ГАЛОЎНАЯ » Posts tagged with » Нумар № 82 (10 229)
Ужо і лістапад надышоў

Ужо і лістапад надышоў

Дожджык імжыць, дробны, надакучлівы. А хіба марозік, пакуль да яго не прывыклі, лепш успрымаецца? Каму спешна ў дарогу, раніцай глядзяць, ці не пакрылася белым лядком ветравое шкло. Аўто ж стаіць у няўцепленым гаражы, а можа, па летняй звычцы, і наогул у двары. Трывожна, калі марозіць, і гаспадарам, у каго яшчэ не прыбраны залацістыя важкія гарбузы […]

Асаблівы дар – вучыць

У жыццi кожнага з нас, ёсць такiя людзi, якiя зрабiлi шмат добрага і карыснага, якiм мы павінны выказаць удзячнасць. Гэта можна сказаць і аб настаўніках. У ліку іх Алена Мікалаеўна Буднік, дзякуючы якой у мяне адбылася спроба пяра, з’явіліся надрукаваныя заметкі ў раённай газеце. Цяпер яна працуе ў Слуцку, але мы ўсе яе памятаем, маем […]

Continue reading …

Здатнасць

No Comment
Здатнасць

НА «АСЕННІ МАРАФОН» Зноў сярэдняя школа № 3 г. Стоўбцы сабрала вясёлых і знаходлівых на раённы адборачны тур абласнога конкурсу камандаў КВЗ-2017. У гэтым годзе ў інтэлектуальнай гульні прынялі ўдзел пяць камандаў: «Васабі» Аталезскага вучэбна-педагагічнага комплексу дзіцячы сад – сярэдняя школа, «Асобы выпадак» сярэдняй школы № 3 г. Стоўбцы, «Аптымісты» Старасвержанскай сярэдняй школы, «Не сезон» […]

Continue reading …
Экзамен на матацыкле

Наш чытач пацікавіўся: «Набыў матацыкл «Ява». Ці трэба праходзіць навучанне на кіраванне ім, калі адкрыта катэгорыя А1?» Супрацоўнікі аддзела ДАІ райаддзела міліцыі патлумачылі, што для кіравання магутным матацыклам з рабочым аб’ёмам рухавіка больш за 125 см3 (катэгорыя А) неабходна праходзіць навучанне ў вучэбнай арганізацыі (здаюцца тэарэтычны і практычны экзамены) або мець стаж ваджэння транспартных сродкаў […]

Continue reading …
Як уберагчы дзяцей

Барацьба з наркаманіяй – задача ўрачоў, педагогаў, праваахоўных органаў. Аднак першымі могуць і павінны заўважыць бяду, якая насоўваецца, бацькі. Прыцягваючыся да дурману, падлеткі часта лічыць гэта гульнёю, маўляў, пагляджу, што гэта такое. У папярэджанне, што можа ўзнікнуць цяга да наркотыкаў, яны не верыць. Довады дарослых здаюцца ім перабольшанымі. Наркаманы вярбуюць звычайна слабавольных людзей, такіх, хто […]

Continue reading …
Грэйцеся бяспечна

З-за парушэння правіл устройства і эксплуатацыі электрасетак і электраабсталявання ў Мінскай вобласці толькі за апошні месяц зафіксавана 15 пажараў. Пры тым, што ў сучаснай дамашняй гаспадарцы выкарыстоўваецца вялікая колькасць электрычных прыбораў, уявіць наша жыццё без электраэнергіі практычна немагчыма. Аднак карысныя і звычныя ў быце прыборы пры няправільным карыстанні могуць стаць крыніцай небяспекі. Для таго каб […]

Continue reading …
Для нашага здароўя

ІДЗЕ ВАКЦЫНАЦЫЯ СУПРАЦЬ ГРЫПУ У Мінскай вобласці і ў Стаўбцоўскім раёне працягваецца кампанія вакцынацыі супраць грыпу. У бягучым годзе супраць грыпу плануецца прышчапіць 40 працэнтаў насельніцтва, што складае 15 930 чалавек. На сучасны момант прышчэпкі ад грыпу атрымалі 7200 жыхароў раёна. Як і ў папярэднія гады, прышчэпкі праводзяцца бясплатна і платна – за сродкі прадпрыемстваў […]

Continue reading …
Маладыя спецыялісты

НА ПАСТУ МЕДСЯСТРЫ Алена Галавач – прадстаўнік той часткі калектыву медработнікаў цэнтральнай раённай бальніцы, хто мае статус маладога спецыяліста. Выпускніца Вішнявецкай сярэдняй школы, яна паспяхова закончыла Мінскі дзяржаўны медыцынскі каледж і атрымала размеркаванне на работу ў свой раён. Маладой медсястры даверылі адказную пасаду – працаваць у хірургічным аддзяленні райбальніцы. У палатнай медсястры – дзённыя і […]

Continue reading …
Рэспубліканскае свята «Каласавіны» на радзіме народнага песняра Беларусі 4 лістапада 2017 г.

11.00 – сустрэча ганаровых гасцей свята на вуліцы Цэнтральнай г. Стоўбцы. 11.30 – наведванне філіяла музея Я. Коласа «Акінчыцы».Выстава майстроў народнай творчасці «Сузор’е» Шашкоўскай школы мастацтваў. Выступленне мастацкіх калектываў Стаўбцоўшчыны. 12.30 – «Альбуць». Наведванне музейнай экспазіцыі. 14.00 – «Смольня». Выстава цэнтра народнай творчасці Стаўбцоўскага раённага цэнтра рамёстваў і народнага клуба «Пралеска» Стаўбцоўскага РЦК. Выступленне мастацкіх […]

Continue reading …
Дзень, аддадзены Коласу

Сацыякультурны тэлеканал «Беларусь 3″ 3 лістапада, у дзень нараджэння нашага земляка, народнага паэта Беларусі Якуба Коласа ўвесь эфірны час прысвяціць класіку, прапануе палістаць старонкі жыцця песняра і ўспомніць яго творы. З гэтай мэтай Беларускае тэлебачанне працавала ў нашым раёне, збіраючы сюжэты для праграмы «Сіла веры». Як расказвае карэспандэнт Наталля Бардзілоўская, узнікла ідэя наведаць мясціны, дзе […]

Continue reading …
Page 1 of 212