading …
Карункавыя дзівосы

Аб людзях, якія мелі асаблівую вагу ў грамадстве, былі на віду ў сваёй дзейнасці, заўсёды прыемна даведацца тое, што скрыта ад вачэй, што з’яўляецца іх аддушынай. Для стаўбчанкі Алы Бабіцкай такім хобі з’яўляецца вязанне кручком і спіцамі. Асабліва цяпер, калі яна знаходзіцца на заслужаным адпачынку. Ала Аляксандраўна з удзячнасцю ўспамінае сваю маці, якая адкрыла ёй […]

Continue reading …
Скарбы пушчы

Аб’язджаючы лясныя ўгоддзі, цудоўную карціну давялося назіраць сёлета ляснічаму Старынскага лясніцтва Алегу Лукшу: сярод вялікага поля стаялі цыбатыя птушкі – дзве белыя чаплі і два чорныя буслы – і вялі свой, птушыны, дыялог, чымсьці далікатна дзяліліся… На жаль, не было з сабою фотаапарата, каб занатаваць гэты ўнікальны ў прыродзе кадр. Прырода тут, адкуль пачынаюцца пушчанскія […]

Continue reading …
Наваселле з перспектывай

Сёлета  хатаўскіх лесаводаў чакае наваселле, а разам з ім  – і цікавая перспектыва. Перспектыва нумар адзін сапраўды звязана з капітальным рамонтам адміністрацыйнага будынка лясніцтва. Завяршыць яго плануецца ў бягучым годзе, асвоіўшы на рамонтных работах каля аднаго мільярда рублёў. Ляснічы Анатоль Бычкевіч кожны дзень стараецца асабіста пабываць на аб’екце, бо ў яго хутчэйшым завяршэнні зацікаўлены ўвесь […]

Continue reading …
Пераможцы «Праменя»

Па добрай традыцыі на мінулым тыдні ў гарадскім аддзяленні сувязі прайшоў раённы дзень падпісчыка, які вызначыў нашых самых актыўных чытачоў і падпісчыкаў.   Сярод іх – стаўбчане А. І. Клімаш, А. А. Ляшкоў, В. В. Брода, С. Б. Молчан, Н. С. Лапко і  іншыя, але менавіта яны сталі тымі пяццю шчасліўчыкамі, якія перамаглі ў латарэі, што […]

Continue reading …
Ці патрэбен Стоўбцам парк-магазін

Адказ на гэтае пытанне павінны даць жыхары раёна. Шукалі яго падчас дэбатаў і спрэчак і ўдзельнікі абмеркавання – прадстаўнікі органаў мясцовай улады, прадпрыемстваў і арганізацый, інвестыцыйных кампаній.  Як вядома, генеральны план забудовы горада Стоўбцы распрацаваны, аднак зараз  узнікла патрэба ва ўнясенні ў яго змяненняў. Ад інвестара паступіла прапанова: пабудаваць гандлёвы цэнтр змешанай групы тавараў (сецявы […]

Continue reading …
Пасля службы – у «Свет пчол»

Аддзел перавозак аўтапарка № 17 і прафсаюзны камітэт воінскай часці, што ў Коласаве, звязваюць даўнія і цесныя стасункі. Плёнам гэтага партнёрства становяцца новыя і цікавыя турысцкія маршруты і экскурсіі, якія з’ядноўваюць ваенных, даюць ім магчымасць з карысцю праводзіць вольны ад службы час. У цэнтры праводзімай у калектыве  работы знаходзіцца старшыня прафкама Тамара Сакалова. Яе намаганнямі […]

Continue reading …
Канікулы юных

Нашы актыўныя аўтары – члены гуртка «Юны карэспандэнт» Дзераўнянскай сярэдняй школы – «закідалі» рэдакцыю сваімі пісьмамі. І такая актыўнасць пахвальная. Кацярына Сай апавядае пра завочнае падарожжа ў свет космасу. Віялеце Шульгевіч удалося цікава расказаць пра сваё захапленне ружамі: «Гэтымі велічнымі і цудоўнымі кветкамі ўпрыгожваюць храмы, высцілаюць дарожкі ў час набажэнстваў, прыбіраюць пакоі. Вянкамі з руж, […]

Continue reading …
Page 1 of 212