ГАЛОЎНАЯ » Posts tagged with » Нумар № 80 (10 126)
Пра футбол і пра фанатаў

Пра футбол і пра фанатаў

ХОЦЬ ПА РОЗНЫХ ПУЦЯВІНАХ Пільна паглядзець на турнірныя табліцы розных дывізіёнаў беларускага футбола патрабавала просьба заўзятараў «Нёмана-агра». Цікава аматарам футбола, як выступаюць сёлета былыя сапернікі стаўбцоўскай каманды. Што датычыць нашых нёманцаў, то яны трымаюцца ў другой групе першынства рэспублікі дастойна. Уваходзяць у пяцёрку мацнейшых, і калі замацуюцца там па выніках сезона, то гэта, пэўна, будзе […]

Таксама галіна эканомікі

Дырэктар Стаўбцоўскага бюро падарожжаў і экскурсій Леаніда Высоцкая нядаўна пабывала на 23-й Міжнароднай турыстычнай выстаўцы «Турбізнес-2016″, якая праходзіла ў Мінску. Гэта традыцыйная, двойчы на год – восенню і вясною, сустрэча калегаў, якія працуюць над развіццём турыстычнага прадукту, і тых, хто хацеў бы атрымаць гэты прадукт высакаякасным, з улікам сваіх густаў і фінансавых магчымасцяў. Акрамя айчынных, […]

Continue reading …

Наша бяспека

No Comment
Наша бяспека

ВУЧЭННІ ДАПАМАГАЮЦЬ ЗЛАДЖАНАСЦІ Выратавальнікі Стаўбцоўскага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях правялі тактыка-спецыяльныя вучэнні на базе цэнтральнай раённай бальніцы. Згодна з тактычным праектам, умоўны пажар адзначаны на пятым паверсе тэрапеўтычнага корпуса. На момант узнікнення пажару ў аддзяленні знаходзіліся пацыенты, медперсанал і наведвальнікі. Супрацоўнікі бальніцы неадкладна і зладжана спрацавалі ў гэтай сітуацыі – выклікалі выратавальнікаў па нумары […]

Continue reading …
Чорныя плямы ад выпальвання

Гэтыя здымкі зроблены паміж Ячонкай і Варнавуглам. Бачны абпаленая абочына дарогі, выгаралае кустоўе ды клубы едкага дыму, якія запаўняюць сабою наваколле. Відавочцы сцвярджаюць, што агонь нібыта перакульваўся, пакідаючы пасля сябе чорныя плямы. Сухое надвор’е спрыяе ўзнікненню пажаранебяспечных сітуацый. Каб іх пазбегнуць, неабходна няўхільнае выкананне ўсімі грамадзянамі правілаў пажарнай бяспекі. Нагадваем, што на тэрыторыі базаў адпачынку, […]

Continue reading …
Прафсаюзы, сям’я і школа

У ЦЭНТРЫ ЗАДАЧ Адбылося пасяджэнне савета раённага аб’яднання прафсаюзаў. З нядаўняга часу гэтае аб’яднанне ўзначаліў Юрый Ларычэў, які доўгі час працаваў у сферы адукацыі. Папярэдні старшыня аб’яднання прафсаюзаў Стаўбцоўшчыны Галіна Лукашэвіч цяпер займае гэтую ж пасаду, толькі ў Капыльскім раёне. У сувязі з новым назначэннем узнікла патрэба перагледзець склад савета аб’яднання, што і было вынесена […]

Continue reading …
«Татаў дзень» у райбальніцы

На раённым Тыдні маці ў цэнтральнай раённай бальніцы прайшло вельмі адметнае мерапрыемства, назва якога гаворыць сама за сябе: Татаў дзень. Такая інавацыя звязана з ініцыятывамі галоўнага ўрача Святланы Глебка. – Апошнім часам на розных узроўнях можна пачуць, што бацькоўства як састаўная частка інстытута сям’і – ва ўпадку, – гаворыць Святлана Здзіславаўна. – Роля ж бацькі […]

Continue reading …
Твая карысная ідэя

«Калі ты малады, крэатыўны і маеш мноства ідэй, якімі хочаш падзяліцца, тады праект «100 ідэй для Беларусі» – гэта акурат тое, што можа быць табе карысным. Мы прадастаўляем пляцоўку для тваіх ініцыятыў», – сцвярджае першы сакратар раённага камітэта БРСМ Анастасія Калодзінская з улікам вопыту, назапашанага БРСМ за мінулыя гады рэалізацыі гэтага праекта. «100 ідэй для […]

Continue reading …

Свая справа

No Comment
Свая справа

Кожны ў сваім жыцці знаходзіць занятак па душы. Для Дзмітрыя Трацяка з ААТ «Каганец» любімай справай стала работа механізатарам. Сваімі сумленнымі адносінамі да кожнага сельскагаспадарчага задання ён займеў сярод таварышаў аўтарытэт. З вясны да позняй восені Дзмітрый працаваў у механізатарскім звяне па нарыхтоўцы кармоў для грамадскага статка, скручваючы сваім прэспадборшчыкам зялёны травяны корм у ёмістыя […]

Continue reading …

Прамая лінія

No Comment
Прамая лінія

У суботу, 22 кастрычніка, адбудзецца прамая тэлефонная лінія з намеснікам старшыні райвыканкама ШЭСЦЕЛЕМ Сяргеем Яўгеньевічам. Пытанні на прамую лінію падавайце па тэлефоне 5-15-11.

Continue reading …
Каб ніхто не хварэў

– Запрашаем стаць удзельнікамі акцыі Чырвонага Крыжа «Дзень здароўя», – з парога аб’явілі гэтыя маладыя людзі супрацоўнікам рэдакцыі, а таксама нашым добрым суседзям – супрацоўнікам аддзела адукацыі, спорту і турызму райвыканкама. Каб ніхто не хварэў і заставаўся здаровым, на працоўным месцы, валанцёры раздавалі цюбікі назальнага спрэю з эўкаліптавым маслам. Напярэдадні сезона вірусных захворванняў, грыпу гэта […]

Continue reading …
Page 1 of 212