ГАЛОЎНАЯ » Posts tagged with » Нумар № 78 (10 027)
Суботнія сустрэчы

Суботнія сустрэчы

У СКВЕРЫ ГАРАДСКІМ Сям’я Александровічаў у выхадныя любіць адпачываць разам. І сонечным восеньскім днём добра прайсціся па горадзе, пабываць у скверыку. Радуюцца дзеці, што бацькі з імі разам, што можна даверыць ім свае сакрэты, падзяліцца навінамі. Фота Нэлі АСТРЭЙКА   УРАДЖАЙНЫ САД Чым не садовае багацце? Сапраўды, ёсць чым пахваліцца Валерыю Рыжых. Адна з груш […]

Напярэдадні праваслаўнай Дзмітрыеўскай бацькоўскай суботы і дня памінання памерлых па каталіцкім календары работнікі раённага Цэнтра культуры ў перадапошні дзень кастрычніка правядуць незвычайны вечар – вечар памяці сваіх калег. Праграма складзена так, каб ажылі ў памяці тыя, хто працаваў разам, хто пакінуў аб сабе добрую памяць. Гэты вечар адбудзецца і напярэдадні дня нараджэння Якуба Коласа. Да […]

Continue reading …
Намаляваць музыку Агінскага

2015 год аб’яўлены ЮНЭСКА  Годам Агінскага Міхала Клеафаса. 25 верасня адзначалася юілейная дата – 250 гадоў з дня нараджэння кампазітара. Можна па-рознаму выказаць сваю любоў і падзяку маэстра. Слухаць яго паланэз № 13, танцаваць, чэрпаць інфармацыю з яго жыццёвага і  творчага  шляху, а можна…. можна было намаляваць  музыку. Адкрыты міжнародны конкурс малюнкаў «Агінскі без межаў» […]

Continue reading …
Спайс б’е накаўтам…

Стаўбчанін Ц. у свае 24 наўрад ці спадзяваўся, што яго лёс можа так крута перамяніцца – прыгаворам суда яму вынесена пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі тэрмінам на 10 гадоў з адбываннем яго ў калоніі ўзмоцненага рэжыму і канфіскацыяй маёмасці. Улічваючы тое, што сябе ён лічыў звычайным хлопцам, без асаблівых «пантоў», у меру сучасным, які патроху […]

Continue reading …
Для нашай бяспекі

АКНО ДАІ. ПАЦВЕРДЖАНА ЭКСПЕРЫМЕНТАМ Шмат гаворыцца пра патрабаванне Правіл дарожнага руху па абазначэнні святлоадбівальнымі элементамі, катафотамі і камізэлькамі ў цёмны час сутак. Усе ведаюць, але не ўсе, акрамя вадзіцеляў, лічаць гэтыя самыя простыя сродкі абароны ад аўтанаезду сапраўды карыснымі і патрэбнымі. Толькі ў Мінскай вобласці з пачатку года пад коламі загінулі 50 чалавек. Для таго […]

Continue reading …
На варце эканамічнай бяспекі

Кантроль за выкананнем парадку здзяйснення знешнеэканамічнай дзейнасці з’яўляецца адной з прыярытэтных задач Камітэта дзяржкантролю Мінскай вобласці па забеспячэнні эканамічнай бяспекі краіны. У гэтай сувязі Камітэтам дзяржкантролю Мінскай вобласці ва ўзаемадзеянні з Нацыянальным банкам Рэспублікі Беларусь і праваахоўнымі органамі ў бягучым годзе працягнуты аналіз своечасовасці завяршэння суб’ектамі гаспадарання знешнегандлёвых аперацый, у тым ліку своечасовасці паступлення валютнай […]

Continue reading …
Падзеі і здарэнні

ЗАГСам зарэгістравана па раёне за апошнія два тыдні 18 шлюбаў, зроблена восем адзнак аб скасаванні сямейнага саюза. Пасведчанні аб нараджэнні атрымалі 14 маленькіх жыхароў Стаўбцоўшчыны: Ксенія Чарнец, Анастасія Клімовіч, Арам Аршакян, Яраслаў Бурдзейка, Яраслаў Бець, Кацярына Яўсейчык, Ігнат Панфіленка, Фелікс Марусеў, Мікіта Трацяк, Арсеній Баўдзей, Даніла Казіміроўскі, Мар’яна Качановіч, Марыя Навіцкая і Захар Тубальцаў. Зямны […]

Continue reading …
Стаўбцоўшчына працоўная

Восеньская пара для перапрацоўшчыкаў садавіны і гародніны Стаўбцоўскага філіяла Гарадзейскага цукровага камбіната самая напружаная, так званы час «пік». Усе лініі тут працуюць пры поўнай загрузцы. Станочніца Таццяна Шухтава стараецца, каб духмяныя вітамінныя сокі, джэмы, павідла, расфасаваныя ў рознай вагі і ёмістасці  ўпакоўкі, задаволілі любых спажыўцоў і прыйшліся да стала халоднай зімовай парой. Вырабленую прадукцыю адвозіць […]

Continue reading …
Быць прыгожай ва ўсім

Калі пераасэнсоўваць пісьменніка Льва Талстога, то кожная жанчына прыгожая і шчаслівая па-свойму. Без слоў скажуць пра гэта яе абаяльная ўсмешка, далікатныя рухі, сваёй рукой падпраўленая прычоска… Не бывае жанчыны без уласнага вобразу, без нейкай таямніцы, схаванай у куточках вачэй. І для кожнага ўзросту характэрны свае радасці і клопаты. У стаўбчанкі Валянціны Доўнар, матулі, якая выгадавала […]

Continue reading …
Тыдзень маці на Стаўбцоўшчыне

ЁСЦЬ КАМУ, ПЕРАЖЫВАЮЧЫ, ПАМАЛІЦЦА АБ ТАБЕ… Каб падарыць чалавеку радасць, сагрэць цяплом сэрца, прачуліць кранальнымі словамі,  не патрабуецца многага. Толькі ініцыятыва, жаданне падарыць цяпло. Аб гэтым падумалася падчас віншавальнай мінуткі ў жаночай кансультацыі. Усе работнікі гэтага аддзялення райпаліклінікі выйшлі раніцай са сваіх кабінетаў і павіншавалі пацыентаў. Гэта было вельмі прыгожа, непаўторна. Да Дня маці яны […]

Continue reading …
Page 1 of 212