ГАЛОЎНАЯ » Posts tagged with » Нумар № 81 (9933)
Перамогі спартсменаў Стаўбцоўшчыны

Перамогі спартсменаў Стаўбцоўшчыны

У ЧЭМПІЁНСКАЙ  МАЙЦЫ Аляксандр Карніцкі. Імя гэтае на слыху ў беларускіх аматараў футбола, спецыялістаў. Цэнтральны паўабаронца чэмпіёна Беларусі каманды барысаўскага БАТЭ вызначыўся і як бамбардзір. Так, у апошняй сустрэчы першынства рэспублікі ён забіў ажно тры галы ў вароты салігорскага «Шахцёра». Але самым важным для сябе Аляксандр лічыць пераможны мяч у паядынку турніру Лігі Еўропы з […]

Агляд рэдакцыйнай пошты: ЗАЛАТОЙ ВОСЕНІ НАСТРОЙ

Рэдакцыйную пошту кастрычніка можна назваць тэматычнай. Самыя актыўныя нашы аўтары –  члены аб’яднання па інтарэсах «Юны карэспандэнт» Дзераўнянскай СШ – прысвяцілі свае заметкі пэўным датам і святам. Члены гуртка «Юны карэспандэнт» сардэчна павіншавалі рэдакцыю газеты «Прамень» з 75-годдзем з дня выхаду ў свет першага нумара «раёнкі». Дзякуем нашым юным аўтарам, якія таксама ўносяць свой уклад […]

Continue reading …
Гаспадыня з Засулля

У верасні на базе спартыўна-аздараўленчага комплексу «Веста» ў Дзяржынскім раёне адбыўся міжнародны фестываль-кірмаш фермерскай і арганічнай гаспадаркі, у рамках якога праходзіла выстава трусоў. Чэмпіёнам выставы стаў трус пароды Бельгійскі велікан, уладальнікам і заводчыкам якога з’яўляецца жыхарка вёскі Засулле Стаўбцоўскага раёна Люсьена Мурзіч. Жывёліны, якіх яна разводзіць, былі высока ацэнены судзейскай брыгадай выставы, галоўным суддзёй Мілашам […]

Continue reading …

Свет кніг

No Comment
Свет кніг

СВЯТЛО БІБЛІЯТЭКІ Светлым куточкам у Мікалаеўшчынскім доме-інтэрнаце для ветэранаў вайны і працы і інвалідаў з’ўяўляецца бібліятэка. Яе фонд налічвае каля 9 тысяч экзэмпляраў кніг самай рознай тэматыкі. Кожны дзень можна азнаёміцца са свежай перыёдыкай, узяць для чытання любімыя часопісы.  Вялікую работу па фарміраванні бібліятэчнай справы ўнесла Яўгенія Звярынская. У доме-інтэрнаце Яўгенія Уладзіміраўна працавала з 1979 […]

Continue reading …
Стаўбцоўскае… з пахам Італіі

У сваім нядаўна адкрытым фірменным магазіне “Кумпячок” стаўбцоўскія масаперапрацоўшчыкі запрасілі пакупнікоў на дэгустацыю новых відаў прадукцыі. На сервіраваным століку – падносы з апетытнай нарэзкай. Восем відаў прадукцыі, палова з якіх упершыню паступіла ў продаж. Запрашаюць каштаваць навінкі галоўны тэхнолаг Наталля Падсадная, тэхнолаг Людміла Бойка і спецыяліст па маркетынгу Анастасія Мамчыц. Зразумела, расказваюць пра іх асаблівасці […]

Continue reading …
Зазывае пакупнікоў абноўлены ўніверсам

Універсам № 34 райспажыўтаварыства па вуліцы Магістральнай для многіх стаўбчан застаецца любімым магазінам. Ды і многія  праезджыя па аўтамагістралі Масква – Брэст пакідаюць тут свае грошы, з задавальненнем робячы пакупкі. Вечарамі па пятніцах прыпаркавацца машынам не застаецца месца. Гэты магазін, першы ў райцэнтры сем гадоў назад укамплектаваны абсталяваннем з вынасным холадам, упэўнена заняў пазіцыі лідара […]

Continue reading …
Упрыгожвае маладосць

Нельга не заўважыць у цырульні раённага камбіната бытавога абслугоўвання папаўненне – у мужчынскую залу прыйшлі адразу тры маладыя спецыялісты. Усмешлівыя, сімпатычныя дзяўчаты прыветна сустракаюць наведвальнікаў, прыкладваюць свае старанні працаваць так, каб гэтую цырульню наведвальнікі выбралі сярод іншых у нашым горадзе. Анастасія Дараховіч, родам з Ракава, і Таццяна Дзеніс, выпускніца Цясноўскай сярэдняй школы імя Ф. Э. […]

Continue reading …

Любоў да кветак

No Comment
Любоў да кветак

9 У кожнага чалавека ёсць любімы занятак. Медыцынская сястра аўтапарка № 17 Ала Рэкець вольную часіну ў сваім жыцці ахвотна выдзяляе для занятку на прысядзібным участку. І не столькі для вырошчвання гародніны, як для кветак, што цешаць вочы рознакаляровым багаццем не толькі гаспадыні, але суседзяў, проста прахожых па завулку Цітова ў райцэнтры. Увагу  прыкоўваюць самыя […]

Continue reading …
Прадукцыя льняных палеткаў

У ААТ «Шашкі» вырашчаны сёлета неблагі лён. Высявалі гэтую  тэхнічную культуру на 70 гектарах. Своечасова запрасавалі і вывезлі льнотрасту, адгрузілі на ААТ «Нясвіжскі льнозавод» 329,9 тоны. – Спрацавалі нашы льнаводы на ўзроўні, – расказвае дырэктар таварыства Валерый Ільюшэнка. – Пасеялі насенне ў аптымальныя агратэхнічныя тэрміны, шчыра даглядалі пасевы, паспрыяла і надвор’е. Толькі чатыры тоны льнотрасты […]

Continue reading …
Традыцыі і будучае

У пярвічных арганізацыях БРСМ распачаты адкрыты дыялог – «Моладзь Беларусі: традыцыі і будучае».  Нефармальнае абмеркаванне праблем, якія хвалююць сучасную моладзь, з прапановай інавацыйных ідэй і праектаў наладжана ў пярэдадзень 42-га рэспубліканскага з’езда БРСМ, правядзенне якога намечана на снежань бягучага года. Падобныя высокія форумы, як правіла, праходзяць з удзелам Прэзідэнта краіны і даюць асаблівы імпульс развіццю […]

Continue reading …
Page 1 of 212