ГАЛОЎНАЯ » Posts tagged with » Нумар № 83 (10 230)
Плануецца ўвесці адміністрацыйную адказнасць за лішнія сумы ў жыроўках

Плануецца ўвесці адміністрацыйную адказнасць за лішнія сумы ў жыроўках

У Беларусі плануецца ўвесці адміністрацыйную адказнасць за лішнія сумы ў жыроўках, паведаміла карэспандэнту БелТА старшыня Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў па заканадаўстве Наталля Гуйвік. Законапраект «Аб унясенні змяненняў і дапаўненняў у Кодэкс аб адміністрацыйных правапарушэннях і Працэсуальна-выканаўчы кодэкс аб адміністрацыйных правапарушэннях» прыняты ў першым чытанні. У працэсе падрыхтоўкі да другога Адміністрацыя Прэзідэнта прапанавала ўключыць у адзін […]

На картку ветэрана – ад банка

Пра тое, якія адносіны да ветэранаў склаліся ў апошнія гады ў грамадстве, гаворыць прыклад цэнтра банкаўскіх паслуг № 518 у г. Стоўбцы рэгіянальнай дырэкцыі па Мінскай вобласці ААТ «Белаграпрамбанк». На ўліку ў гэтай банкаўскай установе знаходзяцца на даны момант 19 непрацуючых пенсіянераў. Кожны з іх, згодна з калектыўным дагаворам, штоквартальна атрымлівае выплаты ў памеры ад […]

Continue reading …
І стагадовы дзень нараджэння

У Анастасіі Канстанцінаўны Махавіковай прабягае перад вачыма цэлы век: савецкая ўлада, калгас, вайна, пасляваенная нястача… «Усё перажыла, а думала, не адолею… Жыццё было такое цяжкае, а, здаецца, праляцела як адзін дзень», – прызнаецца жанчына, якая ў гэтыя лістападаўскія дні адзначае свой стагадовы юбілей. Дакладнай даты нараджэння ў яе няма, але мама калісьці казала: «Ты нарадзілася […]

Continue reading …
У пакаленнях – полымя Кастрычніка

Гэта наша гісторыя, наш лёс. Заўсёды будзе памятацца, як чакалі кастрычніцкага свята. 7 лістапада, па новым стылі, – чырвоны дзень календара. Святочныя калоны ў вялікіх і малых гарадах. Хвалююча было ісці са сцягамі, транспарантамі і на заклікі, на прывітанні калектывам адказваць дружным «ура!». Ідуць гады з бурнымі вятрамі падзей. Але і ў нашай незалежнай Беларусі […]

Continue reading …
Падзеі і здарэнні

ЗАГСам зарэгістраваны па раёне чатыры шлюбы, зроблены тры адзнакі аб скасаванні сямейнага саюза. Пасведчанні аб нараджэнні атрымалі пяць маленькіх жыхароў Стаўбцоўшчыны: Ягор Уласевіч, Іван Церахаў, Кірыл Бандаровіч, Макар Казлоў і Аляксей Савініч. Зямны шлях закончыўся для дзесяці жыхароў раёна. У пажарнай часці 25-га кастрычніка вечарам атрымалі паведамленне аб загаранні лазні ў Налібаках. Агонь удалося патушыць […]

Continue reading …
Стаўбцоўшчына крочыць наперад. Сацыяльна-эканамічнае развіццё раёна

На пасяджэнні раённага выканаўчага камітэта разгледжаны вынікі сацыяльна-эканамічнага развіцця раёна за 9 месяцаў 2017 года. ПРАМЫСЛОВАСЦЬ І ГАНДАЛЬ Як адзначыла намеснік старшыні райвыканкама Ірына Пашкевіч, аб’ём прамысловай вытворчасці ў фактычных цэнах за студзень – верасень 2017 года склаў 67 073 тысячы рублёў, ці 109,6% да ўзроўню мінулага года. Зніжэнне аб’ёму вытворчасці ў фактычных цэнах дапусціла […]

Continue reading …
Кастрычніцкай рэвалюцыі прысвячаецца

8 лістапада г. г. у 14.00 адбудзецца мітынг на плошчы Леніна, прысвечаны 100-годдзю Вялікай Кастрычніцкай рэвалюцыі.

Continue reading …
Цяпло не пакіне твае берагі

Гэта радок з верша Яўгена Карпуця, прысвечанага Анатолю Грэкаву. Напярэдадні святкавання 135-годдзя з дня нараджэння Якуба Коласа ў дзіцячай бібліятэцы, якая носіць імя песняра, адбылося адкрыццё выставы кніг з уласнай бібліятэкі сям’і Грэкавых. Ужо амаль пяць гадоў, як Анатоля Васільевіча няма разам з намі, але пра яго памятаюць у раёне, таму што той след, які […]

Continue reading …
Профилактическая акция «Трезвый водитель» с  4 по 8 ноября 2017 года на территории Минской области

С начала 2017 года на автодорогах Минской области произошло 650 дорожно-транспортных происшествий, в которых 149 человек погибли и 697 получили телесные повреждения различной степени тяжести.  Управление транспортом в состоянии алкогольного опьянения одно из самых серьезных нарушений Правил дорожного движения. Статистика свидетельствует, что 5-10% ДТП, совершаемых по вине водителей, связано именно с этим правонарушением. Тяжесть последствий […]

Continue reading …
Актуальнасць жыллёва-камунальнай тэмы

1-га лістапада ў Стоўбцах правёў прыём грамадзян старшыня Мінскага аблвыканкама Анатоль Ісачанка . Запісаліся на прыём шэсць чалавек. Кожнага старшыня ўважліва выслухаў, звярнуўшы ўвагу на прадастаўленыя дакументы і відэаматэрыялы, і даў даручэнні адпаведным службам, каб вырашыць узнятыя праблемы і знайсці адказы на пастаўленыя пытанні. Найбольшую актуальнасць мелі пытанні жыллёва-камунальнага характару. Стаўбчанін У. С. Язвінскі прыйшоў […]

Continue reading …