ГАЛОЎНАЯ » Posts tagged with » Нумар № 5 (9856)
Купляйце беларускае!

Купляйце беларускае!

«Купляйце наша, беларускае!» З прапановай, як у даным выпадку – звярнуць увагу на прадукцыю айчыннага прадпрыемства «Гарызонт», не забываюцца ў аддзеле «Мэбля» магазіна «Гаспадарчыя тавары» прадаўцы-кансультанты Аксана Янчур (на здымку справа) і Ганна Сідарэня. Васіль ЗЯНЬКО

З адной вёскі

No Comment
З адной вёскі

Маладыя спецыялісты Алеся і Мікіта Зубовічы скончылі ў мінулым годзе сталічныя навучальныя ўстановы і працуюць у ААТ “Агранёманскі”. Алеся навучалася ў Мінскім дзяржаўным тэхналагічным каледжы, дзе атрымала спецыяльнасць бухгалтара. У таварыстве ёй прыйшлося перакваліфікавацца на эканаміста. Яна падсумоўвае вынікі работы малочнага і мяснога цэхаў. Мікіта – выпускнік Беларускага дзяржаўнага аграрна-тэхнічнага ўніверсітэта, дзе набыў спецыяльнасць інжынера-энергетыка. […]

Continue reading …
Ёсць прафесія – жыць дзецьмі

Некалькі пакаленняў стаўбчан маюць адносіны да гэтага чалавека – іх дзяцінства прайшло ў цёплым утульным доме, назва якому – дзіцячы сад. У абавязках Людмілы Логвін – стварыць атмасферу творчасці з поўнай магчымасцю рэалізацыі сваіх здольнасцяў педагогам і іншым супрацоўнікам і атмасферу дамашняй камфортнасці выхаванцам. Як жа гэта няпроста! І ад самой загадчыцы ў такім разе […]

Continue reading …
І сына навучыць вучыцца

Напярэдадні новага года тэлефон Леаніда Нарановіча не змаўкаў: яму тэлефанавалі калегі, сябры, знаёмыя і віншавалі з удзелам у тэлевізійнай праграме «Што? Дзе? Калі?» у Беларусі». І сапраўды, заўсёды вельмі прыемна і нечакана ўбачыць у эфіры Нацыянальнага тэлебачання сваіх знаёмых. Што ж датычыць Леаніда Нарановіча, настаўніка краязнаўства і прадмета «Асновы жыццядзейнасці чалавека» стаўбцоўскай гімназіі № 1, […]

Continue reading …
Нашы  кантактныя тэлефоны: 5-44-47, 5-33-63, SMS – 8-029-663-54-05

Зінаіда Бурдзілоўская акрэсліла праблему са станам дарогі ад Аталезі да Зуберава. Ёй даводзіцца часта наведваць сваю маці, інваліда І групы. Як гаворыць З. Бурдзілоўская, дарога такая разбітая, што даехаць на легкавой машыне вельмі няпроста. У вёсцы ж пражываюць у асноўным людзі пенсіённага ўзросту, за якімі патрэбны асаблівы догляд. Дарога ж гэтая не на лясны хутар, […]

Continue reading …

Жывёлагадоўля

No Comment

ЗАЦІКАЎЛЕНЫ Ў СУПРАЦОЎНІЦТВЕ Напрыканцы студзеня восем сельскагаспадарчых прадпрыемстваў раёна – ААТ «Жацерава», «Радзіма Якуба Коласа», «Дзераўное», «Радзіма Дзяржынскага», «Аталезь-агра», «Вішнявецкі-агра», «Рубяжэвічы» і ПДСУП «Профі-Аграцэнтр» – заключылі дагаворы на пастаўку камбікармоў з ААТ «Пухавіцкі камбінат хлебапрадуктаў». Спажыўцы атрымаюць 57 тон камбікорму КР-1 і КР-2 для цялят і 380 тон КР-61 – для дойнага статка. Вішняўчанам плануецца […]

Continue reading …
Аб’ект на Цэнтральнай

Аб’яднанне камунальных службаў распачало новы год са значнага аб’екта – пяціпавярховага дома па вуліцы Цэнтральнай, 19, у Стоўбцах. З дапамогай падраднай арганізацыі праводзіцца яго цеплавая мадэрнізацыя. Такім чынам, яшчэ адна шматпавярхоўка ў жылым мікрараёне нашага горада стане цяплейшай і – немалаважна – набудзе сучасны добраўпарадкаваны выгляд. Камунальнікі маюць шмат планаў на бягучы год і па […]

Continue reading …
Вядзецца продаж жылля

У ААТ «Дзераўное» вядзецца продаж жыллёвага фонду. На восем дамоў ужо аформлены дакументы і яны перададзены ва ўласнасць. Сёлета падалі заявы на выкуп дамоў яшчэ шаснаццаць чалавек, у іх ліку ёсць і ўжо не працуючыя ў гаспадарцы. Набываецца ва ўласнасць не толькі пабудаванае за сродкі гаспадаркі дзесяцігоддзі назад жыллё, а і новае, узведзенае за льготныя […]

Continue reading …
Па-суседску, па-таварыску

Нярэдка бывае так, што сацыяльнымі работнікамі фактычна можна назваць людзей, далёкіх ад сацыяльнай службы, даўно немаладых. Аднак яны нясуць іншым свой клопат і святло душы, нічога не патрабуючы ўзамен. Адносіны гэтых людзей выглядаюць вельмі натуральнымі – як прыяцельскія, таварыскія, суседскія. У гэтым іх і чалавечая сутнасць, і невытлумачальны боскі сэнс. …У дом да 85-гадовай удавы, […]

Continue reading …
З удзелам афіцэраў

Ужо дзявяты раз у Цясноўскай школе імя Ф. Э. Дзяржынскага прайшла калядная сустрэча з ветэранамі Камітэта дзяржаўнай бяспекі Рэспублікі Беларусь. У гэтую школу супрацоўнікі КДБ завітваюць не толькі на першавераснёўскую лінейку, а і ў дні іншых адметных дат. На памяць аб такіх сустрэчах засталіся не толькі добрыя ўражанні, але і падарункі – спартыўны інвентар, лічбавая […]

Continue reading …
Page 1 of 212