ГАЛОЎНАЯ » Posts tagged with » Нумар № 55 (10 004)
Пакаціўся круглы мяч

Пакаціўся круглы мяч

Месяц таму назад з лікам 6:2 каманда «Нёман-Агра» адолела «Крупкі-ДРБУ-164″. А затым толькі паражэнні – ад камандаў Дзяржынскага, Смалявіцкага, Маладзечанскага раёнаў. Паехалі ў Пухавічы з пэўнай надзеяй. Тамашняя «Зорка» акурат замыкала турнірную табліцу першынства вобласці. Ну і што? Бегалі, пасавалі, атакавалі… А мяч залятаў у вароты нёманцаў ажно чатыры разы. Лік «размачыў» толькі Андрэй Шпадарук. […]

Цэнтр, дзе развіваюцца здольнасці

Над развіццём здольнасцяў юных працуе  ДУА «Стаўбцоўскі цэнтр творчасці дзяцей і моладзі», загадчыцай якога з’яўляецца Жанна Яраславаўна Луцік. Тут кожнае дзіця, падлетак можа знайсці сабе занятак даспадобы.  У цэнтры дзейнічаюць 143 аб’яднанні па інтарэсах па сямі напрамках: тэхнічным, краязнаўчым, фізкультурна-спартыўным, мастацкім, культурна-забаўляльным, ваенна-патрыятычным і грамадска-гуманітарным. Найбольш папулярнымі з’яўляюцца народная студыя выяўленчага мастацтва «Вясёлка», гурткі «Цестапластыка», […]

Continue reading …
Пунсовыя ветразі на хвалях песні

Стаўбчанка Наталля Паўлючэнка прыняла ўдзел у завочным конкурсе «Ніхто не забыты, нішто не забыта», які праходзіў у рамках ХХІІІ Усерасійскага фестывалю аўтарскай песні «Грынландыя-2015″. Гэтае мерапрыемства было прымеркавана да 70-годдзя Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне і праходзіла ў вёсцы Башарава Кіраўскай вобласці. Менавіта песня «Вінавата вайна», якую напісала Наталля Мікалаеўна (дасылала дзве, другая – «Я […]

Continue reading …
Што прыводзіць да карупцыйных злачынстваў

У першым паўгоддзі 2015 года праваахоўнымі органамі на тэрыторыі Мінскай вобласці выяўлена 74 карупцыйныя злачынствы ў адносінах да 38 асоб, у тым ліку 35 па арт. 210 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь, 16 – па арт. 424 КК, 14 – па арт. 430 КК. Найбольшая колькасць – 16 злачынстваў – выяўлена ў галіне сельскай гаспадаркі, 12 […]

Continue reading …
Неэфектыўнае выкарыстанне бюджэтных сродкаў

Камітэтам дзяржкантролю ў ходзе праверкі выяўлены факт неэфектыўнага выкарыстання бюджэтных сродкаў, накіраваных на рэалізацыю ў Нясвіжскай цэнтральнай раённай бальніцы пілотнага праекта па ўкараненні цеплавой помпы з выкарыстаннем  геатэрмальных крыніц энергіі. Укараненне гэтага пілотнага праекта коштам больш за 1,7 млрд руб. жаданага эканамічнага эфекту не прынесла. Умоўнагадавы эканамічны эфект ад укаранення праекта павінен быў скласці 1200 […]

Continue reading …
Альтруістка з «Шашкаграда»

Гэты чалавек ніколі не пройдзе міма добрага ці, наадварот, дрэннага, не застанецца абыякавым да чуласці ці, наадварот, чэрствасці, усміхнецца бліжняму і знойдзе патрэбнае слова акурат у той момант, калі неабходна тэрмінова выправіць сітуацыю або разрадзіць абстаноўку… Быць па жыцці руплівым падзвіжнікам, тонкім псіхолагам і своеасаблівым міратворцам Ніне Дубовік, народжанай за год да Вялікай Айчыннай, – […]

Continue reading …
Думка завадчан – аб паляпшэнні тэлеэфіру

На сустрэчы з работнікамі ААТ «Торфабрыкетны завод Нёман» пабываў старшыня Белтэлерадыёкампаніі Генадзь Давыдзька, які азнаёміўся з прадпрыемствам, праблемамі і ўмовамі, у якіх працуюць торфабрыкетчыкі. Для завода сёння не самы лёгкі час. Сярод спажыўцоў падае попыт на яго асноўную прадукцыю – торфабрыкеты. Аднак жа разам з газіфікацыяй важнымі з’яўляюцца і альтэрнатыўныя крыніцы энергіі. Таму вытворцы знаходзяцца […]

Continue reading …
Хлеб – вялікае наша багацце

Жніво – пара асаблівая. У гэты час нічога няма важней, чым спаўна сабраць вырашчаны ўраджай, а ўборка збажыны становіцца стратэгічнай дзяржаўнай задачай. Па добрай традыцыі штогод жніво пачынаецца святам «Зажынкі». Афіцыйны старт уборачнай кампаніі ў нашым раёне быў дадзены ў мінулую суботу на палетках ААТ «Каганец». У гэтай гаспадарцы летась атрымалі  неблагі для мясцовых палеткаў […]

Continue reading …
Камбінат – афіцыйна стаўбцоўскі

На пасяджэнні раённага выканаўчага камітэта, якое адбылося ў мінулую пятніцу, старшынёй Юрыем Горлавым абвешчана важнае, лёсавызначальнае для сённяшняга філіяла «Стоўбцы» ААТ «Мінскі мясакамбінат», рашэнне. На пачатку пасяджэння Юрый Горлаў урачыста ўручыў дырэктару філіяла Рамуальдзе Бурдукевіч рашэнне Мінскага абласнога выканаўчага камітэта № 627 ад 15 ліпеня 2015 года, падпісанае старшынёй С. Б. Шапірам і кіраўніком спраў […]

Continue reading …
Безумоўны клопат

Пенсіённы ўзрост у Беларусі павышацца не будзе. Аб гэтым заявіў 24 ліпеня Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка на нарадзе аб асобных пытаннях сацыяльнага забеспячэння. «Маё меркаванне наконт гэтага вядома: калі людзі не хочуць павышэння пенсіённага ўзросту, мы ім адкрыта сказалі – вось такі пенсіённы ўзрост, такі пенсіённы фонд, мы яго дзелім на ўсіх пенсіянераў». Ён звярнуў […]

Continue reading …
Page 1 of 212