ГАЛОЎНАЯ » Posts tagged with » Нумар № 56 (10 005)

Бягом за здароўем

У дзіцячым аздараўленчым лагеры «Нёман» прайшла міжведамасная акцыя «Бягом за здароўем». Яе арганізатарамі выступілі аддзелы адукацыі, спорту і турызму, ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама, раённы цэнтр гігіены і эпідэміялогіі, цэнтральная раённая бальніца, раённы аддзел унутраных спраў райвыканкама і раённы аддзел па надзвычайных сітуацыях. Мерапрыемства было накіравана на прафілактыку правапарушэнняў, залежнасцяў, вірусных гепатытаў. […]

Кантрольная праверка цэнтральнай раённай бальніцы паказала: пазіцыя кіраўніцтва гэтай установы накіравана і на бяспеку ў супрацьпажарным плане. Відавочна станоўчая дынаміка: са 121-го парушэння, выяўленых інспектарамі ў мінулым годзе, засталося 34, прычым па 22-х праводзяцца работы. Акрамя бальніцы, мерапрыемствы, накіраваныя на паляпшэнне супрацьпажарнага стану аб’ектаў, ажыццяўляюцца на ААТ «ТБЗ Нёман», ДУП «ПМК-233″ г. Стоўбцы, на ўчастку […]

Continue reading …

Летам людзі праводзяць шмат часу не дома: выязджаюць на прыроду, за горад, на дачы. І трэба памятаць, што гэты перыяд небяспечны магчымасцю харчовых атручэнняў, узнікнення кішэчных інфекцый, такіх як сальманелёз, дызентэрыя, ротавірусныя, энтэравірусныя і іншыя інфекцыі, ад якіх часцей захворваюць дзеці. Каб пазбегнуць вострых кішэчных інфекцый, ведайце і выконвайце меры прафілактыкі. Неабходна перад ежай заўсёды […]

Continue reading …
Дзеля нашай бяспекі

НЕ ПРЫШПІЛЕНЫЯ РАМЯНЯМІ, ДЗІЦЯ – БЕЗ АЎТАКРЭСЛА… Чарговае дарожна-транспартнае здарэнне з пацярпелым дзіцем-пасажырам адзначана ў Мінскай вобласці. 25 ліпеня каля 10.00 на 74-м км аўтадарогі Пухавічы – Узда – Негарэлае на тэрыторыі Уздзенскага раёна адбылося сутыкненне матацыкла «Сузукі», якім кіраваў 30-гадовы жыхар Уздзенскага раёна, з аўтамашынай «Форд-ф’южн». Матацыкл, ужо без вадзіцеля, вынесла на паласу сустрэчнага […]

Continue reading …

Запаветнае

No Comment
Запаветнае

ХРАМ — ЛАМПАДА МАЛОЙ СЛАБОДКІ Свята-Георгіеўскі храм у вёсцы Слабодка Літвенскага сельсавета – адзін з самых старадаўніх на тэрыторыі нашага раёна. Адна версія, што яму больш за 250 гадоў,  другая – больш за сто. Гэтая старадаўняя драўляная царква – лампада стаўбцоўскай глыбінкі. Свята-Георгіеўская царква адметная і тым, што ў ёй захоўваецца цудатворная Тонава-Слабадская ікона Божай […]

Continue reading …
Ад хлебнай нівы да роднага Ніўнага

З пачатку года на Стаўбцоўшчыне прайшло ўжо пятае свята вёскі, на гэты раз – у Ніўным. – Свята вашай вёскі – свята для ўсяго раёна, – падкрэсліў, шчыра вітаючы ніўнянцаў, старшыня раённага выканаўчага камітэта Юрый Горлаў. – Падобныя мерапрыемствы праводзяцца па ўсёй Міншчыне. У нас яны ладзяцца штомесяц – гэта ўжо пятае з пачатку года […]

Continue reading …
На галоўнай магістралі

Дзень чыгуначніка адзначаецца тады, калі наступае гарачая ўборачная пара. Падобнае супадзенне – сімвалічны знак таго, што запатрабаванасць у людзях гэтай прафесіі была, ёсць і будзе, як, напрыклад, у хлебе, і што яны, такія незаменныя, дакладна не з разраду тых, хто робіць сваю справу сяк-так, між іншым або наспех. Дзейнасць чыгуначнікаў характарызуецца грунтоўным падыходам і, калі […]

Continue reading …
На вахце ўраджаю

ПОБАЧ З ВОПЫТНЫМІ ШЧЫРУЮЦЬ МАЛАДЫЯ У ААТ «Агранёманскі» сёлета вырашчаны неблагі ўраджай збожжавых і зернебабовых культур, які неабходна зжаць на плошчы 2600 гектараў.  На гэтым тыдні хлебаробы прыступілі да жніва, першым убіраюць ячмень. Гэтая культура займае ў гаспадарцы плошчу 860 гектараў. Разам з намеснікам дырэктара па раслінаводстве Іванам Скварчэўскім пад’ехалі да камбайнаў. Пасля моцнага ліўня […]

Continue reading …
Падзеі і здарэнні

ЗАГСам зарэгістраваны па раёне 15 шлюбаў. Скасаваны тры сямейныя саюзы. Пасведчанні аб нараджэнні атрымалі шэсць маленькіх жыхароў Стаўбцоўшчыны: Цімафей Анішчук, Арцём Астапковіч, Эліна Барысевіч, Тэона-Інжысу Дземірал, Кацярына Тарабеш, Ксенія Туміловіч і Дар’я Уласік. Зямны шлях закончыўся для дзесяці жыхароў раёна. Міліцыяй зарэгістраваны 133 паведамленні аб правапарушэннях. З пад’езда дома па вуліцы Цэнтральнай украдзены дзве пары […]

Continue reading …
Навіны Стаўбцоўшчыны

У ЖНІЎНІ ВЕРАСЕНЬ ВІДАЦЬ У Стоўбцах працуе школьны кірмаш. Традыцыйна размешчаны побач з магазінам «Дзіцячы свет», ён запрашае штодзённа, акрамя панядзелка. – Завезены канцтавары, швейныя і трыкатажныя вырабы, партфелі, абутак  – усё неабходнае да школы дзяўчынкам і хлопчыкам. Ёсць шмат навінак ад нашых беларускіх вытворцаў, – адразу ўзбуджае пакупніцкую цікаўнасць начальнік прамтаварнага аддзела райспажыўтаварыства Лідзія […]

Continue reading …
Page 1 of 212