ГАЛОЎНАЯ » Posts tagged with » Нумар № 57 (10 006)
Пакарыцелі воднай стыхіі

Пакарыцелі воднай стыхіі

Упершыню ў Цэнтры павышэння кваліфікацыі кіруючых работнікаў і спецыялістаў Стаўбцоўскага райсельгасхарча выпушчана група вадзіцеляў маламерных суднаў. Акрамя супрацоўнікаў цэнтра, у  склад прыёмнай камісіі ўваходзілі начальнік Дзяржаўнай інспекцыі па маламерных суднах Мінскай вобласці Антон Запрудскі, інспектар стаўбцоўскага ўчастка гэтай інспекцыі Іосіф Грыгарцэвіч і намеснік начальніка раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях Віталь Кожыч. З набранай групы з […]

«Лівень» пасля «засухі»

8:0 – такім разгромным лікам завяршылі футбалісты «Нёмана-Агра» сустрэчу з сапернікамі з Маладзечанскага раёна – камандай «Забудова-Буд». «Лівень» галоў пасля працяглай «засухі» – чатырох запар паражэнняў у матчах першынства вобласці. Дзіўна ці не надта? Зразумела, хлопцаў зачапілі за жывое няўдачы. Сабралі аптымальны састаў, да якога дабавіўся нападаючы Ілья Шэлег. І гэты навабранец адзначыўся ажно трыма […]

Continue reading …
Няхай радуе песня

З народным фальклорным ансамблем «Коласавы землякі», добра вядомым у нашым раёне, чарговы раз давялося сустрэцца на ўрачыстым ушанаванні Героя Сацыялістычнай Працы Зінаіды Ярашэвіч з нагоды яе 75-гадовага юбілею. Калектыў падрыхтаваў для Зінаіды Пятроўны невялікі канцэрт са свайго шматлікага рэпертуару, у які ўвайшлі мілагучныя і жартаўлівыя песні на вясковы матыў. Выкананыя нібыта на адным дыханні, на […]

Continue reading …
Калі наступае адказнасць

АДКАЗНАСЦЬ ЗА ХАЛАТНАСЦЬ Пракуратурай Мінскай вобласці накіравана ў суд крымінальная справа па факце гібелі жывёлы на свінатаварным комплексе ААТ «Забалоцкі» ў Любанскім раёне. Абвінавачванне па справе прад’яўлена начальніку гэтага комплексу. Устаноўлена, што начальнік комплексу, парушаючы патрабаванні інструкцыі па эксплуатацыі сістэмы вентыляцыі, даў указанні падначаленым яму работнікам адключыць тры вентылятары (з чатырох), якія падавалі паветра ў […]

Continue reading …
Якасць, пацверджаная міжнародным сертыфікатам

На філіяле «Стоўбцы» ААТ «Мінскі мясакамбінат» – знакавая падзея. Дырэктару Рамуальдзе Бурдукевіч прадстаўніком англійскага органа па сертыфікацыі  Bureau Veritas Certification у Рэспубліцы Беларусь уручаны сертыфікаты і памятная дошка міжнароднага ўзору на пацвярджэнне адпаведнасці патрабаванням ISO 22000:2005. Сертыфікат засвядчае, што сістэма менеджменту бяспекі прадуктаў харчавання  адносна вытворчасці мяса ялавічыны ў паўтушах, чацвярцінах, водрубах у ахалоджаным і […]

Continue reading …
Дзеля нашай бяспекі

НА ГАНДЛЁВЫХ АБ’ЕКТАХ Інспекцыяй нагляду і прафілактыкі раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях завершана планавая праверка раённага спажывецкага таварыства, у ходзе якой выяўлены амаль тры сотні парушэнняў нормаў і правілаў пажарнай бяспекі. Пры параўнанні гэтых парушэнняў з тымі, якія ўтрымліваюцца ў апошнім прадпісанні, кідаецца ў вочы іх аднолькавасць, падабенства. Сярод недахопаў на аб’ектах гандлю – нізкі […]

Continue reading …
«Дзеці – свае, таму і прышпільваем іх»,  – так эмацыянальна патлумачыў адзін з вадзіцеляў сваю пазіцыю адносна перавозкі дзяцей-пасажыраў

Супрацоўнікі абласной і раённай ДАІ сумесна з аддзелам адукацыі, спорту і турызму райвыканкама, рэдакцыяй газеты «Прамень» правялі рэйд на дарогах раёна ў рамках прафілактычных акцый – «Дзеці-пасажыры» і «Цвярозы вадзіцель». Рэйдавая брыгада працавала на аўтадарозе Стоўбцы – Рубяжэвічы. Ля магазіна «Родны кут», дзе акурат цэнтр Рубяжэвічаў і развілка дарог, бліжэй да абеду назіраецца прыкметнае ажыўленне. […]

Continue reading …
Падарыць радасць дзецям

Звяртаем увагу кіраўнікоў і работнікаў арганізацый, прадпрыемстваў раёна, індывідуальных прадпрымальнікаў, свяшчэннаслужыцеляў і прыхаджан цэркваў і касцёлаў, грамадзян, што на тэрыторыі Стаўбцоўскага раёна сёння пражываюць 73 дзіцяці, якія маюць статус дзяцей-сірот і дзяцей, якія засталіся без апекі бацькоў. 24 з іх знаходзяцца на выхаванні ў прыёмных сем’ях, 42 – у апякунскіх, 7 – у дзіцячым доме […]

Continue reading …
Дырэктыва № 2. Людзі звяртаюцца ў выканкам

Органамі дзяржаўнага кіравання Стаўбцоўскага раёна работа з насельніцтвам праводзіцца ў адпаведнасці з Дырэктывай Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь № 2 «Аб дэбюракратызацыі дзяржаўнага апарату», законамі Рэспублікі Беларусь «Аб зваротах грамадзян і юрыдычных асоб» і «Аб асновах адміністрацыйных працэдур», іншымі прававымі актамі. Работа выканаўчых і распарадчых органаў раёна накіравана на вырашэнне пытанняў жыццядзейнасці грамадзян. Разгляд зваротаў грамадзян і […]

Continue reading …
Узнагародзілі за працу

Аператар па штучным асемяненні буйной рагатай жывёлы ААТ «Каганец» Галіна Канатка за шматгадовую плённую працу ў жывёлагадоўлі і высокія вытворчыя паказчыкі ўдастоена медаля «За працоўныя заслугі». На ўрачыстай цырымоніі, якая праходзіла ў Палацы Рэспублікі напярэдадні вялікага свята – Дня Незалежнасці, высокую ўзнагароду, па даручэнні кіраўніка дзяржавы, Галіне Іванаўне ўручыў прэм’ер-міністр Беларусі Андрэй Кабякоў. Шчырую руплівіцу […]

Continue reading …
Page 1 of 212