ГАЛОЎНАЯ » Posts tagged with » Нумар № 62 (9914)
Каб не здарылася бяды

Каб не здарылася бяды

ПАСЛЯ ПРАВЕРКІ: ЗНОЎ ДАПУСКАЮЦЦА ПАРУШЭННІ Інспекцыяй нагляду і прафілактыкі раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях праведзены  праверкі супрацьпажарнага стану на вытворчых, гандлёвых  і сельскагаспадарчых аб’ектах раёна. У ААТ «Радзіма Дзяржынскага» большасць раней выяўленых парушэнняў, якія неабходна было выправіць, згодна з выдадзенымі прадпісаннямі, не ўхіляюцца. І нават тыя, якія не патрабуюць значных фінансавых укладанняў. Падчас праверкі зноў […]

Для падтрымання законнасці і правапарадку

Які стан падтрымання законнасці і правапарадку ў раёне? На гэтае пытанне адказвае пракурор Стаўбцоўскага раёна Сяргей Валер’евіч ГРЫЦУК. У першым паўгоддзі 2014 года пракуратурай рэалізаваны комплекс наглядных і правапрымальных мер, накіраваных на замацаванне станоўчых тэндэнцый у паляпшэнні крымінагеннай сітуацыі, стану законнасці і правапарадку, павышэнні ўзроўню прафілактычнай дзейнасці. Сведчаннем таму з’яўляецца скарачэнне агульнай колькасці злачынстваў, зарэгістраваных […]

Continue reading …
Няма прайграўшых там, дзе жыве турысцкі дух

Турзлётстаўбцоўскай мо-ладзі на паляне ва ўрочышчы «Бервянец»  арганізаваны  сёмы раз пад эгідай аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі, аддзела адукацыі, спорту і турызму райвыканкама, а таксама раённага камітэта БРСМ, ужо пераўтварыўся ў моцную традыцыю, стаў маладзёжным стылем і, адначасова, яркім фінішам адыходзячага лета. Свой уклад у сёлетнюю  «вясёлку» турысцка-спартыўнага свята ўнеслі дзевяць камандаў. […]

Continue reading …

Акцыя

No Comment
Акцыя

28 і 29 жніўня 2014 года ва УАЗ «Стаўбцоўская ЦРБ» адбудзецца  рэспубліканская акцыя «Разам супраць раку». Прыём правядзе ўрач-анколаг у каб. 421 Стаўбцоўскай паліклінікі: 28.08.2014 –  з 10.00 да 12.00, з 14.00 да 16.00; 29.08.2014 – з 10.00 да 13.00. Запіс па нумары тэлефона 5-49-79.

Continue reading …
Падзеі і здарэнні

ЗАГСам зарэгістраваны па раёне 16 шлюбаў, зроблены шэсць адзнак аб скасаванні сямейнага саюза. Пасведчанні аб нараджэнні атрымалі восем маленькіх жыхароў Стаўбцоўшчыны: Дарына Мацак, Марыя Міцкевіч, Ксенія Ключнік, Мірон Борыс, Яна Герасіменка, Ягор Дзінекін, Валерыя Калініна і Ксенія Рубін. Зямны шлях закончыўся для 11-ці чалавек. У пажарнай часці згадалі вогненнае здарэнне ў Ругайцы. Паведамленне аб загаранні […]

Continue reading …

Перад вераснем

No Comment
Перад вераснем

УВАЙШЛІ Ў ТОП-100 Сярэдняя школа № 3 г. Стоўбцы ўвайшла ў ТОП-100 лепшых устаноў адукацыі рэспублікі па рэйтынгу балаў у выпускнікоў на цэнтралізаваным тэсціраванні. Такая інфармацыя прадастаўлена Рэспубліканскім інстытутам кантролю ведаў. Яшчэ адна прыемная навіна для нашага раёна: і аддзел адукацыі, спорту і турызму Стаўбцоўскага райвыканкама ўвайшоў у ТОП -100 раёнаў рэспублікі па рэйтынгу балаў […]

Continue reading …
На прасторах Стаўбцоўшчыны

АБДЫМКІ НОВАБУДОЎЛЯЎ Усё больш бяруць горад у свае абдымкі новабудоўлі. Зноў уздоўж вуліцы Міру майстры ПМК-233 закладваюць падмуркі новага 60-кватэрнага кааператыўнага дома. На яго ўзвядзенні працуе вопытная брыгада Аляксандра Фенькі. Фота Васіля ЗЯНЬКО   ВЫТВОРЧАСЦЬ: У ЗАПАСЕ – ЯКАСНЫ ТОРФ Не прыпамінаюць на торфабрыкетным заводзе «Нёман», каб калі-небудзь раней сезон здабычы торфу закончыўся ў ліпені. […]

Continue reading …
Дадатковыя гектары для «Агранёманскага»

Стаўбцоўскае ПМС увяло ў эксплуатацыю пасля рэканструкцыі адзін з пускавых комплексаў меліярацыйнай сістэмы «Нёман». Яго плошча – 154 гектары. Гэтыя дадатковыя гектары ўжо папаўняюць кармавую базу ААТ «Агранёманскі». Аднак і яны далёка не мяжа. У названай гаспадарцы знаходзяцца сёлета асноўныя вытворчыя аб’екты меліяратараў раёна. Меліярацыйная сістэма «Нёман» складаецца з двух участкаў, плошчай 251 гектар і […]

Continue reading …
Настаўнікі на жніве

Уборка збожжавых у раёне збірае на хлебных палетках не толькі працаўнікоў сельскагаспадарчых калектываў. На дапамогу аграрыям прыходзяць у гэты час школьнікі і працаўнікі іншых сфер раёна, якія знаходзяцца ў чарговых водпусках. Аддзел адукацыі, спорту і турызму райвыканкама «камандзіраваў» на гэтую гарачую сельскагаспадарчую кампанію васьмярых сваіх працаўнікоў. За штурвал камбайна селі: у ААТ «Аталезь-агра» вадзіцель аддзела […]

Continue reading …
У  многіх  асаблівы  клопат

Кожны дзень прыбліжае нас да 1 верасня. У клопатах сем’і, навучальныя ўстановы. Па традыцыі перад новым навучальным годам  праведзена прамая тэлефонная лінія з начальнікам аддзела адукацыі, спорту і турызму райвыканкама Юрыем  Ларычэвым. Усе, у каго былі пытанні да кіраўніка адукацыйнай сферы раёна, атрымалі на іх адказы. Было некалькі тэлефанаванняў аб выпускных экзаменах. У прыватнасці, цікавіліся, […]

Continue reading …
Page 1 of 212