ГАЛОЎНАЯ » Posts tagged with » Нумар № 47 (9996)
Моладзь Стаўбцоўшчыны і яе клопаты

Моладзь Стаўбцоўшчыны і яе клопаты

З МАЛЕНСТВА ВАБІЛА ТЭХНІКА Аляксандр Гярлоўскі сёлета выйшаў пераможцам у раёне сярод маладых механізатараў на сяўбе яравых збожжавых культур, а летась вылучыўся на жніве. Два гады працуе Аляксандр у ААТ «Агранёманскі» і за гэты параўнальна невялікі тэрмін зарэкамендаваў сябе з самага лепшага боку. Ён работнік выключнай працавітасці. Любую даручаную справу выканае якасна і ў тэрмін. […]

З нагоды

No Comment
З нагоды

ЦІКАВАСЦЬ ДА ПЕРЫЁДЫКІ ПРЫХОДЗІЦЬ З ПАШТАЛЬЁНАМ Чарговая падпісная кампанія – адказная і напружаная пара для работнікаў пошты. Але, калі ёю займаюцца ініцыятыўныя работнікі, такія, як Наталля Без’языкава і Кацярына Бохан, – можна не сумнявацца: падыход будзе знойдзены да самага прыдзірлівага падпісчыка.       Абедзве жанчыны працуюць з сельскімі жыхарамі, якія, як сведчаць дакладныя статыстычныя даныя, любяць […]

Continue reading …
Пастукацца да адзінокіх

Раённая арганізацыя Беларускага Таварыства Чырвонага Крыжа правяла дабрачынную акцыю, у ходзе якой прадуктовыя наборы развезены па дамах хворым, нямоглым, адзінокім людзям. Падтрымку ў правядзенні акцыі в. а. старшыні раённай арганізацыі Чырвонага Крыжа Ганне Русак аказалі спецыялісты раённага тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва, старшыня Навасвержанскага сельвыканкама Анатоль Богдан, спецыяліст Старасвержанскага сельвыканкама Таццяна Крывіцкая, якія падрыхтавалі спісы […]

Continue reading …

Назначэнне

No Comment
Назначэнне

Начальнікам філіяла КУП па праектаванні, будаўніцтве і рамонце дарог «Мінскаблдарбуд» – «ДРБУ № 135″ назначаны Вадзім Валяр’янавіч САВІЦКІ. В. В. Савіцкі закончыў Беларускую дзяржаўную сельскагаспадарчую акадэмію. Працаваў галоўным інжынерам ДУП «Стаўбцоўскае прадпрыемства меліярацыйных сістэм», з 2011 года – дырэктарам ДУ «Аб’яднанне Мінскмеліяводгас» ДУП «Нясвіжскае ПМС».

Continue reading …
Дапытлівыя і старанныя

Аляксандр і Сяргей Віцько – дваюрадныя браты. Працуюць разам газаэлектразваршчыкамі ў СГФ «Аталезь-агра» ААТ «Стаўбцоўскі райаграсэрвіс» звыш дваццаці гадоў. Абодва дапытлівыя, з рацыяналізатарскай жылкай. У працы адзін аднаму дапамагаюць. Перш чым выканаць даручанае заданне, абавязкова параяцца, як лепш зрабіць. І глядзіш, ужо нешта прыдумалі. Зварваюць, толькі іскрынкі ляцяць. На работу братоў ні з боку кіраўніцтва, […]

Continue reading …
Падзеі і здарэнні

ЗАГСам зарэгістраваны па раёне чатыры шлюбы, зроблена адзнака аб скасаваннні сямейнага саюза. Пасведчанні аб нараджэнні атрымалі шасцёра маленькіх жыхароў Стаўбцоўшчыны: Аляксандра Фомчанка, Марыя Яфімчык, Глеб Леончык, Ілья Лойка, Вячаслаў Трошын і Ксенія Карсека. Зямны шлях закончыўся для 12-ці жыхароў раёна. У пажарнай часці згадалі загаранне хлява жыхара Хатоўкі. Агнём знішчана пабудова і трактар «МТЗ-80″ з […]

Continue reading …
Справа даспадобы

Таццяна Ільіна працуе дыспетчарам у ААТ «Вішнявецкі-агра». Прыехала ў Вішнявец па збегу жыццёвых абставін. Дырэктар таварыства прыняў Таццяну ветліва і пасля размовы прапанаваў месца дыспетчара. Яна згадзілася. Расказвае, што спачатку было нялёгка, але за два месяцы асвоіла работу. Дапамаглі спецыялісты таварыства, падказалі, на што звярнуць увагу. Якраз прыдалося і веданне камп’ютара. – Увогуле я маю […]

Continue reading …
Навіны Стаўбцоўшчыны

Абнаўленні заўсёды радуюць, асабліва калі гэта датычыць рабочага месца, абсталявання, магчымасці для павышэння прадукцыйнасці працы. З добрым рабочым настроем працуе за новым дрэваапрацоўчым станком на Навасвержанскім лесазаводзе станочнік Віктар Парфенчык. Фота Васіля ЗЯНЬКО   БУДУЦЬ НАВАСЕЛЛІ Як і планавалася, сёлета ў чэрвені ў Стоўбцах здадзены ў эксплуатацыю першы жылы дом, пабудаваны паводле дзяржаўнага заказу. Яшчэ […]

Continue reading …
Прамая лінія

У аўторак, 30-га чэрвеня, з 15 да 16 гадзін па тэл. 5-53-78 правядзе прамую тэлефонную лінію і прыём грамадзян у райаддзеле міліцыі (г. Стоўбцы, вул. Гайдука, 21) начальнік раённага аддзела ўнутраных спраў, дэпутат Мінскага абласнога Савета дэпутатаў  Іван Андрэевіч Мамайка.

Continue reading …
І старажытнае японскае мастацтва

Хобі – гэта занятак па душы і для душы. Многія з нас займаюцца менавіта тым, што ім падабаецца рабіць і прыносіць задавальненне. У вучня Рубяжэвіцкай сярэдняй школы Андрэя Какошына яшчэ ў дзесяцігадовым ўзросце з’явілася жаданне майстраваць вырабы з розных матэрыялаў. З гэтай нагоды ён і ў школьны гурток запісаўся. На пытанне, што да гэтага падштурхнула, […]

Continue reading …
Page 1 of 212