ГАЛОЎНАЯ » Posts tagged with » Нумар № 47 (9899)
З  наваселлем, міліцыя!

З наваселлем, міліцыя!

На мінулым тыдні адбылося ўрачыстае адкрыццё новага корпуса райаддзела міліцыі. Сімвалічны ключ ад яго перадаў начальніку райаддзела міліцыі Івану Мамайку кіраўнік падраднай арганізацыі ПМК-233 Яўген Корсак. Рашэннем міністра райаддзелу міліцыі таксама паднесены падарунак –  новенькі службовы аўтамабіль айчыннай вытворчасці Geely.      Будынак міліцыі цяпер складаецца з двух карпусоў – ранейшага (таксама абноўленага) і цалкам новага, аснашчаных […]

Наша Стаўбцоўшчына

А ЗАЎТРА – АПРАНУЦЦА ПА-РАБОЧАМУ Вялікая ўвага надаецца пытанням добраўпарадкавання ў Старынскім лясніцтве. – Заўтра апранайцеся па-рабочаму, будзем касіць, – папярэджвае сваіх работнікаў ляснічы Алег Лукша.  Сапраўды, работа знаходзіцца ўсім. У першую чаргу неабходна падрамантаваць ганак на бакавым уваходзе ў адміністрацыйны будынак. Ды і вакол самога будынка ёсць над чым папрацаваць. Убаку ад яго складзены […]

Continue reading …
Факты безгаспадарчасці

Для Камітэта дзяржкантролю, з улікам патрабаванняў Прэзідэнта краіны, жыллёва-камунальная гаспадарка з’яўляецца сферай павышанай увагі. Парушэнні і недахопы, а таксама неэфектыўнае расходаванне дзяржаўных сродкаў выяўляюцца практычна ва ўсіх правераных арганізацыях жыллёва-камунальнай гаспадаркі. Яшчэ ў 2012 годзе РУП «Уздзенская ЖКГ» выкарыстала каля 500 млн руб. на выкананне аўтаматызацыі аб’ектаў цеплазабеспячэння, якая не працуе і сёння. З-за недастатковай […]

Continue reading …
Без бяды ля вады

Што рабіць, калі на вашых  вачах тоне чалавек?  Перш за ўсё, даць сабе некалькі секунд для развагі. Ці ёсць побач які-небудзь выратавальны сродак? Ім можа быць усё, што павялічвае плывучасць чалавека і што вы ў стане дакінуць да пацярпелага. Выратавальны круг можна кінуць на 20-25 метраў. Ці ёсць побач лодка? Ці можна паклікаць каго на […]

Continue reading …
Храмы, дзе маліліся імператары

Прыхаджане некалькіх прыходаў Стаўбцоўскага благачыння сталі ўдзельнікамі паломніцкай паездкі да святынь Санкт-Пецярбурга, арганізаванай стараннямі і пры духоўным акармленні настаяцеля Свята-Георгіеўскага храма ў пасёлку Наваколасава свяшчэнніка Сергія Бегіяна. Гэта ўжо дзявятая паломніцкая паездка па святых месцах Праваслаўя, арганізаваная айцом Сергіем, сем з іх былі за межы Беларусі. Праваслаўны Санкт-Пе-цярбург нельга аддзяліць ад  агульнай гісторыі  гэтага адметнага  […]

Continue reading …
З удзячнай памяццю пра пастыра

Парафіяне Дзераўнянскага касцёла і суседніх парафій знаходзяцца пад уражаннем вялікай падзеі, якая адбылася нядаўна. Ксёндз Сяргей Лянга арганізаваў іх наведаць месца пахавання ксяндза пралата Люцыяна Хмялёвеца. З 1939 года гэты святар быў мудрым пастырам для парафіян. Да 1963 года, у самы цяжкі час ганенняў на хрысціян, ён акармляў вернікаў у вёсцы Канстанцінава Мядзельскага раёна. А […]

Continue reading …
І дзяцей прывучаю шкадаваць жывёлу

Людміла Курдун пачынала працаваць у ААТ «Жацерава» аператарам машыннага даення на МТФ «Горкі». Жанчына яна працавітая, увішная. Абавязкі свае выконвала  сумленна. – Неўзабаве наш галоўны заатэхнік Ларыса Дзясятнік прапанавала мне змяніць прафесію і паехаць на курсы тэхнікаў-асемянатараў у Сенніцу, –  расказвае Людміла Аляксандраўна. – Не хацела кідаць групу, бо кароўкі ў мяне былі ладныя, але […]

Continue reading …

Сельскі час

No Comment
Сельскі час

УМЕЛЫЯ МЕХАНІЗАТАРЫ Станіслаў Дзям’янка з ААТ «Дзераўное» працуе на пагрузчыку. Ён не толькі шчыры работнік, а і нераўнадушны да справы чалавек. Пастаянна ўносіць  прапановы, якія тычацца пераабсталявання тэхнікі. І нястомны ў ажыццяўленні сваіх задум. Адна з апошніх, рэалізаваных вясною, –  захват для пагрузкі круглых рулонаў. Таварыства купіла рулонны прэс-падборшчык-абмотчык, а пагрузіць рулоны было праблематычна. Вось […]

Continue reading …
Зрабіла правільны выбар

У ліку лепшых галоўных эканамістаў сельскагаспадарчых прадпрыемстваў раёна ў райсельгасхарчы называюць Таццяну Лойка з ТАА СЖК «Налібакі». Таццяна Казіміраўна адукаваны і выдатна ведаючы сваю справу спецыяліст. Вопыту ёй не займаць. Справаздачы заўсёды складае своечасова і граматна. Кіраўніцтва таварыства  задаволена работай свайго галоўнага спецыяліста. А вось шлях Таццяны Казіміраўны ў сельскую гаспадарку быў  своеасаблівым. Выпускніца Налібацкай […]

Continue reading …
Падзеі і здарэнні

ЗАГСам зарэгістраваны па раёне 10 шлюбаў, зроблены дзве адзнакі аб скасаванні сямейнага саюза. Пасведчанні аб нараджэнні атрымалі 17 маленькіх жыхароў Стаўбцоўшчыны: Дар’я Юрыс, Кірыл Баўдзей, Софія Бондарава, Ксенія Бондарава, Данііл Волк, Андрэй Гарох, Ксенія Жылінская, Ксенія Зарубіна, Рыгор Ліпніцкі, Таццяна Мазур, Канстанцін Рабыка, Паліна Рэзнік, Валерыя Сахар, Вікторыя Сухаверх, Эрык Таўстуха, Валерыя Храмянкова і Лізавета […]

Continue reading …
Page 1 of 212