ГАЛОЎНАЯ » Posts tagged with » Нумар № 8 (9957)
Кубак з Заечай паляны

Кубак з Заечай паляны

З дыпломам і кубкам вярнуліся стаўбцоўскія лесаводы з зімовай спартакіяды  работнікаў Мінскага дзяржаўнага вытворчага лесагаспадарчага аб’яднання.  Спартакіяда з’яўляецца традыцыйнай, штогадовай, і праходзіць стабільна на адной і той жа пляцоўцы –  у Лагойску, на лыжна-біятлонным комплексе «Заечая паляна». У саставе нашай каманды выступалі шэсць работнікаў Стаўбцоўскага доследнага лясгаса. Некаторыя з іх маюць паспяховы вопыт удзелу ў […]

Хрышчэнскім  вечарком

Дзераўнянская дзіцячая школа мастацтваў у ражджэственскія і навагоднія святы дала чатыры канцэрты для вяскоўцаў у маладзёжным Цэнтры культуры і сабрала поўную залу гледачоў. Тэатральным аддзяленнем быў пастаўлены ражджэственскі спектакль «У ноч на Ражджаство». У ім прынялі ўдзел  дзіцячыя тэатры «Каўчэг» і  «Іскрынкі На-Дзеі». Упрыгожылі спектакль ражджэственскія песні ў выкананні вакальных груп «Рассвет» і «Вясёлыя свавольнікі», […]

Continue reading …
Жывапіс – гэта стан душы

Алег Новікаў не адразу  выявіў у сабе мастака. Яго бацька Аляксандр Іванавіч, у той час  настаўнік выяўленчага мастацтва  СШ № 2 г. Стоўбцы, неяк папрасіў сына з’ездзіць за яго на дзесяцідзённы семінар мастакоў у Мінск. Пачынаючы мастак  выручыў бацьку, які па ўважлівай прычыне не мог прыняць гэтае запрашэнне, і больш за тыдзень меў зносіны з […]

Continue reading …
Настаўнік – ён заўсёды малады

Са свайго школьнага дзяцінства (пачатак 70-х гадоў) я памятаю адзін немудрагелісты эпізод. Неяк на самым першым уроку, ідучы да спартыўнай залы, я ўбачыла, як да зачыненых у клас дзвярэй прытуліўся вучань прыкладна 7-8 класа. Хутчэй за ўсё, ён проста спазніўся да пачатку, а зараз не адважваўся ўвайсці ў клас падчас урока. (Гэта, як ні дзіўна, […]

Continue reading …
На маршруце – незалежны эксперт

На мяжы старога і новага, 2015 года ў аўтапарку № 17 укаранёна аўтаматызаваная сістэма дыспетчарскага кіравання. На кожным аўтобусе прадпрыемства ўстаноўлены спецыяльны тэрмінал, па якім можна адсачыць рух аўтобуса. –  Устаноўленая навігацыйная сістэма дапамагае нам кантраляваць вадзіцеляў, выяўляць парушэнні і хутчэй ухіляць іх. Яна выступае і ў ролі незалежнага эксперта пры разборы спрэчных сітуацый паміж […]

Continue reading …
Жыхары Усходняга не засумуюць

Раённым вузлом электрычнай сувязі набліжана да спажыўцоў яшчэ адна пляцоўка сеткі перадачы даных. Новая сучасная пляцоўка ўстаноўлена ў Задвор’і. Адпаведна, з яе ўводам прыйшлі якасныя паслугі сувязі да жыхароў новага гарадскога мікрараёна індывідуальнай жылой забудовы Усходні, а таксама суседняй з ім вёскі Задвор’е (вуліцы Лясная, Маладзёжная і, часткова, Юбілейная). На даны момант гэтыя абаненты звяртаюцца […]

Continue reading …
Аўталаўка прыехала!

Бываючы ў творчых камандзіроўках па нашым раёне, у аддаленых населеных пунктах мы не адзін раз звярталі ўвагу на збор вяскоўцаў. Такое нечакана ўбачыць прыезджаму чалавеку, бо вуліцы маланаселеных вёсак звычайна пустыя. Аказваецца, пакупнікі чакаюць аўталаўку. Перакідваюцца словам, дзеляцца навінамі. Лепшы вадзіцель-прадавец аўтамагазіна райспажыўтаварыства Міхаіл Шастак сваіх «падапечных» ведае ў твар. А ў яго ж на […]

Continue reading …
Для работы хлебапёкаў

У калектыве цэха хлебапячэння райспажыўтаварыства ў Таццяны Дзяргай быццам бы і другарадная прафесія. На першым плане заўсёды тыя, хто пячэ самы каштоўны прадукт – хлеб. Аднак хіба ж былі б плённымі будні ў хлебапёкаў, калі б іх спецадзенне не было гатова да работы па ўсіх патрабаваннях санітарна-гігіенічных правілаў? Прачка Таццяна Дзяргай мае клопат да кожнай […]

Continue reading …
Прадавец – ён жа і вопытны псіхолаг

У прыгарадным Новым Свержані на дзве тысячы жыхароў фактычна прыходзіцца шэсць прадуктовых магазінаў (два дзяржаўныя, тры камерцыйныя і адзін фірменны магазін ААТ «Вішнявецкі-агра»). Таму  для таго, каб прыцягнуць пакупніка, трэба асабліва пастарацца. Калектыву магазіна № 61 райспажыўтаварыства, размешчаным у самым цэнтры паселішча, гэта ўдаецца. Нягледзячы ні на якія эканамічныя цяжкасці ды метамарфозы, грашовая выручка яго […]

Continue reading …
З паклонам да дабрачынцаў. Стала нам роднай Надзейка

Радасная, з надзеяй і верай у вачах зайшла да нас Святлана Канашэнка. Сям’я яшчэ не паспела распакаваць чамаданы, а Святлана паспяшалася ў рэдакцыю, каб расказаць аб тым, што паездка за мяжу для лячэння яе дачкі, сямігадовай  Надзейкі, якая стала магчымай дзякуючы ахвяраванням жыхароў раёна, працоўных калектываў, людзей з добрым сэрцам, была паспяховай. Такі прыўзняты настрой […]

Continue reading …
Page 1 of 212