ГАЛОЎНАЯ » Posts tagged with » Нумар № 56 (10 202)
З метадычнай падтрымкай

З метадычнай падтрымкай

На пасяджэнні прэзідыума савета раённага аб’яднання прафсаюзаў былі абмеркаваны вынікі маніторынгу захавання заканадаўства аб ахове працы, які правяла рэйдавая група тэхнічнай інспекцыі Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі ва ўстановах і арганізацыях нашага раёна. Заслухаўшы інфармацыю старшыні раённага аб’яднання прафсаюзаў Юрыя Ларычэва, члены прэзідыума выказалі меркаванне, што ёсць неабходнасць аказання метадычнай дапамогі ў арганізацыі работы грамадскіх інспектараў і […]

І ўсё ж такі круг надзей

Чэмпіянат Беларусі па футболе ў першай лізе пераадолеў экватар. Першы круг, палову турнірнага шляху, каманда «Нёман-Агра» завяршыла сустрэчай у Бабруйску. Заўсёды верыцца ў добрае, але… З праведзеных сёлета сустрэч у другіх гарадах нашы футбалісты не здабылі ніводнага ачка. Тут нават адносным поспехам можна назваць выступленне ў Мікашэвічах, паражэнне з мінімальным лікам – 1:2. А так… […]

Continue reading …
Прывозім лекі з-за мяжы па правілах

У большасці краін, у тым ліку і ў Беларусі, забаронена ўвозіць наркатычныя сродкі і іх прэкурсары. Аднак ёсць і спіс лекавых сродкаў з утрыманнем наркотыкаў, дазволеных да абароту, прытым ён пастаянна папаўняецца. Плануючы паездку, варта паглядзець, ці ўваходзіць лекавы прэпарат у гэты спіс. Згодна з Законам Рэспублікі Беларусь «Аб наркатычных сродках, псіхатропных рэчывах, іх прэкурсарах […]

Continue reading …
Галоўны экзамен года

Найпершая і важная задача, якая ставіцца перад хлебаробамі раёна, і яна актуальная штогод, – убраць хлеб без страт. Ураджай вырашчаны, яго трэба спаўна зжаць і засыпаць у засекі. А дзеля гэтага, як вядома, неабходна як след падрыхтаваць уборачную тэхніку. Менавіта пытанням тэхналагічнай настройкі і рэгуліроўкі збожжаўборачных камбайнаў і быў прысвечаны семінар-вучоба, які прайшоў у мінулую […]

Continue reading …
Калі бабуля дома адна

На адным з метадычных саветаў камітэта па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Мінаблвыканкама быў прадстаўлены вопыт укаранення інавацыйнага метада Стаўбцоўскага тэрытарыяльнага цэнтра ў рабоце з грамадзянамі пажылога ўзросту. – Ні для кога не сакрэт, што з узростам чалавек паступова страчвае навыкі да самаабслугоўвання і можа ўзнікнуць патрэба ў старонняй дапамозе, – расказвае загадчык аддзялення дзённага […]

Continue reading …
З добрым настроем – на спартакіяду

Спартыўна-культурная сфера не застаецца па-за ўвагай Стаўбцоўскага аб’яднання камунальных службаў. Так, камунальнікі ў чарговы раз прынялі ўдзел у спартакіядзе, арганізаванай Мінскай абласной арганізацыяй Беларускага прафсаюза работнікаў мясцовай прамысловасці і камунальна-бытавых прадпрыемстваў. – Спартакіяда праходзіла ў 12-ы раз, сёлета – на турбазе «Нарачанка» (Мядзельскі раён), – расказала старшыня прафсаюзнага камітэта АКС Вера ДРУЗЬ. – Удзел у […]

Continue reading …

Уборка-2017

No Comment
Уборка-2017

Благаславенне на працу Спрадвеку ў нашых продкаў было правілам пачынаць усякую важную справу, просячы Божай дапамогі. А тым больш – уборку збожжавых, калі патрабуецца максімум сіл і старанняў убраць хлеб спешна і без страт, бо вырасціць яго ў складаных умовах надвор’я ў апошні час, вельмі нялёгка. Дырэктар СЖК «Налібакі» Віталь Кушнер запрасіў настаяцеля мясцовага храма […]

Continue reading …
Жніво стартавала!

У мінулыя выхадныя ў гаспадарках раёна пачалася ўборка збожжавых культур. Вывелі на палеткі свае камбайны хлебаробы ААТ «Вішнявецкі-агра», «Жацерава», «Дзераўное», «Радзіма Якуба Коласа» і «Шашкі». У першых чатырох сельгаставарыствах убіраюцца ячмені, ў апошнім — азімае трыцікале. Па стане на 31 жніўня па раёне было зжата 426,3 гектара. Сярэдняя ўраджайнасць склала 34,2 цэнтнера з гектара. Дарэчы, […]

Continue reading …
Поле ўраджайнае – важна пастарацца

У мінулую суботу хлебаробы ААТ «Вішнявецкі-агра» аднымі з першых у раёне пачалі жніво. Усе восем камбайнаў выйшлі на ячменныя палеткі за вёскай Ахрэмавічы. – Сёлета збожжавыя намнога больш ураджайныя, чым летась, – кажа брыгадзір паляводчай брыгады № 2 Міхаіл Грышан, з якім сустрэліся на полі. – Піваварны ячмень сорту «бровар» аддзячвае амаль 40 цэнтнерамі збожжа […]

Continue reading …

Прамая лінія

No Comment
Прамая лінія

У суботу, 5 жніўня, з 09.00 да 12.00 прамую тэлефонную лінію правядзе кіраўнік спраў райвыканкама Янкоўская Ала Рыгораўна. Пытанні на прамую лінію задавайце па тэлефоне 5-01-50.

Continue reading …