ГАЛОЎНАЯ » Posts tagged with » Нумар № 56 (9908)
Рухацца па рэйках часу

Рухацца па рэйках часу

У першыя выхадныя жніўня чыгуначнікі адзначаюць сваё прафесійнае свята. Пара для іх адказная, напружаная, асабліва ў плане пасажырскіх перавозак. Аднак работа станцыі Стоўбцы застаецца нязменна стабільнай. – Працуем у звычайным рэжыме зладжаным калектывам, які амаладжаецца і пры гэтым не губляе сваіх лепшых традыцый, – адзначае в. а. начальніка станцыі Таццяна Санько. У ліку лепшых традыцый […]

Падзеі і здарэнні

ЗАГСам зарэгістравана па раёне сем  шлюбаў. Зроблена шэсць адзнак аб скасаванні сямейнага саюза. Пасведчанні аб нараджэнні атрымалі дзевяць маленькіх жыхароў Стаўбцоўшчыны: Ігнацій Свірыда, Віктар Скроб, Глеб Конан, Ягор Кандрацюк, Дзмітрый Емяльянаў, Валерыя Карабін, Раман Зайко, Соф’я Лапко і Кірыл Макарэвіч.  Зямны шлях закончыўся для 27 чалавек. У пажарнай часці занатавалі адно вогненнае здарэнне. У мінулую […]

Continue reading …
На прасторах Стаўбцоўшчыны

ПРЫНЯЛІ БРАТОЎ-СЛАВЯН У нашым  раёне, а менавіта ў Новай Вёсцы, пасяліліся тры сям’і бежанцаў з Украіны: дзве з Данецкай і адна з Луганскай абласцей.  Кіраўніцтва ААТ «Вялікі Двор» не толькі выдзеліла ім  жыллё, а і забяспечыла неабходнай мэбляй і бытавой тэхнікай, бялізнай. Прынялі ў сваю вялікую сям’ю і адгукнуліся на бяду братоў-славян вяскоўцы,  дапамаглі абжыцца. […]

Continue reading …
Кожная кватэра –  маленькі храм

На мінулым тыдні забудоўшчыкі жыллёва-вытворчага будаўнічага кааператыва «Стоўбцы-4″ атрымалі ключы ад пабудаваных імі з дзяржаўнай падтрымкай  кватэр. Святочнае мерапрыемства ладзілася на пляцоўцы ля новага дома, якому дастаўся № 13. Тут сабраліся будучыя насельнікі, а дакладней сказаць, ужо паўнапраўныя яго жыльцы. Мамы, таты і дзеткі  з нецярпеннем чакалі таго моманту, калі змогуць адчыніць дзверы свайго ўласнага […]

Continue reading …

На палях раёна

No Comment
На палях раёна

(інфармацыя на 31 ліпеня) Збожжавыя і зернебабовыя культуры ў гаспадарках раёна ўбраны з плошчы 14 061 гектар, шnо склала 56,4 працэнта. Намалочана 50009,6 тоны збожжа. Ураджайнасць склала 36 цэнтнераў з гектара, што на 4,2 цэнтнера больш, чым летась. Па тэмпах уборкі лідзіруюць хлебаробы  ААТ «Агранёманскі». На другім месцы – ААТ «Жацерава», на трэцім –  ААТ […]

Continue reading …

Дошка гонару

No Comment
Дошка гонару

У раённым спаборніцтве з пачатку ўборкі збожжавых на 31 ліпеня лепшых паказчыкаў дасягнулі: –  экіпаж камбайнераў ААТ «Агранёманскі» ў складзе Валерыя і Андрэя Жукоў, якія на камбайне «Лексіон-540 С» убралі 325,5 гектара і намалацілі 1507,8 тоны збожжа;  – экіпаж камбайнераў ААТ «Вялікі Двор» у складзе Сяргея і Аляксандра Сенькаў, якія на камбайне «Лексіон-560″ убралі 272 […]

Continue reading …
За парадак на Стаўбцоўшчыне

На пасяджэнні райвыканкама было разгледжана актуальнае пытанне: як наводзіцца парадак на Стаўбцоўшчыне? З мэтай выканання даручэння Прэзідэнта краіны і Урада ў нашым раёне рэалізуюцца мерапрыемствы па навядзенні парадку на зямлі і добраўпарадкаванні тэрыторый населеных пунктаў. Прынята рашэнне ад 17 лютага 2014 года № 224, якім зацверджаны план мерапрыемстваў і заданняў па навядзенні парадку. З інфармацыяй […]

Continue reading …
Багаты каравай велікадворскіх хлебаробаў

У ліку першых у раёне намалаціў тысячу тон збожжа экіпаж камбайнераў з ААТ «Вялікі Двор» у складзе бацькі і сына Сяргея і Аляксандра Сенькаў. Павіншаваць хлебаробаў з працоўнай перамогай прыехалі на поле першы намеснік старшыні райвыканкама, начальнік райсельгасхарча Іван Загдай і старшыня райкама прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу Тамара Калошыч. Са шчырымі словамі ўдзячнасці за плённую […]

Continue reading …
Да ўвагі грамадзян

У сувязі з небяспечным у пажарных адносінах надвор’ем прынята рашэнне аб забароне наведвання лясоў грамадзянамі  з 31.07.2014. У даны перыяд забараняецца таксама ўезд у лясныя масівы на ўласным транспарце, распальванне кастроў і выкарыстанне мангалаў у лясах. Парушэнне патрабаванняў пажарнай бяспекі ў лясах можа выклікаць накладанне штрафу ў памеры да 25 базавых велічынь.

Continue reading …