ГАЛОЎНАЯ » Posts tagged with » Нумар № 48 (9997)
Шчаслівыя, бо жывём у Беларусі

Шчаслівыя, бо жывём у Беларусі

Маладыя людзі асабліва адкрытыя  і прагныя да пачуццяў. Каханне, дружба, радасць, захапленне – гэта ўсё ідзе побач з імі. Напярэдадні 3-га ліпеня, галоўнага дзяржаўнага свята – Дня Рэспублікі, мы папрасілі маладых стаўбчан адкрыць сябе і свае пачуцці, крыху памарыць, паколькі менавіта ад іх жаданняў залежыць, якім будзе заўтрашні дзень і Стаўбцоўшчыны, і нашай Беларусі. Раман […]

Што для вас значыць Дзень Рэспублікі?

Дзень Незалежнасці, які святкуецца разам з Днём вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, – гэта нацыянальнае свята, якое аб’ядноўвае ўсіх нас. Мы гэта адчулі падчас нашага інтэрв’ю, калі задалі стаўбчанам пытанне: з якім настроем вы сустракаеце гэтыя святы?   Віктар Жыбуль, стаўбчанін:   – Гэтая святочная дата звязана для мяне з асабістымі перажываннямі. Многія гады мы […]

Continue reading …
Дзеці – наша будучыня

КОЖНЫ ДЗЕНЬ – АДКРЫЦЦЁ НОВАГА У чэрвені ў СШ № 3 г. Стоўбцы працавалі тры аздараўленчыя лагеры: «Рамонак» – для вучняў 1-4 класаў, «Равеснік» – для вучняў 5-8 класаў, «Эрудыт» – для вучняў  5-10 класаў. Галоўная мэта кожнага лагера – арганізацыя паўнацэннага адпачынку дзяцей, выяўленне здольнасцяў, іх развіццё ў розных сферах дзейнасці. Лагеры далі магчымасць […]

Continue reading …
Добрых сустрэч!

Вы заўважалі, што ў магазіне «Встреча» на прывакзальнай плошчы нейкая асаблівая светлая атмасфера? Тут вельмі прыемна зрабіць пакупку. Пэўна ж, ёсць некалькі складаемых такой адметнасці. Аднак без рупнасці прадаўцоў гэтага ніяк не дасягнуць. Для большасці работнікаў прылаўка гэты магазін як родны дом, таму што працуюць яны ў ім не адно дзесяцігоддзе. Як для загадчыцы магазіна […]

Continue reading …
Каманда з «хітом» бяспекі

Каманда ДУА «Сярэдняя школа № 2 г. Стоўбцы» вярнулася з Плешчаніцаў, дзе праходзіў ХІІ абласны палявы лагер «Юны выратавальнік» і злёт абласнога аддзялення Беларускай маладзёжнай грамадскай арганізацыі выратавальнікаў-пажарных, прысвечаны 70-годдзю Вялікай Перамогі. У злёце прынялі ўдзел 22 каманды – больш за 200 дзяцей добра адпачылі і павысілі свой узровень культуры бяспекі жыццядзейнасці. У першы дзень […]

Continue reading …
Клуб, дзе выхоўваюць абаронцаў Айчыны

Апошняя навіна ў клубе «Абаронца Айчыны», структурным падраздзяленні грамадскага аб’яднання «Беларускі саюз ветэранаў вайны ў Афганістане», – яго былы выхаванец Андрэй Казак вярнуўся з тэрміновай ваеннай службы з «крапавым берэтам», вышэйшай заслугай спецназа. На працягу 11-ці гадоў афіцыйна дзейнічае на базе школы № 3 г. Стоўбцы клуб адзінаборстваў «Абаронца Айчыны», падрыхтаваны з ліку стаўбцоўскіх дапрызыўнікоў […]

Continue reading …
Сардэчнага цяпла вам, ветэраны!

Літаральна праз некалькі дзён адзначыць свой 89-ты дзень нараджэння ўдзельнік вайны Мікалай Ярашэвіч з Перакопаўшчыны. Ён з’явіўся на свет тады, калі ўсё ў прыродзе красуе і радуецца зямной прыгажосці. Ён і сам па жыцці надзвычай прыгожа крочыць – побач са сваёй сям’ёю, з песняй, акардэонам… Наш фотакарэспандэнт Васіль Зянько сфатаграфаваў яго пры «поўным парадзе» акурат […]

Continue reading …
Сын – пра бацьку-франтавіка

Вельмі разумею тых людзей, якія не знайшлі прозвішчы сваіх родных – удзельнікаў Вялікай Айчыннай вайны ў раённай кнізе «Памяць». Сама перажыла такі стан, калі выявіла, што ў гэтую гісторыка-дакументальную хроніку не ўнесена прозвішча майго дзядзькі, старэйшага брата таты – Шчэцькі Аляксандра Іванавіча, які прызываўся ў Чырвоную Армію з Заямнаўскага сельсавета. Ён прапаў без вестак. Неаднаразовыя […]

Continue reading …
Дарагія ветэраны Вялікай Айчыннай вайны, жыхары Стаўбцоўшчыны!

Ад усяго сэрца віншую вас з Днём Незалежнасці Рэспублікі Беларусь, 71-й гадавінай з дня вызвалення нашай зямлі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Ідуць гады, мяняюцца пакаленні, імкліва абнаўляецца навакольны свет, але не гасне слава бацькоў і дзядоў, якія адстаялі ў жорсткай схватцы з ворагам свабоду і незалежнасць Радзімы. 3 ліпеня – гэта асаблівая дата ў гісторыі нашай […]

Continue reading …
3 ліпеня 2015 года. Дню Незалежнасці Рэспублікі Беларусь прысвячаецца

10.00 – мітынг, прысвечаны адкрыццю памятнага знака – гарматы каля вёскі Новы Свержань. 11.00 – мітынг-рэквіем «Рэха памяці» – плошча Бессмяротнасці. 11.30 – лёгкаатлетычны прабег па вуліцах горада памяці Героя Савецкага Саюза М. Салагуба. 12.00 – канцэрт з удзелам артыстаў тэатра Ірыны Дарафеевай – плошча Леніна. 12.00 – турніры па валейболе, настольным тэнісе, шахматах і […]

Continue reading …