ГАЛОЎНАЯ » Posts tagged with » Нумар № 47 (10 093)

Агенцтва «Памяць» – тры гады на рынку паслуг

Пахавальнае агенцтва «Памяць» тры гады ажыццяўляе сваю дзейнасць, пастаянна пашыраючы геаграфію прадастаўлення паслуг. Прыватнае прадпрыемства своечасова заняло свабодную нішу на гэтым рынку паслуг, без інертнасці, з праяўленнем ініцыятыў, старанняў распачало новую справу. Агенцтва пастаянна вывучае попыт на пуслугі і хутка рэагуе на яго. У нашым раёне гэта адно з самых аўтарытэтных агенцтваў, якому давяраюць, прыбягаючы […]

На традыцыі багата вёска ціхая Пруды

У Стаўбцоўскім у раёне, Ля крынічкі, ля вады, Нібы сонца на далонях, Размясціліся Пруды. Нібы вочы, вокны хатаў, А глядзяць яны куды? На лясок на той кашлаты, На палеткі ды сады. Тут народ шануе святы, Бо душою малады. На традыцыі багата Вёска ціхая Пруды.   У мінулую суботу ў Прудах, беларускай глыбінцы, ладзілася свята вёскі. […]

Continue reading …
Знайшоўся гаспадар у сажалкі

Роўна год таму прыватнае ўнітарнае прадпрыемства па аказанні паслуг «СлавАўтаЛюкс» рашылася ўзяць у арэнду возера. Што з гэтага атрымалася, відаць на здымках. І работы па добраўпарадкаванні не спыняюцца, яны працягваюцца…– Згодна з дакументамі, гэта не возера, а сажалка. Я назваў яе «Лясной», – удакладняе дырэктар прадпрыемства Вячаслаў Шакаль. – Асноўная ідэя гэтага праекта – стварэнне […]

Continue reading …
Нарыхтоўшчык-рэкардсмен

Стаўбчанін Анатоль Уласік здаў нядаўна буйную партыю адходаў шкла – 1 200 кілаграмаў. Для нашага райцэнтра гэта не зусім звычайная з’ява. Для самога нарыхтоўшчыка-рэкардсмена падобныя аб’ёмы нарыхтовак зусім не ў навінку. У цэлым на яго рахунку набярэцца каля ста тон розных відаў другасных матэрыяльных рэсурсаў. На працягу не аднаго дзясятка гадоў Анатоль Паўлавіч здаваў іх […]

Continue reading …
Лета моладзі

МЭТАВЫ ДАГАВОР – ГАРАНТЫЯ СТАЦЬ СТУДЭНТАМ Гэтыя тыдні для сёлетніх выпускнікоў агульнаадукацыйных школ сталі даволі сур’ёзным выпрабаваннем. Юнакі і дзяўчаты, хто жадае вучыцца далей і атрымліваць вышэйшую або сярэднюю спецыяльную адукацыю, прымаюць удзел у цэнтралізаваным тэсціраванні. Кожны з іх стаіць на парозе дарослага жыцця і вольны выбіраць свой жыццёвы шлях. А вось якім ён будзе […]

Continue reading …
Іх удзел – і прававая культура

Ва ўсе часы пракуратура знаходзілася і працягвае быць на варце законнасці і правапарадку, абароне інтарэсаў грамадзян. У сучасных умовах задачы, якія стаяць перад яе супрацоўнікамі, носяць яшчэ больш аб’ёмны і рознабаковы характар. Напярэдадні прафесійнага свята мы гутарым з пракурорам раёна Сяргеем ГРЫЦУКОМ. – У цэлым ад дзейнасці органаў пракуратуры залежыць узровень выканання актаў дзеючага заканадаўства […]

Continue reading …
Няма «дробязных» пытанняў

На прамую тэлефонную лінію, калі яе праводзіць старшыня райвыканкама, пытанняў асабліва шмат. І людзі часта падкрэсліваюць: «Мы да вас звяртаемся, як да апошняй інстанцыі». Звычайна так яно і выходзіць: недзе адмовілі, у іншым месцы прапанавалі чакаць «у парадку чаргі», недзе толкам не выслухалі або патлумачылі не зусім зразумела. Ю. М. Горлаў падчас правядзення прамой лініі […]

Continue reading …
Падзеі і здарэнні

ЗАГСам зарэгістраваны па раёне сем шлюбаў. Пасведчанні аб нараджэнні атрымалі 11 маленькіх жыхароў Стаўбцоўшчыны: Дар’я Свекатун, Соф’я Біюць, Паліна Ждановіч, Максім Шыкуць, Луіза Мхаян, Лізавета Дземянчонак, Анастасія Аўдзеня, Соф’я Зоткіна, Крысціна Уласавец, Ілья Белы і Арына Курыла. Зямны шлях закончыўся для 12-ці жыхароў раёна.  У пажарнай часці згадалі вогненнае здарэнне ў Пільніцы, дзе агнём знішчаны […]

Continue reading …

Здарэнні

No Comment
Здарэнні

АД УДАРУ МАЛАНКІ У пятніцу, 17-га чэрвеня, ад удару маланкі быў дастаўлены ў бальніцу 12-гадовы падлетак з Аталезі. Гэта здарылася пасля васьмі гадзін вечара. Хлопчык з бацькам вудзілі рыбу на вясковым возеры, калі на іх прыйшоўся ўдар маланкі. На шчасце, паражэнне аказалася нямоцным. Бацька, якога крыху «адкінула», ад медыцынскай дапамогі ўвогуле адмовіўся, і хлопчык неўзабаве […]

Continue reading …
Каля прызавой прыступкі

Матч першынства Беларусі па футболе ў другой лізе, які каманда «Нёман-Агра» правяла ў Жыткавічах, закончыўся пераканаўчай перамогай нашых футбалістаў – 6:1. Лік сведчыць, што практычна гульня вялася, спартыўным тэрмінам кажучы, у адны вароты. Ужо на другой хвіліне сустрэчы Сяргей Маліноўскі адкрывае лік. На дзявятай хвіліне Аляксандр Паляшчук падвойвае рахунак. Трапны ўдар удаецца і гаспадарам поля, […]

Continue reading …
Page 1 of 212